Севярынец Ганна

Ганна Севярынец нарадзілася 23 кастрычніка 1975 года ў Менску ў сям’і паэта і журналіста Канстанціна Севярынца і настаўніцы Таццяны Севярынец. Скончыла сярэднюю школу з музычным ухілам ў Віцебску ў 1992 годзе, у 1997 годзе – філалагічны факультэт БДУ, у 2002 – аспірантуру БДУ па кафедры рускай літаратуры, у 2005 – атрымала спецыяльнасць эканаміста ВЭД у БДЭУ. З 1997 года працуе выкладчыцай у вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Беларусі, з 2005 супрацоўнічае ў якасці журналіста з шэрагам сеціўных рэсурсаў, газет і часопісаў. Аўтар навуковых і навукова-папулярных публікацый па гісторыі рускай і беларускай літаратур, мастацкіх тэкстаў, літаратуразнаўчых даследванняў. Выхоўвае траіх дзяцей.

 

Севярынец Ганна :: Выданьні

Севярынец Ганна, Toe, што сказалася вершам

Toe, што сказалася вершам

Севярынец Ганна

Ганна Севярынец - беларуская выкладчыца, журналістка і пісьменніца, літаратуразнаўца, даследчыца беларускай літаратуры. Нарадзілася ў Менску ў 1975 годзе. Скончыла філалагічны факультэт і аспірантуру БДУ. Аўтарка мастацкіх і дакументальных кніг «Дзень святога Патрыка» (2017), «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго» (2017), «Гасцініца «Бельгія» (2019), «Вакол Пятра Глебкі» (2019), «Мая школа» (2021). Укладальніца і аўтарка прадмоў і каментароў... Болей »


pdf
Дудар Алесь, Севярынец Ганна, укладанне, прадмова, каментары, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Дудар Алесь, Севярынец Ганна, укладанне, прадмова, каментары

У выданні прадстаўлены збор шматграннай творчай спадчыны паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка Алеся Дудара (1904–1937), аднаго з самых заўважных творцаў міжваеннай літаратуры Беларусі. Значная частка твораў, матэрыялы з асабістага архіву і фотадакументы друкуюцца альбо перавыдаюцца ўпершыню. Болей »


ARCHE, 4 (163) 2019

ARCHE

Пачатак

4 (163) 2019

Тэма нумару — Беларусь пад акупацыяй, як нямецкай, так і савецкай. Аляксандр Бракель распавядае пра Заходнюю Беларусь у 1939–1944 гг. Гісторыю пра тое, як чэкісты сфальсіфікавалі справу «Саюза вызвалення Беларусі» падрыхтаваў Аляксандр Гужалоўскі. Таксама ў нумары — Ганна Севярынец спрабуе разабрацца, чаму ў даваенны перыяд пісьменнікі пісалі даносы, а Зміцер Дрозд раскрывае справы «Фашысты» і «Арганізатары» скрозь прызму агентурных д... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 11 (99) 2014

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

11 (99) 2014

Круглы стол быў адкрыты прывітальным словам Барыса Пятровіча, у якім празаік адзначыў, што сацыялагічныя апытанні, праведзеныя ў 2011 і 2014 гадах, паказваюць зніжэнне цікавасці беларусаў да чытання на роднай мове. Большасць рэспандэнтаў называюць асноўнай прычынай гэтага недастатковае веданне мовы, якасць жа нашай літаратуры ў чытачоў сумневаў не выклікае. Болей »


video
Севярынец Ганна, Глеба гісторыі, парасткі тэкстаў

Глеба гісторыі, парасткі тэкстаў

Севярынец Ганна

Ганна Севярынец распавядае, як без шкадавання крэсліць няўдалыя старонкі, чым у літаратуры ёй дапамагае агарод і чаму пісьменніцтва — гэта сэксуальны занятак.<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/Oo3nqFN5YTk" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture; web-share" allowfullscreen></iframe> <... Болей »


video
Севярынец Ганна, Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org

Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org

Севярынец Ганна

Выбітны педагог, пісьменьніца і дасьледчыца літаратуры Ганна Севярынец да нядаўняга часу працавала ў смалявіцкай гімназіі, адкуль напачатку лета была звольненая за верш «Я за вас не галасавала ніколі». Аўтарка кніг “Дзень святога Патрыка», «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго», «Гасцініца „Бельгія“», «Вакол Пятра Глебкі”, “Тры Анегіны” і другіх. У 2019 годзе прызнаная “Чалавекам году” па версіі газеты Наша Ніва за асветніцкую працу.<br /><b... Болей »