![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2016-07
Выдавец: ЛітРадыё
Выдавецкая сэрыя: ЛітРадыё
Памеры: 00:09:30
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2016 by Віктар Сямашка, ЛітРадыё
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.litradio.by
Віктар Сямашка – паэт, музыка, журналіст. Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Менску. Упершыню публічна агучыў уласныя вершы ў 1992 годзе ў эфіры Беларускага радыё. У 1998 - 2001 гг. уваходзіў у склад музычна-паэтычнае фармацыі "Кузнец і Сяманя". У 2001 годзе ўдзельнічаў у Рэспубліканскім сэмінары маладых літаратараў, што ладзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў. У 2002 скончыў факультэт журналістыкі БДУ. З 2005 па 2009 гг. – аўтар і вядоўца праграмы пра беларускую музыку "Новая зямля" на Radio Unistar, з 2010 г. – аналагічнае праграмы "Кракатук" на Radyjo Racyja. Аўтар паэтычных зборнікаў "Марыя S." (2006), "Rera" (2011), "Габітацыя" (2013). Друкаваўся ў часопісе “Дзяслоў” (№1 (50), 2011 г.). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў з 2015 года.
Беларускія аўтары: Сямашка Віктар
Каталёг: Kamunikat.org
У кнізе паэта, музыкі, журналіста Віктара Сямашкі сабраныя вершы, напісаныя цягам 2009 – 2011 гг., дапрацоўка якіх трывала да моманту публікацыі. Болей »
У сваёй чацьвертай па ліку кнізе паэта-авангардыста Віктар Сямашка ва ўласьцівай яму манеры аналізуе ды інтэрпрэтуе рэчаіснасьць і ўласнае жыцьцё з дапамогай інструмэнтаў прыродазнаўства, этнаграфіі, астраноміі, сацыялёгіі ды іншых дысцыплінаў. Шэсьць прадстаўленых цыкляў напісаныя цягам 2012 – 2014 гг. і канцэптуальна перагукваюцца між сабой. Цыклі можна ўмоўна падзяліць на дзьве тройкі (альбо “звышцыклі”) аналягічна з чаргаваньнем тро... Болей »
У зборнік “Габітацыя” ўвайшлі тры цыклі вершаў, створаныя Віктарам Сямашкам у перыяд з кастрычніка 2006 г. да траўня 2008 г.: “Габітацыя”, “Дафарэнцыя” і “Гзымс”. Імя кнізе дала вёска зь незвычайным назовам Габітацыя, якая месціцца ля Будслава. У перакладзе з лацінскае мовы habitatio значыць “пражываньне, жытло”. У прадстаўленых тэкстах аўтар апісвае рознабаковыя стасункі з рэчаіснасьцю й робіць тое бязь лішніх фантазіяў, але з наданьне... Болей »
У кнізе паэта, музыкі, радыёвядоўцы Віктара Сямашкі прадстаўлены цыкл вершаў «ReRa». Тэксты пісаліся пераважна ў другой палове 2008 г. падчас візітаў аўтара на Лагойшчыну. Рэра — гэта беларускае дыялектнае слоўца, якое абазначае неахайнага чалавека. Болей »
"Заліхвацкія віражы мысьленчых асацыяцыяў! Найдзіўнейшая кампаноўка словаў!" Валерыя Кустава. "Не адрываючыся, прачытаў рукапіс. Гэта будзе сьвежая цікавая кніга. У Вас ёсьць, што сказаць, і Вы выказваеце гэта па-свойму... Быў рады пачуць сьвежы голас у нашай паэзіі." Рыгор Барадулін Болей »