Вярцінскі Анатоль

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1931 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Анатоль Вярцінскі. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Дуброўскі Аляксандр

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Аляксандр Дуброўскі.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Зайкоўскі Эдвард

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1952 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Эдвард Зайкоўскі. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Цімафеева Юля, Распранайся!

Распранайся!

Цімафеева Юля

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2013-02-28

Publisher: Будзьма беларусамі!

Book Series: Чорна-белыя вершы

Category: Video

Copyright © 2010-2013 by Будзьма беларусамі!

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Юлія Цімафеева нар. 12.01.1982 г. у в. Спярыжжа Брагінскага р-на Гомельскай вобл. Скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, Беларускі Калегіюм, наведвае Перакладніцкую майстэрню. Адна з заснавальнікаў і рэдактараў інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”. Жыве ў Мінску. Пераклады прозы і паэзіі розных аўтараў з’яўляліся ў часопісах “pARTizan”, “Паміж”, “ARCHE”, “Дзеяслоў”, газеце “Літаратурная Беларусь”. У 2011 годзе ў сумеснай серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў і часопіса “ПрайдзіСвет” выйшаў том выбраных твораў Эдгара По, дзе ў ліку іншых былі надрукаваны апавяданні “Залаты жук” і “Калодзеж і ківач” у перакладзе Юліі Цімафеевай. Піша вершы, у 2012 годзе як дэбютант узяла ўдзел у міжнародным жаночым слэме (Мінск) і ўвайшла ў тройку пераможцаў, саступіўшы толькі Сольі Крапу (Швецыя) і Веры Бурлак (Беларусь). Пераможца ў прозе конкурса для маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, арганізаванага ГА “СБП” у 2012 г.

Worth reading:

Цімафеева Юля, Мінскі дзённік

Мінскі дзённік

2020-2021

Цімафеева Юля

“Мінскі дзённік”, ад пачатку створаны па-ангельску, апісвае падзеі ў Мінску напярэдадні, падчас і пасля выбараў 2020-га года. Гэта сведчанне ад першай асобы, у якім інтымная штодзённасць адной пісьменніцкай сям’і знітоўваецца з калектыўным досведам пратэсту. Прыватны дакумент эпохі, агучаны эмацыйным голасам аўтаркі, вяртае чытача ў вір жыцця паўсталага гораду, у дні трывогі, салідарнасці і балючай надзеі.“Мінскі дзённік” з’явіўся на шв... More »