Месца выхаду: Масты-Гародня-Менск
Дата выхаду: 1999
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1999 by Лявон Вашко
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Лявон Вашко - празаiк, драматург, лiтаратуразнаўца з невялікага гарадка Масты, што на Гарадзеншчыне. У сваёй кнізе «Гістарызацыя свядомасці» робіць гунтоўны аналіз і беларускай літаратуры, і наогул беларусшчыны на пачатку ХХ стагоддзя. У кнізе увага звернута не толькі на саму літаратуру, але і на мову, як часцінку культуры, адну са ствараючых свядомасць і тоеснасць. Жывая мова, выкарыстаная ў дадзенай навуковай публіцыстыцы робіць яе зразумелай нават непадрыхтаванаму чытачу. Цікавы падыход да словамовы, да словаўтварэння, да выкарыстання гутарковых зваротаў дадае каларытнасці ўсёй працы. Каб прадэманстраваць, варта прывесці фрагмент тэксту, які прымушае ўзяцца за гэту публікацыю і трымае пры ёй да канца, прымушае ізно і ізноў вяртацца да прачытанага. «Толькi небадумнасць дае чалавеку жаданае, схаванае ў падспудных неспатольных памкненнях да самаасобнiцтва адчуванне пустоты; якраз у пустэльнi, пасля ўцёкаў з супольнабыту, прагна i прасякальна адчуваеш сябе: усё агульнае, неабдымнае, узаемазлучанае робiцца далёкаю часткаю душы.» (Н.Г.)
Беларускія аўтары: Вашко Лявон
Каталёг: Kamunikat.org
Раздзелы “Маленькага сшытка Лявона Вашка” – не зусім звычайныя беларускаму вуху. Маю на ўвазе назвы раздзелаў: тайналічбы – проза, мовадзея – драматургія, ДУМНІЦТВА - літаратурна-крытычныя артыкулы, ТВОРААДГУКІ – рацэнзіі, Твораспакметы, СПАВЕШЧАННЕ – прамова, ВЕЧНАПАМЯЦЬ – апасмертка, ДЗЕЯЧАС – кроніка, Імёнапаказнік / Творапаказнік – словатворы, якімі перапоўнены сам сшытак. Гэта дадае прывабнасьці ў чытанні чытачу з выпрацаваным літа... Болей »
“Маленькі сшытак Лявона Вашка” - альманах аднаго аўтара. Падобная ініцыятыва мае сталую традыцыю - і “Мужыцкая праўда” Кастуся Каліноўскага, і “Крывіч” Вацлава Ластоўскага былі эксклюзіўным аўтарскім прадуктам. Сама Беларусь паўставала як індывідуалістычны праект, народжаны ў шляхецкіх засьценках ды “літ-хутарах”, — тканка культуры вынікала зь ідэальнай субстанцыі “сноў пра Беларусь”. Менавіта “сны” складаюць першы разьдзел “Маленькага ... Болей »
За зборнік апавяданьняў “Паэты-цары” Лявон Вашко ў 1997 годзе атрымаў літаратурную прэмію “Гліняны Вялес”, якую з 1993 года прызнае Таварыства Вольных Літаратараў. Як напісалі на адным з блогаў чытачы "Паэты-цары" Лявона Вашка гэты суцэльны далікатэсны кайф! Насамрэч, творчасьць Лявона Вашка – выключна для чытачоў з вытанчаным літаратурным густам, з выпрацаванымі навыкамі чытаньня і шуканьня схаванага, другадоннага, для тых, каму чытань... Болей »
Еўрапейскія гісторыі Лявона Вашка – еўрапейскія толькі з назвы, ну,і, магчыма, яшчэ з геаграфічнага палажэньня, бо Беларусь, як ні круці, геаграфічна знаходзіцца ў Еўропе. Магчыма, што еўрапейскія яны таму, бо надта ж караценькія, надта ж сціслыя, надта багата тэмаў даюць да ваабражэньня, да ўяўленьня. Наогул, лявон Вашко зьяўляецца сьпецыялістам у кароткай форме апавядання, любіць усё невялічкае, малагабарытнае. Можна яшчэ і інакш пады... Болей »