Касцюкевіч Мікола

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Мікола Касцюкевіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Касьцюкевіч Мікола, Вяртаньне

Вяртаньне

Вершы

Касьцюкевіч Мікола

Publication Place: Мінск

Publication Date: 1990

Publishing/ Printing House: друкарня К. Пянткоўскага

Category: Belles-Lettres

Copyright © 1990 by Мікола Касьцюкевіч

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Мікола Касьцюкевіч нарадзіўся 13 студзеня 1967 года ў горадзе Мінску, дзе і жыве да гэтага часу. Па заканчэнні СПТВ-53 будаўнікоў працаваў мулярам-мантажнікам, грузчыкам у цырку, бібліёграфам у бібліятэцы БДУ, рабочым на мясакамбінаце, вартаўніком Цэнтральнага РАУС. Пазней, пасля няскончаных філфаку і журфаку БДУ, быў памочнікам дырэктара прыватнага прадпрыемства, пасля – целаахоўнікам і зноў вартаўніком. 7 гадоў працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы (музычны аддзел, пажарна-вартавая ахова, служба бяспекі). З дзяцінства захапляўся спортам, меў разрады па пяці відах. Быў прызёрам першынства рэспублікі па самба. Пазней удзельнічаў у тады яшчэ падпольных баях без правілаў. Сур’ёзна займаўся цяжкой атлетыкай і культурызмам. На пачатку 90-х гадоў быў сведкам і ўдзельнікам трагічных падзей грамадзянскай вайны ў Грузіі і Азербайджане, жыў і вандраваў па Сярэдняй Азіі.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь зборнік у адным файле
View/ Download This Chapter/ Article... Увесь зборнік у адным файле

Worth reading:

pdf
epub
Касьцюкевіч Мікола, Настальгія

Настальгія

Вершы

Касьцюкевіч Мікола

Мікола Касьцюкевіч нарадзіўся 13 студзеня 1967 года ў Мінску, дзе й жыве па цяперашнім часе. Вандраваў па Грузіі, Сярэдняй Азіі, Польшчы і Нямеччыне. Творы перакладаліся на рускую, украінскую, гішпанскую і нямецкую мовы. More »


pdf
epub
Касьцюкевіч Мікола, Германія

Германія

Тэксты, настроі, інтуіцыі

Касьцюкевіч Мікола

Дрыготкі агністы дыск павольна ўцягваецца за хвалі далягляду, і шэры вэлюм паўзмроку ператвараецца ў змрочны паркаль. Пунсовая квецень лета канае ў летаргічным сне зімы. Абцяжараны бясконцасцю, з глыбінь сусвету прыляцеў і накрыў зямлю празрыста-чорнымі крыламі вялізны птах ночы. 3-пад калматага пер'я яскравіцца месяц-амулет, і зорныя вочы слёзна вышукваюць запозненую ахвяру, усхваляваную водсветам дзённага хараства. На стоены горад пад... More »