![]() |
![]() |
Перакладчык: Сёмуха Васіль
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Пераклад зроблены з выданьня: Gustav Meyrink. Walpurgisnacht. Roman-Zeitung, № 454. Verlag Volk und Welt. Berlin. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі
Забрахаў сабака. Раз. Другі раз. Пасьля поўная цішыня, быццам жывёла ўслухоўвалася ў ноч,- якая там яшчэ прыгода нахапілася. - Мне здаецца, забрахаў Брок, - сказаў стары барон Канстанцін Эльзэнвангер, - мусіць, ідзе пан раднік. - Гэта, душа мая, яшчэ ня прычына, каб брахаць, - строга кінула графіня Заградка, старая жанчына зь сівымі сьнежна белымі локанамі, вострым арліным носам і кушчастымі брывамі над вялікімі, чорнымі, крыху шалёнымі вачыма, быццам угневаўшыся на такое непатрэбства, і стасавала калоду картаў на віст хутчэй, чым гэта рабіла ўжо добрых паўгадзіны. - І што ён там такога робіць цалюткі дзень напралёт? - спытаўся імператарскі лейбмедык Тадэвуш Флюгбайль, які, з круглым, гладка паголеным, маршчыністым тварам на старомодным карункавым жабо, як дух продка, сядзеў у крэсьле насупраць графіні, падабраўшы ледзь не пад самы падбародак неверагодна доўгія, сухія ногі. Студэнты на Градчанах звалі яго “Пінгвінам” і заўсёды сьмяяліся яму ўсьлед, калі ён роўна а дванаццатай каля замка сядаў у дрожкі, у якіх верх кожнага разу трэба было адкідаць назад, перш чым яго амаль двухмятровая цялесіна займала ў іх месца. Гэтакі ж сама складаны быў і працэс высадкі, калі экіпаж празь некалькі сотняў крокаў спыняўся каля гасьцініцы “Каму сьпех”, дзе гер імператарскі лейбмедык, нагінаючыся над талеркай і па-птушынаму дзюбаючы відэльцам, меў звычай спажываць сьняданак. (Першы разьдзел. Актор Зрцадла, фрагмэнт)
Каталёг: Kamunikat.org
Густаў Майрынк (Gustav Meyrink, 19.1.1868 -- 4.12.1932) -- аўстрыйскі пісьменнік з выразнай схільнасцю да містычнага і гратэскава-сатырычнага светапогляду. Нарадзіўся ў Вене як незаконны сын вюртэмбергскага міністра і баварскай актрысы прыдворнага тэатра Марыі Майер і спачатку насіў прозвішча маці, у чыім радаводзе ён пазней выявіў прозвішча “Майрынк”; яго пісьменнік спачатку выкарыстаў як псеўданім, а ў 1917 годзе ад баварскага караля ... Болей »
Маска, зь якою танцаваў Мэланхтон, -- гэта быў кажан, нагамі дагары, галавою ўніз. Крылы шчыльна абліпалі цела, а ў кіпцях кажан моцна трымаў вялікую залатую апону, падняўшы яе ўгору, як бы тым самым паказваючы, што ён зь нечагась зьвісае, -- глядзелася гэта, ну, зусім дзіўна і павінна было ўразіць Мэланхтона адмыслова, калі падчас танцу ён увесь час мусіў глядзець у гэты абруч, які быў яму сама-сама ў рост. Гэта была ці не найарыгіналь... Болей »
‘Гер Х альбо гер Y напісаў раман’, -- што гэта азначае? Ну, вельмі проста: ‘З дапамогай сваёй фантазіі ён паказаў асобаў, якіх насамрэч няма, прыпісаў ім перажыванні і звязаў іх паміж сабою.’ -- Прыкладна так, у агульных рысах, гучыць шырокавядомае меркаванне. Кожнаму здаецца, быццам ён ведае, што такое фантазія, але пра тое, што ёсць надта і занадта дзіўныя катэгорыі сілы ўяўлення, здагадваюцца толькі вельмі нямногія. Што сказаць, калі... Болей »