![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 1994
Editor: Нячаева Г., Лявонцьева С., Шкляроў Ф.
Publisher: Беларусь
Sizes: 166 с., іл., 30 см
ISBN: 5-338-00283-3
Category: Ethnography; History; Culture; Tourism
Copyright © 1994 by Нячаева Г., Лявонцьева С., Шкляроў Ф.
Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [2271]; EEDC — [3825]
UDC: [39(=826)+008]:069(476.2-21 Ветка)
Сёння Веткаўскі музей народнай творчасці стаў унікальным захавальнікам духоўных і мастацкіх скарбаў земляў, якія найбольш пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы. Большасць вёсак, дзе жылі стараабрадцы і адкуль прыйшлі ў музей творы, ужо не існуе. Гэтая сумная акалічнасць датычыцца не толькі стараверскіх "слабод". На карце раёна з 1986 года зніклі сорак населеных пунктаў. Своеасаблівае эстэтычнае асяроддзе, у якім развівалася пасадская культура Веткі, уплывала і на буйны цэнтр народнай творчасці гэтага рэгіёна - Неглюбку. У культуры Неглюбкі яшчэ мацней адчуваюцца элементы язычніцтва. Яны ў павер'ях і паданнях мясцовых жыхароў, у дзействах старажытнага свята, звязанага з культам земляробства -"Ваджэнне і пахаванне Стралы". Наяўнасць элементаў язычніцтва і хрысціянскага культу спрыяла захаванню старадаўняй арнаментыкі. У ткацтве і вышыўцы сустракаюцца знакі "ўзаранага і засеянага поля", "нябесных свяцілаў", "дрэва жыцця", "вады". Неглюбскія майстрыхі сёння паказваюць у арнаментах "неба і зямлю".
Непадалёку ад абласнога цэнтра — Гомеля знаходзіцца невялікі гарадок Ветка, у якім да нашых дзён захаваліся старадаўнія народныя традыцыі і своеасаблівае мастацтва. Каб пазнаёміцца з культурай гэтага рэгіёна сучаснай Беларусі, трэба звярнуцца да яго незвычайнага гістарычнага мінулага. More »