Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2018
Рэдактар: Кабржыцкая Таццяна, Рагойша Вячаслаў
Выдавец: Кнігазбор
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 114
Памеры: 336 с.
ISBN: 978-985-7207-51-0
Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура
Copyright © 2017 by Сяргей Палуян, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Кнігазбор - афармленне
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Аснову выдання складае творчая спадчына самабытнага публіцыста, крытыка, празаіка і паэта Сяргея Палуяна (1891–1910), рупліва адшуканая даследчыкамі ва ўкраінскай і беларускай перыёдыцы. У кнізе ўпершыню найбольш поўна прадстаўлены ўспаміны пра пісьменніка яго родных і знаёмых, мастацкія творы, прысвечаныя яму, матэрыялы пра радаслоўе Палуянаў. Укладальнікі кнігі ставяць Сяргея Палуяна поруч з Янкам Купалам, Максімам Багдановічам, Вацлавам Ластоўскім, рашуча і доказна ўпісваюць яго асобу ў панараму гісторыка-філасофскіх, эстэтыка-культурных характарыстык беларускага Адраджэння пачатку ХХ ст.
Выдавецкія сэрыі: Кнігарня пісьменніка
Выдавецкія сэрыі: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў
Каталёг: Прыватны кнігазбор