Месца выхаду: Мюнхэн
Дата выхаду: 1957
Выдавец: Інстытут для Вывучэньня СССР
Памеры: 126 с.
Катэгорыя: Гісторыя
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3935]
За ўвесь каля саракагадовы пэрыяд існаваньня савецкай улады ані ў СССР, ані ў савецкай Беларусі не зьявілася ніводная паважная праца аб беларускай опэры. Толькі паасобныя зацемкі, галоўным чынам у энцыкляпэдычных выданьнях, кажуць, што: "У шэрагу саюзных рэспублік (на Беларусі таксама - М. К.) нацыянальныя опэры былі створаныя ўпяршыню ў гады савецкай улады". Як-жа было ў запраўднасьці? Ідучы ў глыбіню гісторыі Беларусі, мы, яшчэ ў першабытным старадаўным народным мастацтве, якое ацэньваецца й савецкімі навукоўцамі, як "багацейшы песенна-музычны фальклёр", знаходзім вытокі тэатральна-сцэнічнай культуры, якія тым больш відавочныя й пераканальныя, паколькі ўсё тое, што нясе ігравую аснову: карагоды, гульні, сюжэтныя скокі, - гэта ўлюбёныя жанры беларускай народнай творчасьці. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org | BTH
Нарэшце скончаны гэты чарговы (гэтак зацягнуты) зборнік, разьлічаны на самага сярэдняга акардыяністага. Назоў ягоны ўжо даўно склаўся, як "Родныя Матывы", думаю, што лепш і ня трэба. Хай тыя, што граюць, ды іхныя слухачы ўспомняць пра родную зямельку. Вельмі хацелася тут надаць гарманізацыі песьняў больш народны, уласьцівы ім характар, але зрабіць гэта было амаль немагчыма, бо на акардыёне мы маем ужо вырабленыя (мэханічныя) басы. Такім... Болей »
У пятым выпуску (ён друкуецца раней чарговага) "Беларускага песеннага зборніку" зьмешчаныя (апрача трох рэчаў) арыгінальныя творы, якія напісаныя ці перапрацованыя на харавы склад. Аўтар трымаўся тутака мэты даць больш даступныя рэчы для аматарскага выкананьня, таму некаторыя сьмпевы, што ўзятыя із большых ягоных вакальна-сымфанічных твораў ("Кастусь Каліноўскі", "Сакавік", "Пагоня") прыведзеныя ў значна прасьцейшым і скарочаным выглядз... Болей »
Беларускае прафэсыйнае музычнае мастацтва яшчэ вельмі маладое. Яно ня можа пахваліцца агульна прызнанымі выдатнейшымі аўтарамі й творамі. Яно мала ведамае сярод культурных народаў сьвету. Аднак, прычыны тут зусім не ў "маладзіні" беларускае музыкі й не ў адсутнасьці здольных і таленавітых музыкаў, а ў тым, што воляю гістарычнага лёсу, Беларусь рана згубіла сваю дзяржаўную незалежнасьць. Лепшыя сыны беларускага народу аддавалі свае здол... Болей »