Месца выхаду: Berlin
Дата выхаду: 2023
Мастацкі рэдактар: Севярынец Павел
Выдавец: hochroth Minsk
Памеры: 48 с.
ISBN: 978-3-949850-17-2
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Ганна Севярынец - беларуская выкладчыца, журналістка і пісьменніца, літаратуразнаўца, даследчыца беларускай літаратуры. Нарадзілася ў Менску ў 1975 годзе. Скончыла філалагічны факультэт і аспірантуру БДУ. Аўтарка мастацкіх і дакументальных кніг «Дзень святога Патрыка» (2017), «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго» (2017), «Гасцініца «Бельгія» (2019), «Вакол Пятра Глебкі» (2019), «Мая школа» (2021). Укладальніца і аўтарка прадмоў і каментароў да кніг: «Алесь Дудар. Выбраныя творы» (2017), «Янка Купала. Выбраныя творы» (2020), «Тры Анегіны: Пушкін, Дудар, Куляшоў» (2020), «Кастусь Севярынец. Выбраныя творы» (2022). Лаўрэатка прэмій «Экслібрыс» імя Аляксандра Уласава (2014), «Гліняны Вялес» (2017), «Празрысты Эол» (2018). «Чалавек года»-2019 — паводле версіі газеты «Наша Ніва». Шорт-лістарка прэміі Ежы Гедройца з кнігай «Гасцініца Бельгія» (2020), з кнігай «Мая школа» (2022). Замужам, трое дзяцей.
Ганна Севярынец распавядае, як без шкадавання крэсліць няўдалыя старонкі, чым у літаратуры ёй дапамагае агарод і чаму пісьменніцтва — гэта сэксуальны занятак.<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/Oo3nqFN5YTk" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture; web-share" allowfullscreen></iframe> <... Болей »
Выбітны педагог, пісьменьніца і дасьледчыца літаратуры Ганна Севярынец да нядаўняга часу працавала ў смалявіцкай гімназіі, адкуль напачатку лета была звольненая за верш «Я за вас не галасавала ніколі». Аўтарка кніг “Дзень святога Патрыка», «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго», «Гасцініца „Бельгія“», «Вакол Пятра Глебкі”, “Тры Анегіны” і другіх. У 2019 годзе прызнаная “Чалавекам году” па версіі газеты Наша Ніва за асветніцкую працу.<br /><b... Болей »