Содаль Уладзімір

Содаль Уладзімір Ільіч (нар. 13.11.1937 м. Мормаль Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.), пісьменнік, літаратар-даследчык. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1996). Член Саюза журналістаў Беларусі. Сябар Рэспубліканскай Рады “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны”, рэдкалегіі газеты “Наша слова” і “Таварыства беларускай школы”. Сябар клуба “Спадчына” (1984). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя А.М.Горкага (1963). Працаваў загадчыкам Мормальскага сельскага клуба, электрыкам Мурманскага сударамонтнага завода, скончыў брыгадныя курсы токараў, настаўнікам беларускай мовы і гісторыі Астрашыцкага дзіцячага сухотнага санаторыя, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Мастацтва Беларусі”, рэдактарам навукова-папулярных і навучальных праграм, у тым ліку ”Роднае слова” на беларускім тэлебачанні (1979 – 2000). Адзін са стваральнікаў праграмы “Роднае слова”. У серыі “Тэлебачанне – школе” з яго ўдзелам створаны праграмы пра Я.Брыля, А. Пашкевіч (Цётку), Ф.Багушэвіча, П.Багрыма, Т. Касцюшку, культуру Беларусі канца ХVІІІ – пачатку ХХ стст. Аўтар кніг “Людзьмі звацца” (1977), “Пуцявінамі Сейбіта” (1982), “Кушлянскі кут” (1990), “Сцежкі Мацея Бурачка” (1991), “Жупранская старонка” (1991), “Тут бачу свой край” (1994), “Свіранскія краскі” (1995), “Фальварак Карпілаўка” (2001) – пра сядзібу Ядвігіна Ш., “Святы той куточак фальварак Свіраны”, “Умей слухаць” (2003); фотаальбомаў “Францішак-Бенядзікт Багушэвіч” (1986), “Вінцэнт-Якуб Дунін-Марцінкевіч” (1997); навучальных дыяфільмаў “Праўдашукальнік” (пра Ф.Багушэвіча), “Дудар Беларускі” (пра В.Дуніна-Марцінкевіча), “Кастусь Каліноўскі”. Укладальнік зборнікаў твораў Францішка Багушэвіча: “Мая дудка” (1987), “Каму дудка паслушна” (1990), “Францішак Багушэвіч. Творы” (разам з Я.Янушкевічам, 1991). Удзельнік Устаноўчага з’езду БНФ, ТБМ, адзін з падпісантаў творчай інтэлігенцыі ліста ў ЦК КПСС аб стане беларускай мовы ў рэспубліцы. За ўдзел у мітынгу неаднаразова затрымліваўся, нават быў збіты. За свае палітычныя перакананні зволены з працы рэдактара тэлестудыі.

За літаратурна-даследчую працу і змаганне за родную мову Камітэтам Ушанавання ганараваны ордэнам “Гонар Айчыны” і імянным Срэбным пярсцёнкам з выявай Герба (27.11.1997) і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

Памёр Уладзімір Содаль 15.04.2015 г.

Крыніца: www.adradjency.narod.ru

 

Содаль Уладзімір :: Выданьні

Роднае слова, 07(175)2002

Роднае слова

Штомесячны навуковы і метадычны часопіс

07(175)2002

* Абрагімовіч Марына, Бульба: 3 гісторыі назвы * Аладава Радаслава, Музычны свет Генрыха Вагнера * Буглак Жана, "Бульбу параць, бульбу вараць, бульбу так сабе ядуць": Семантычная і дэрывацыйная арганізацыя найменняў бульбяных страваў у народнай мове * Бунько Наталля, "Страказа з бліскушчымі крыламі": Назвы страказы ў беларускіх гаворках * Ваданосава Фаіна, "Музыка — блізкая сястра Купалавай паэзіі...": Творчыя стасун... Болей »


Роднае слова, 11(119)1997

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

11(119)1997

* Астапенка 3, Васількі. "Агнямі і кроўю сардэчных паэм...". Над чорнымі хмарамі. На белым пагорку * Астапенка Змітрок, Вершы * Гартны Ц., Бяздольны * Дасаева Таццяна, Пясняр працы і змагання: Літаратурны партрэт Цішкі Гартнага * Зайцава Ганна, Міцкевіч Вера, "Забытыя беларускія словы": Паводле запісаў у сшытках Якуба Коласа 1950-х гг. * Карабельнікава Людміла, Беларуская мова. Практычны курс: Урок 9 * Крас... Болей »


Роднае слова, 9(117)1997

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

9(117)1997

* Зямля наша спеўная. Мае песні для вас...: Песні Віктара Петухова * Босы Іван, Тэставае апытванне пры вывучэнні жыццёвага і творчага шляху пісьменніка (па праграме, падрыхтаванай супрацоўнікамі Надыянальнага інстытута адукацыі пад кіраўніцтеам М.А. Лазарука): Аркадзь Куляшоў, Максім Танк (IX клас) * Васілеўская Алена, Характарыстычнае слова ў радку Вячаслава Адамчыка * Верабей Анатоль, Яго чалавечнасць: Жыццё і творчасдь... Болей »


Роднае слова, 7(115)1997

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

7(115)1997

* Барчук Ала, Пекач Алена, Скарбы Нясвіжа: Дыдактычны матэрыял * Вабішчэвіч Віктар, Гісторыя беларускай культуры (X —XI класы); Курсы на выбар * Ваданосава Фаіна, Нязгасныя зоркі: Пра бацькоў Янкі Купалы * Волкава Яўгення, Бацька, тата, айцец, айчым: 3 гісторыі назваў * Выхота Валянціна, "А з імі вобразы другія ўставалі, сэрцу дарагія": Вобразы келіха, крыжа, даха, аксаміту ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля” і ў твор... Болей »


Роднае слова, 3(99)1996

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

3(99)1996

* Абабурка Мікола, «...Трэба добра абшарыць кішэні свае памяці...»: Нататкі пра «згубленыя» словы * Баршчэўскі Лявон, Літаратура эпохі Адраджэння: Франчэска Пятрарка. Сталае Адраджэнне * Бугаёў Дзмітрый, Радасць і боль мастака: Роздум пра Івана Мележа з нагоды юбілею * Вашко Паўліна, Аповед пра сатуры, альбо Адкуль да нас прыйшла сатыра * Жуковіч Мікола, Сцежкамі маленства: Вывучэнне аповесці Міхася Лынькова "Пра сме... Болей »


Роднае слова, 9(93)1995

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

9(93)1995

* Андрэеў Барыслаў, Анталогія беларускага раманса * Баршчэўскі Лявон, Літаратура старажытнага Рыма * Бугаёў Дзмітрый, «Ен жыў сумленна, без аглядкі»: Слова пра Рыгора Семашкевіча * Вабішчэвіч Віктар, Погляды Максіма Гарэцкага на гісторыю Беларусі * Вашко Паўліна, Смех — справа сур'ёзная...: Гумар і сатыра ў мастацкіх творах * Грыцкевіч Святлана, Урок — фальклорны марафон: Абагульняльны ўрок па тэме «Вусная народ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [4-4]   Наступная   Апошняя