![]() |
![]() |
Publication Place: Вільня – Варшава
Publication Date: 2002
Publisher: Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, Беларускія Ведамасьці
Publishing/ Printing House: APO, Warszawa
ISBN: 9955-9337-4-7
Category: Politics; Society
Copyright © 2002 by Зянон Пазьняк
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [3949]
Supplementary Data: Мастацкі макет, вокладка і падбор ілюстрацыяў Зянон Пазьняк; Кампутарны набор, карэктура Галіна Палачаніна; Кампутарны склад Робэрт Стаховіч; Надрукавана пры матэрыяльнай дапамозе беларускіх патрыётаў у Польшчы і пры спрыяньні сяброў. http://www.zianonpazniak.de
“Новае стагоддзе” - гэта спэцыяльная сэрыя артыкулаў, напісаная ў асноўным (з рэдкім выключэньнем) у 2001 годзе, у першы год новага XXI-га стагоддзя. Пры напісаньні ставілася акрэсьленая мэта: пазнаёміць чытача з пэўнымі ведамі, фактамі, праблемамі і ідэямі, якія ўзьніклі ў кантэксьце нашага беларускага нацыянальнага жыцьця на працягу апошняга стагоддзя і пераскочылі (разам з намі) у новы храналягічны час. Мяжа стагоддзяў - гэта, вядома, фармальнасьць. Але яна дае нагоду задумацца над існаваньнем. У XX-м стагоддзі Беларусь вытрымала неверагодны разбуральны ўдар з Усходу і з Захаду. Удар бязбожніцтва і чалавеканянавісьці. Нашыя народныя страты - велізарныя, мераюцца касьмічным маштабам. І ўсё ж такі мы жывем і змагаемся пад нашым найсьвяцейшым Бел-Чырвона-Белым Сьцягам за будучыню. У XXI-м стагоддзі нас чакаюць новыя выпрабаваньні, новая навала з Усходу і з Захаду. Навала хцівасьці, бездухоўнасьці і граху. Мы мусім абараніць беларускую цывілізацыю. Адпор і сіла - у нас самых, у абароне каштоўнасьцяў, якія мы стварылі і на якіх стаім у нашым яднаньні і ў нашай веры. Гэтыя артыкулы спэцыяльна разьлічаныя на шырокага чытача, на людзей, якія любяць Бацькаўшчыну, і пададзеныя як разважаньні на падставе існуючых здабыткаў і фактаў, прапушчаных праз досьвед і перажываньні ўласнага вопыту. Пісалася, галоўным чынам, для тых беларусаў, якія (у выніку агульных абставінаў) ня мелі магчымасьці атрымаць беларускую адукацыю і карысталіся чужой сыстэмай ведаў.
Belarusian Authors: Пазьняк Зянон
Catalog: Kamunikat.org | BTH
Тут тэксты падземнай самавыдавецкай публіцыстыкі аўтара, напісаныя ў 1970-1980 гг., у якіх распавядаецца пра русіфакацыю, разбурэньне і зьнішчэньне беларускай культуры, рэлігіі, нацыянальнай ідэнтычнасьці, соцыума і прыроды за часы брэжнеўскай рэакцыі ў пэрыяд маскоўска-савецкай акупацыі. Выданьне і друк коштам аўтара. Некамэрцыйнае выданьне. More »
This anthology has been planned as a periodical about photography. Belarus has a quite remarkable history of the fine-art photography, although our country doesn’t have (and didn’t have under the occupation) any high school nor even any college which train the photographers and photoartists. But many talented photoartists as well as local historians with the photo camera, photoreporters and amateur photographers acted in Belarus. We... More »
У чацьвертым томе сабраныя артыкулы і матар'ялы, якія даюць праекцыю на палітычныя падзеі і зьмест 2011-2015 гадоў. Гэты час акрэсьлены як пэрыяд актывізацыі акупацыйнай русіфікатарскай палітыкі антыбеларускага рэжыму і разбурэньня беларускай грамадзянскай супольнасьці. Зборнік выяўляе зьмест гістарычнага часу, адлюстроўвае ацэнкі паводзін антыбеларускай ўлады з пазыцыі нацыянальнага супрацьдзеяньня і змаганьня за Беларусь. More »
«Краявід перад нізінай» – гэта зборнік выбранай публіцыстыкі аўтара 2010-2018 гг. Тэксты аб'яднаныя адным падыходам -- асьвятленьнем небясьпечных зьяваў і працэсаў для існаваньня нацыі, культуры і цывілізацыі. Таксама адлюстравныя тэмы аб станоўчых чыньніках разьвіцьця. More »
Дзеяньне рамана пачынаецца ў 30-х гадах на Віленшчыне і працягваецца ў 40-х - 60-х гадах мінулага стагоддзя ў БССР. Гэта расповяд пра лёсы, каханьне і справы беларусаў, што жылі пад саветамі. Паказана акупацыйная рэчаіснасьць савецкага рэжыму, яго норавы і парадкі. У цэнтры сюжэта людзі, якія шанавалі сваю годнасьць і Бацькаўшчыну і змагаліся за яе волю і адраджэньне. More »
У кнізе апавядаецца аб дасягненьні дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе, аб каштоўнасьцях незалежнай дзяржавы і аб абставінах у сьвеце, якія павінна ўлічваць будучая вольная Беларусь. (У дадатку кнігі выкарыстаныя новыя і апублікованыя раней фатаграфіі і дакуманты.) More »
Кніга-альбом пра мінуласьць і сучаснасьць, пра Беларусь і замежны сьвет ў фатаграфіях, вершах, апавяданьнях, нарысах, эсэ і артыкулах. Выданьне сумяшчае фатаграфіі зь вершамі, мастацкую форму з дакумэнтальным апавяданьнем, дэфінітыўныя азначэньні з успамінамі аб жыцьцёвых падзеях, рацыянальнае асэнсаваньне тэрмінаў з разважаньнямі пра сутнасьць культуры і зьмест чалавечай гісторыі. More »
„Добрая фатаграфія” – гэта кніга-альбом, якая складаецца з фатаграфіяў і артыкулаў-эсе пра фатаграфію, дзе галоўным зьяўляецца апавяданьне пра эстэтычную адметнасьць фатаграфічнага мастацтва і, адпаведна, разгляд і аналіз выбраных фатаграфіяў ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да 2012 года. Абазначаючы тэму „Добрая фатаграфія”, ня ставілася задача паказаць узровень майстэрства таго ці іншага фатографа, ці пазнаёміць з шэдэўрамі прафэсійнай фа... More »
У гэтай кнізе друкуецца стэнаграма Сэсіі Незалежнасьці – Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 г.). Па гэтай тэме – найважнейшай тэме нашай найноўшай гісторыі – надрукавана вельмі мала. Самыя стэнаграмы ў асноўным зьнішчаны антыбеларускім рэжымам. Таму друк стэнаграмаў лічу важным сваім абавязкам. Аўтар гэтых радкоў ня раз зьвяртаўся да рашэньняў Пятай нечарговай сэсіі ў сваіх артыку... More »
Галоўны зьмест Беларускага Народнага Фронту (дзеля чаго ён і быў створаны) – гэта ліквідаваць камунізм, здабыць незалежнасьць Беларусі і адчыніць дарогу да дэмакратыі. Але напачатку, пакуль Фронт не ўвайшоў яшчэ ў сілу, а камунізм быў моцны, пра гэта казалася асьцярожна. У жніўні 1989 года на Сойме Фронту, які праходзіў у Чырвоным касьцёле ў Менску, было адкрыта сцьверджана, што наша галоўная задача – суверэнітэт і незалежнасьць Беларус... More »