Publication Place: Мінск
Publication Date: 2012-06
Editor: Календа Сяргей
Copyright © 2012 by Макулатура
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Другі нумар Макулатуры гатовы, і нам стала крыху сумна, бо працаваць над ім было неверагодна цікава й захапляльна! Тэкстаў было шмат, і мы вымушаныя былі адбіраць даволі строга… Але на гэтым мы не збіраемся спыняцца, і тут, пасля прэзэнтацыі на Культурным партале КУ, мы адразу спяшаемся абвясціць цудоўную навіну – Макулатура нумар два выходзіць на паперы, выдавец Ігар Логвінаў ужо пасьпяшаецца з гэтай выдатнай справай, чакайце, хутка магчыма будзе трымаць часопіс у руках, гартаць яго й атрымліваць задавальненьне ад пісьма й ад мастацтва. Гэтым разам нашай камандзе атрымалася зьмясьціць неверагодную колькасьць тэкстаў і зрабіць рэкордную колькасьць ілюстрацый, тут пад адной вокладкай і Альгерд Бахарэвіч, і Адам Глобус, Віктар Жыбуль (пра беларускага горца-паэта Дзяніса Хвастоўскага) і Аляксей Талстоў, Уладзіслаў Ахроменка й Юдыт Хэрман (з трыма гадзінамі ў Воршы), “нуарны” Ганс-Гайнц Эвэрс і выдатны пераклад Віталя Латыша першых трох частак раману “Асіная фабрыка” шатляндскага пісьменьніка Іена Бэнкса, і шмат, шмат і шмат чаго яшчэ. Нумар у нас сапраўды атрымаўся самы “скотскі”, самы шатляндскі і самы блізкі да беларусаў…
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Макулатура
Contents
Ахроменка Уладзіслаў, Як амэрыканскі гангстэр Меер Ланскі ахвяраваў грошы на Гарадзенскую харальную Сынагогу
Ахроменка Уладзіслаў, Як Дзьмітрый Шастаковіч хадзіў у Мінску на футбол
Бахарэвіч Альгерд, Дрожджы
Бэнкс Іэн, Асіная фабрыка (часткі 1–3)
Глобус Адам, Голда
Горошком Ирина, И меня наконец-то не стало
Дмітрашка А., Вера. Сонца сядае
Жыбуль Віктар, Сам сабе Шатляндыя
Закревский Эдуард, В четыре руки
Закревский Эдуард, Северный ветер
Закревский Эдуард, Штора
Ільін Станіслаў, Swift Driving Academy
Календа Сяргей, Пабачыць Шатляндыю й памерці
Клёцкин Женя, Мишка
Родькин Артур, Быть бороде
Сакума Сергей, Петербург
Симонова Анна, Смокинг
Талстоў Аляксей, Дохлая
Тарасенко Дмитрий, Завтра удалю
Хомченко-Ракевич Анна, Вечное сомнение
Хэрман Юдыт, Тры гадзіны на нячыйнай зямлі
Эвэрс Ганс-Гайнц, Куфэрак з маркамі
Яўсейчык Марына, Можна, я буду любіць вас?
Макулатура Прыўкрасная пайшла іншым шляхам, ніж Брудная, і адразу ж прываблівае нас апавяданьнем пра дзяцінства і юнацтва, пра першыя нясьмелыя крокі каханьня. Максім Клімковіч па-майстэрску аплятае словамі, як вінаграднік з водарам памяці. Сяргей Балахонаў – суцэльны рамантык са сваім апавяданьнем “Востраў Крушэўскага”, індустыяльным рэмэйкам на Рабінзона Круза. У Прыўкраснай частцы мы працягваем друкаваць раман Чарльза Букоўскі “Ма... More »
Макулатура Брудная і Прыўкрасная створана менавіта для таго, каб падкрэсьліць скрайнасьці Прыроды, двухбаковасьць чалавечага таленту й памкненьняў. Гэта спроба разглядзець дзень і ноч, каханьне і нянавісьць, клясычную прозу і экспэрымэнт як часткі й бакі адной манэты. Макулатура атрымалася як Янус і мае два твары. Адначасова яна ж апынулася самай дэмакратычнай рэччу ў нашай краіне, бо нікога не прымушае чытаць частку, якая яго не цікаві... More »
Чаму чацьвёртая “Макулатура” мае назву “Дзёньнікі па Англіі”? А таму, што такую рэч, як Англія, беларусу проста грэх абмінаць: тут вам і клубніцы, і Таўэр оф Ландан, і чырвоныя тэлефонныя будкі, і пякучае жаданьне пабачыць горад, які стаўся амаль родным і блізкім праз школьныя ўрокі (London is the capital of Great Britain, сябры), дзе амаль ўсе мы ладна ці неахайна вучылі ангельскую мову, вершыкі й песенькі, стараліся правільна вымаўля... More »
Беларуская літаратура на вышыні, гэта лёгка бачна праз тэксты, якія мы цяпер ужо рэгулярна атрымліваем на скрыню. Нават болей: на Беларусі шмат пішуць, і ня толькі паэзію. Не, не зусім так, тут варта адзначыць, што літаратура, якая ствараецца маладым, сучасным пакаленьнем – дзёрзкая, свавольная, няхай месцамі сырая, але моцная, ганарлівая, амбітная. Літаратура, якая ідзе наперад і спрабуе не саступаць ніякім абставінам. І яшчэ: акрамя л... More »
Малады празаік Сяргей Календа выканаў сваё абяцанне – заснаваў новы літаратурны часопіс "Макулатура" і выдаў першы нумар. Упершыню беларускі літаратурны часопіс стартуе як інтэрнэт-выданне. Онлайн-прэзентацыя "Макулатуры" адбылася на партале www.kyky.org. Але рэдакцыя перыёдыка паабяцала, што неўзабаве выйдзе і абмежаваны наклад на паперы. More »