Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2023
Рэдактар: Іўкін Максім, Жыбуль Віктар, Яраш Раман
Выдавец: Agencja Wydawnicza EkoPress
Памеры: 100 с.
ISBN: 978-83-67471-04-6
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Дадатковая даведка: Вёрстка: Plajster. Фотаздымкі: Аляксей Навумчык.
У кнізе паэта, музыкі, журналіста Віктара Сямашкі сабраныя вершы, напісаныя цягам 2009 – 2011 гг., дапрацоўка якіх трывала да моманту публікацыі.
Беларускія аўтары: Сямашка Віктар
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
У сваёй чацьвертай па ліку кнізе паэта-авангардыста Віктар Сямашка ва ўласьцівай яму манеры аналізуе ды інтэрпрэтуе рэчаіснасьць і ўласнае жыцьцё з дапамогай інструмэнтаў прыродазнаўства, этнаграфіі, астраноміі, сацыялёгіі ды іншых дысцыплінаў. Шэсьць прадстаўленых цыкляў напісаныя цягам 2012 – 2014 гг. і канцэптуальна перагукваюцца між сабой. Цыклі можна ўмоўна падзяліць на дзьве тройкі (альбо “звышцыклі”) аналягічна з чаргаваньнем тро... Болей »
Віктар Сямашка – паэт, музыка, журналіст. Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Менску. Упершыню публічна агучыў уласныя вершы ў 1992 годзе ў эфіры Беларускага радыё. У 1998 - 2001 гг. уваходзіў у склад музычна-паэтычнае фармацыі "Кузнец і Сяманя". У 2001 годзе ўдзельнічаў у Рэспубліканскім сэмінары маладых літаратараў, што ладзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў. У 2002 скончыў факультэт журналістыкі БДУ. З 2005 па 2009 гг. – аўтар і вядоўца праграмы ... Болей »
У зборнік “Габітацыя” ўвайшлі тры цыклі вершаў, створаныя Віктарам Сямашкам у перыяд з кастрычніка 2006 г. да траўня 2008 г.: “Габітацыя”, “Дафарэнцыя” і “Гзымс”. Імя кнізе дала вёска зь незвычайным назовам Габітацыя, якая месціцца ля Будслава. У перакладзе з лацінскае мовы habitatio значыць “пражываньне, жытло”. У прадстаўленых тэкстах аўтар апісвае рознабаковыя стасункі з рэчаіснасьцю й робіць тое бязь лішніх фантазіяў, але з наданьне... Болей »
У кнізе паэта, музыкі, радыёвядоўцы Віктара Сямашкі прадстаўлены цыкл вершаў «ReRa». Тэксты пісаліся пераважна ў другой палове 2008 г. падчас візітаў аўтара на Лагойшчыну. Рэра — гэта беларускае дыялектнае слоўца, якое абазначае неахайнага чалавека. Болей »
"Заліхвацкія віражы мысьленчых асацыяцыяў! Найдзіўнейшая кампаноўка словаў!" Валерыя Кустава. "Не адрываючыся, прачытаў рукапіс. Гэта будзе сьвежая цікавая кніга. У Вас ёсьць, што сказаць, і Вы выказваеце гэта па-свойму... Быў рады пачуць сьвежы голас у нашай паэзіі." Рыгор Барадулін Болей »