Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1995
Выдавец: Тэхналогія
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1995 by Мікола Касьцюкевіч
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дрыготкі агністы дыск павольна ўцягваецца за хвалі далягляду, і шэры вэлюм паўзмроку ператвараецца ў змрочны паркаль. Пунсовая квецень лета канае ў летаргічным сне зімы. Абцяжараны бясконцасцю, з глыбінь сусвету прыляцеў і накрыў зямлю празрыста-чорнымі крыламі вялізны птах ночы. 3-пад калматага пер'я яскравіцца месяц-амулет, і зорныя вочы слёзна вышукваюць запозненую ахвяру, усхваляваную водсветам дзённага хараства. На стоены горад падаюць мёртвыя слёзы, і па пустых вуліцах пачынаюць блукаць здані марных спадзеваў. Ноч. Сумная музыка ночы. Палеглыя ў магілах мараць пра пакінуўшыя іх душы, жывыя ў ложках і ‘ля вогнішчаў выношваюць чырвань ранішняга росквіту. I ўсе нямеюць ад музыкі ночы… (Ночны сусвет, фрагмэнт)
Мікола Касьцюкевіч нарадзіўся 13 студзеня 1967 года ў Мінску, дзе й жыве па цяперашнім часе. Вандраваў па Грузіі, Сярэдняй Азіі, Польшчы і Нямеччыне. Творы перакладаліся на рускую, украінскую, гішпанскую і нямецкую мовы. Болей »
Мікола Касьцюкевіч нарадзіўся 13 студзеня 1967 года ў горадзе Мінску, дзе і жыве да гэтага часу. Па заканчэнні СПТВ-53 будаўнікоў працаваў мулярам-мантажнікам, грузчыкам у цырку, бібліёграфам у бібліятэцы БДУ, рабочым на мясакамбінаце, вартаўніком Цэнтральнага РАУС. Пазней, пасля няскончаных філфаку і журфаку БДУ, быў памочнікам дырэктара прыватнага прадпрыемства, пасля – целаахоўнікам і зноў вартаўніком. 7 гадоў працаваў у Нацыянальнай... Болей »