Месца выхаду: Варшава
Дата выхаду: 2024
Выдавец: Czabor Publishing
Памеры: 660 с.
ISBN: 978-83-971664-2-4
Катэгорыя: Гісторыя; Крыніцы
Copyright © 2024 by Ганна Севярынец, Czabor Publishing
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Кніга Ганны Севярынец «Савецкая Беларусь» уяўляе сабой збор выбраных тэкстаў, якія друкаваліся ў часы беларусізацыі ўласна ў газеце «Савецкая Беларусь», якую рэдагаваў вядомы пісьменнік Міхась Чарот. Скразная тэма кнігі – беларуская савецкая паўсядзённасць у памяці газетнага радка. Беларусізацыя, жыццё гораду, суды, жыццё паляўнічых – панарама праз газетныя рэпартажы. Таксама кніга ўтрымлівае вялікі архіўны дадатак. У кнізе пяць алфавітных паказальнікаў. Асобны паказальнік — геаграфічныя назвы, і самых розных беларускіх мястэчак і вёсак там — некалькі соцень. Пра кожную з іх можна пачытаць тагачасны артыкул. Таксама ў кнізе змешчаны вялікі архіўны дадатак. У прадмове да кнігі Ганна Севярынец расказвае гісторыю газеты і яе рэдактара Міхася Чарота.
Беларускія аўтары: Севярынец Ганна
Каталёг: Прыватны кнігазбор
Ганна Севярынец распавядае, як без шкадавання крэсліць няўдалыя старонкі, чым у літаратуры ёй дапамагае агарод і чаму пісьменніцтва — гэта сэксуальны занятак.<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/Oo3nqFN5YTk" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture; web-share" allowfullscreen></iframe> <... Болей »
Ганна Севярынец - беларуская выкладчыца, журналістка і пісьменніца, літаратуразнаўца, даследчыца беларускай літаратуры. Нарадзілася ў Менску ў 1975 годзе. Скончыла філалагічны факультэт і аспірантуру БДУ. Аўтарка мастацкіх і дакументальных кніг «Дзень святога Патрыка» (2017), «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго» (2017), «Гасцініца «Бельгія» (2019), «Вакол Пятра Глебкі» (2019), «Мая школа» (2021). Укладальніца і аўтарка прадмоў і каментароў... Болей »
«Гасцініца Бельгія» - гістарычны раман, прысвечаны аднаму з самых цікавых перыядау у гісторыі сучаснай Беларусі, 1920-м гадам. У цэнтры рамана - маладыя паэты, якія будуюць асабістае жыццё і жыццё рэспублікі па канонах новага мастацтва. Кніга створана на падставе архіўных матэрыялаў і мемуарных кры-ніц. Упершыню выйшла ў 2017 годзе, у новай рэдакцыі дадазена біяграфічная інфармацыя, удакладнена гістарычная фактаграфія. Болей »
Выбітны педагог, пісьменьніца і дасьледчыца літаратуры Ганна Севярынец да нядаўняга часу працавала ў смалявіцкай гімназіі, адкуль напачатку лета была звольненая за верш «Я за вас не галасавала ніколі». Аўтарка кніг “Дзень святога Патрыка», «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго», «Гасцініца „Бельгія“», «Вакол Пятра Глебкі”, “Тры Анегіны” і другіх. У 2019 годзе прызнаная “Чалавекам году” па версіі газеты Наша Ніва за асветніцкую працу.<br /><b... Болей »