Бутрым Венанцы

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1936 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Венанцы Бутрым. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Марціновіч Віктар

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Віктар Марціновіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Туміловіч Васіль, З фальклорных крыніц Кажан-Гарадка

З фальклорных крыніц Кажан-Гарадка

Туміловіч Васіль

Publication Place: Брэст-Лунінец

Publication Date: 2003

Category: Culture

Book Collection: EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Copy Numbers: EEDC — [1178]

Call Number: IX.Tum

Supplementary Data: Наклад 200 асобнікаў

Складальніку гэтага зборніка пашчасціла нарадзіцца і вырасці ў вясковай палескай сям'і, дэе бацькі стараліся выхаваць у дзяцей павагу, любоў і цікавасць да мінуўшчыны свайго народа, яго традыцый, вераванняў, песняў, легенд і паданняў. Сабраны фальклор тэматычна размешчаны ў дзевяці раздзелах. Жанравы змест многіх з раздзелаў можна лічыць, параўнальна, умоўным. Так, змешчаная ў раздзеле I зімовая песня "Мароз, мароз" адначасова можа быць аднесена да раздзелу VII "Засцярогі ад ліха..." і г.д. Што да другой часткі раздзелу "І.Сакральны фальклор", то трэба адзначыць, што выкананне віншавальных песень напярэдадні свята Нараджэння Хрыста - гэта калядаванне, а выкананне такіх жа песень напярэдадні Новага года - шчадраванне. Дык вось, у Кажан-Гарадку калядныя песні спяваюць вечарам перад наступленнем Новага года (па старым стылі) - шчадругоць, а не калядуюць! Асаблівасць зборніка - "Раздзел XI. Лаянковыя фразеалагізмы..." Спецыфіка ўказанага раздзелу патрабуе адпаведных каментарыяў, што і зроблема непасрэдна на яго старонках.

Catalog: EEDC

Only in the library of the East European Democratic Centre (hardcopy)