Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2017
Выдавец: А. М. Янушкевіч
Памеры: 258 с.: іл.
ISBN: 978-985-7165-36-0
Катэгорыя: Гісторыя
Copyright © 2017 by Аляксандр Гужалоўскі
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4126]
Першае спецыяльнае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Стаўленне камуністаў да інтымных узаемных стасункаў жанчыны і мужчыны на працягу існавання Савецкай Беларусі вагалася ад усёдазволенасці да іх поўнага адмаўлення. Першае дзесяцігоддзе пад савецкай уладай характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў і маралі. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маральнасці, рэзкага павелічэння колькасці абортаў, росту прастытуцыі і венерычных захворванняў. З іншага боку, рэвалюцыйныя трансфармацыі 1920-х гг. упершыню паставілі сэксуальнасць у грамадскі дыскурс, назаўсёды пазбавілі інтымную сферу таямнічасці і сакральнасці, кардынальна змянілі ментальнасць беларусаў на карысць "савецкага чалавека".
Беларускія аўтары: Гужалоўскі Аляксандр
Каталёг: BTH
З выкарыстаннем вялікай колькасці архіўных першакрыніц, перыядычных выданняў, гістарычнай літаратуры разглядаецца важны перыяд беларускай савецкай гісторыі, вядомы пад назвай «адліга». Крытыка культу асобы і рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій, асваенне космасу і мірнай атамнай энергіі, эканамічныя рэформы і паляпшэнне матэрыяльнага жыцця людзей, нарэшце, спроба фарсіраванай пабудовы камунізму незваротна змянілі беларускае грамадства... Болей »
Разгледжаны такія пытанні, як перыядызацыя гісторыі музейнай справы, дамузейнае збіральніцтва, узнікненне музея як сацыяльнага інстытута ў эпоху Адраджэння, асноўныя тэндэнцыі развіцця музейнай справы ў XVI–ХХ стст. Для перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці 1-23 02 73 Камунікацыя ў сферы музейнай дзейнасці. Кваліфікацыя «музеязнаўца». Дапаможнік можа быць карысным музейным рабо... Болей »
На працягу 1943–1991 гг. цэнзура ў СССР набыла таталь ны характар. Партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі, не абмя жоў ваю чыся наглядам за працай прафесійных цэнзараў, якія служылі ў Галоўным упраўленні па ахове дзяржаўных тайн у друку пры Савеце М іністраў БССР (Галоўліт БССР), са мі бралі непасрэдны ўдзел у цэнзураванні СМ І і мастацкай прадукцыі. Галоўліт супрацоўнічаў з упраўленнем вайсковай цэнзуры Генштаба ўзброеных сіл, а таксама 5-м ... Болей »
На падмурку вялікага аб’ёму архіўных дакументаў, перыёдыкі, сучасных даследаванняў у кнізе ўпершыню паказана гісторыя стварэння і функцыянавання сістэмы партыйна-дзяржаўнага інфармацыйнага кантролю ў БССР у 1919–1941 гг. Чытачы зазірнуць у «святая святых» савецкай ідэалогіі – Галоўлітбел і Галоўрэперткам, якія доўгія гады ажыццяўлялі інфармацыйную і культурную палітыку камуністычнай партыі, даведаюцца пра цэнзурныя лёсы літаратурных і м... Болей »
Упершыню выкладаецца шматвяковая гісторыя айчыннай музейнай справы. У комплексе прааналізаваны юрыдычныя, адміністрацыйныя, навуковыя, захавальніцкія, адукацыйныя і іншыя аспекты дзейнасці музеяў Беларусі. Паказана карціна іх развіцця на розных этапах — ад дамузейнага збіральніцтва да нашага часу. Вучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, якія навучаюцца па спецыяльнасці 1-23 01 12 «Музейная спр... Болей »
Прапануемая кніга прысвечана лёсу беларускіх музейных калекцый у гады вайны, узнаўленню музейнай сеткі БССР у пасляваенны чіс, а таксама развіццю музейнай справы ў рэспубліцы да распаду СССР у 1991 г. Прыведзена 50 ілюстрацый, большасць з якіх публікуюцца ўпершыню. Гэта выданне зацікавіць як спецыялістаў-музеёлагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, калекцыянераў, мастакоў, студэнтаў, так і аматараў айчыннай гісторыі. Болей »
Прапануемая кніга прысвечана станаўлеппю музейнай справы Беларусі пачынаючы ад першых ініцыятыў Савецкай улады ў гэтай галіне на ўсходнебеларускіх землях да спымення музейнай дзейнасці ў рэспубліцы ў 1941 г. Прыведзены больш за 20 ілюстрацый, некаторыя з якіх публікуюцца ўпершыню. Гэтае выданне зацікавіць як спецыялістаў-музеёлагаў, лсторыкаў, краязнаўцаў, калекцыянераў, мастакоў, студэнтаў, так і аматараў айчыннай гісторыі. Болей »
Прапануемая кніга прысвечана станаўленню музея як сацыяльнага інстытута на этнічных беларускіх землях пачынаючы ад першых перадмузейных з'яў у эпоху феадалізма да ўзнікнення музея ў сучасным сэнсе гэтага слова ў другой палове XIX - пачатку XX стагоддзяў Прыведзена больш 20 ілюстрацый, некаторыя з якіх публікуюцца ўпершыню. Гэтае выданне зацікавіць як спецыялістаў-музеолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, калекцыянераў, мастакоў, студэнтаў, т... Болей »