Содаль Уладзімір

Содаль Уладзімір Ільіч (нар. 13.11.1937 м. Мормаль Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.), пісьменнік, літаратар-даследчык. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1996). Член Саюза журналістаў Беларусі. Сябар Рэспубліканскай Рады “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны”, рэдкалегіі газеты “Наша слова” і “Таварыства беларускай школы”. Сябар клуба “Спадчына” (1984). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя А.М.Горкага (1963). Працаваў загадчыкам Мормальскага сельскага клуба, электрыкам Мурманскага сударамонтнага завода, скончыў брыгадныя курсы токараў, настаўнікам беларускай мовы і гісторыі Астрашыцкага дзіцячага сухотнага санаторыя, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Мастацтва Беларусі”, рэдактарам навукова-папулярных і навучальных праграм, у тым ліку ”Роднае слова” на беларускім тэлебачанні (1979 – 2000). Адзін са стваральнікаў праграмы “Роднае слова”. У серыі “Тэлебачанне – школе” з яго ўдзелам створаны праграмы пра Я.Брыля, А. Пашкевіч (Цётку), Ф.Багушэвіча, П.Багрыма, Т. Касцюшку, культуру Беларусі канца ХVІІІ – пачатку ХХ стст. Аўтар кніг “Людзьмі звацца” (1977), “Пуцявінамі Сейбіта” (1982), “Кушлянскі кут” (1990), “Сцежкі Мацея Бурачка” (1991), “Жупранская старонка” (1991), “Тут бачу свой край” (1994), “Свіранскія краскі” (1995), “Фальварак Карпілаўка” (2001) – пра сядзібу Ядвігіна Ш., “Святы той куточак фальварак Свіраны”, “Умей слухаць” (2003); фотаальбомаў “Францішак-Бенядзікт Багушэвіч” (1986), “Вінцэнт-Якуб Дунін-Марцінкевіч” (1997); навучальных дыяфільмаў “Праўдашукальнік” (пра Ф.Багушэвіча), “Дудар Беларускі” (пра В.Дуніна-Марцінкевіча), “Кастусь Каліноўскі”. Укладальнік зборнікаў твораў Францішка Багушэвіча: “Мая дудка” (1987), “Каму дудка паслушна” (1990), “Францішак Багушэвіч. Творы” (разам з Я.Янушкевічам, 1991). Удзельнік Устаноўчага з’езду БНФ, ТБМ, адзін з падпісантаў творчай інтэлігенцыі ліста ў ЦК КПСС аб стане беларускай мовы ў рэспубліцы. За ўдзел у мітынгу неаднаразова затрымліваўся, нават быў збіты. За свае палітычныя перакананні зволены з працы рэдактара тэлестудыі.

За літаратурна-даследчую працу і змаганне за родную мову Камітэтам Ушанавання ганараваны ордэнам “Гонар Айчыны” і імянным Срэбным пярсцёнкам з выявай Герба (27.11.1997) і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

Памёр Уладзімір Содаль 15.04.2015 г.

Крыніца: www.adradjency.narod.ru

 

Содаль Уладзімір :: Выданьні

pdf
Содаль Уладзімір, Блаславёныя Кушляны

Блаславёныя Кушляны

З нагоды 170-х угодкаў Францішка Багушэвіча

Содаль Уладзімір

У. І. Содаль — вядомы даследчык жыцця і творчасці Ф. Багушэвіча. Ужо сорак год ён збірае звесткі пра паэтаву сядзібу ў Кушлянах. Упершыню значная частка сабраных матэрыялаў друкуецца асобнай кнігай. Гісторыя сядзібы, таленавіта расказаная краязнаўцам, запрашае чытача ў часы нараджэння беларускай нацыянальнай ідэі. Болей »


pdf
Содаль Уладзімір, Народныя апавяданні

Народныя апавяданні

у запісах і апрацоўцы Ладымера Содаля

Содаль Уладзімір

…Народныя апавяданні! Што гэта за цуд! Якія ў іх незвычайныя сюжэты! I нечаканыя! А мова! Заслухаешся! Народнымі апавяданнямі цікавіліся нашы пісьменнікі ўсіх пакаленняў. Адзін з першых пачаў іх запісваць чуйны да народнага слова Францішак Багушэвіч. А цяпер нізку народных досціпаў прапануе вам Ладымер Содаль. Напісаныя жывой народнай гаворкай, яны захоўваюць кемлівасць і дасціпнасць беларускага розуму. Болей »


pdf
Содаль Уладзімір, Анекдоцік у роцік

Анекдоцік у роцік

Смяшынкі, жартоўкі, анекдоткі, досціпы ў запісах і апрацоўцы Уладзіміра Содаля і яго ўнучка Сержыка

Содаль Уладзімір

Некалі першы наш народны паэт Ф. Багушэвіч — ён жа Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава — прароча сказаў: «Той люд жыве, што свае песні мае!» Перафразуючы гэты крылаты паэтаў афарызм, з такой жа пэўнасцю можна сказаць: «Той люд жыве, што свой гумар мае». Гумар — лекар. Ён адначасова і барометр духу нацыі. Без гумару наша жыццё было б шэрае, невыразнае, панылае. Мабыць, таму гумар у нашым народзе ніколі не зводзіўся. Беларускія фал... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Содаль Уладзімір, Волат з Мігаўкі

Волат з Мігаўкі

Успаміны землякоў пра Аляксандра Ўласава

Содаль Уладзімір

Постаць Аляксандра Ўласава досыць знаная беларускай грамадскасці: першы беларускі эканаміст новага часу, які пісаў па-беларуску. Нязменны, аж да 1914 года, рэдактар першай беларускай газеты «Наша Ніва» з малюнкамі. Дэлегат першага Ўсебеларускага кангрэсу 1917 г. Сябра Прэзідыума Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Сенатар Польскага сойму ад Беларусі. Грамадовец. Пра гэта напісаны розныя даследаванні, артыкулы, нарысы. Маем сціслыя ўспа... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Содаль Уладзімір, Святы той куточак фальварак Свіраны

Святы той куточак фальварак Свіраны

Свіранскі народны мемарыял

Содаль Уладзімір

Выданне прымеркавана да 165-х угодкаў з дня народзінаў Беларускага Прарока Францішка Багушэвіча. У фальварку Свіраны Віленскага павета нарадзіўся i гадаваўся да шасці гадоў беларускі паэт i адвакат Франціпіак Багушэвіч. Аднак да апошняга часу імя слыннага беларускага Празорцы тут ніяк не было ўшанавана. Гэты клопат узялі на сябе віленскія беларусы i спакваля стварылі ў Свіранах народны паэтаў мемарыял. Пра тое, як ствараўся гэты мемарыя... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Содаль Уладзімір, Умей слухаць

Умей слухаць

Кушлянскія дыяменты — жартоўкі, анекдоткі, народный аповеды, досціпы

Содаль Уладзімір

Гарэлкі не п'ю, цыгарэтаў не смалю, а за гэтыя грошыкі кніжачку выдаю. Спрыяй мне, Божа, і надалей. Багатая наша зямля. І таленавітая. Багатая яна на ўсё. І на гумар таксама. Беларускія фалькларысты запісалі і выдалі тысячы розных жартаў, гумарэсак, смяшынак. Шмат якія мясціны нашага краю вывучаны імі няблага. Але ёсць і такія куточкі, якія яшчэ вельмі слаба спазнаныя. Такім нерушам мне падаюцца і Багушэвічавы Кушляны, кушлянскі край, д... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Содаль Уладзімір, Карпілаўка

Карпілаўка

Краязнаўчы нарыс

Содаль Уладзімір

Серыя "Ведаць свой край Беларусь" папоўнілася сёмай кніжкай. Да беларусаў разам з Ядвігіным Ш. вярнулася лагойская Карпілаўка. А з ёй ажыла яшчэ адна часцінка нашай гістарычнай памяці. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Содаль Уладзімір, Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч

Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч

Жыццё і творчасць

Содаль Уладзімір

Гэты альбом — своеасаблівая ілюстраваная энцыклапедыя пра Вінцэнта Якуба Дуніна-Марцінкевіча, яго асяроддзе, эпоху і час. Для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў, усіх, хто неабыякавы да нацыянальнай духоўнай спадчыны. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Содаль Уладзімір, Свіранскія крэскі

Свіранскія крэскі

Содаль Уладзімір

У фальварку Свіраны Віленскага павета нарадзіўся i гадаваўся да шасці гадоў слынны беларускі паэт Францішак Багушэвіч. Аднак да апошняга часу гэты куток не быў як след вывучаны нашымі краязнаўцамі ды літаратуразнаўцамі. Паэтава маленства, людское i прыроднае асяроддзе, дзе ён гадаваўся, гісторыя Свіранаў i суседніх з імі мясцін — усё трапляе ў поле зроку даследчыка, які расказвае пра гэта ў кнізе, што дапаўняе папярэднія выданні — «Кушл... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Содаль Уладзімір, Тут бачу свой край

Тут бачу свой край

Содаль Уладзімір

У кнізе расказваецца пра адну з Купалаўскіх мясцін – вёску Бараўцы пад Мінскам і яе наваколле. Тут у паэта адбыўся літаратурны дэбют, тут ён падрыхтаваў свой першы зборнік “Жалейка”, напісаў знакамітую паэму “Адвечная песня”. Шырокаму колу чытачоў. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя