Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2007
Выдавец: I. П. Логвінаў
Памеры: 162 с., 21 см
ISBN: 978-985-6800-42-2
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2007 by Алесь Разанаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Паэтычныя мініяцюры «Пункціры» спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў яго паэтычныя зборнікі, шыхаваліся калонамі ў дзвюхмоўнай кнізе «Гановерскія пункціры», а зараз сабраліся разам — i ранейшыя, i самыя новыя, «швейцарскія», што яшчэ не аб'яўляліся ў друку. Пункціры — акупункціры: у даступнай воку i думцы рэчаіснасці яны заўважаюць тое, што з'яўляецца своеасаблівым знакам гэтай рэчаіснасці, кранутае — яно змяшчаецца ў водгук i ўкладаецца ў радкі.
Беларускія аўтары: Разанаў Алесь
Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
Вершаказы — аўтарскі жанр Алеся Разанава: яны выявіліся ў беларускай паэзіі, вымавіліся на беларускай мове, галоўная дзейная асоба ў іх само слова. Кніга «Маланка жне, гром малоціць» уяўляе поўны збор вершаказаў, укладзены аўтарам, афорты Кацярыны Дасько. Болей »
Пункціры - акупункціры: у іх свая паэтыка, свае стасункі з рэчаіснасцю. Сціслыя, як формулы, і красамоўныя, як малюнкі, яны ў звычайным распазнаюць істотнае і адрасуюцца ўсім і кожнаму. Кніга - самае поўнае выданне пункціраў Алеся Разанава (ад 1966 па 2017 год), і той, хто чытае, можа прасачыць па іх эвалюцыю самога жанру. Гравюры Кацярыны Дасько насычаюць кнігу ўзорамі бачання і робяць яе літаратурна-мастацкай. Болей »
Алесь Разанаў нарадзіўся 5 сьнежня 1947 году ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ, але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсытэту. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе», «Роднай прыродзе», выдавецтве «Мастацкая літаратура», часопісе «Крыніца». Паэт і перакладчык, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.<br /><br /><center><iframe width="100%" height=... Болей »
Алесь Разанаў – паэт, вядомы ў беларускай літаратуры як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных формаў. Аўтар зборнікаў паэзіі «Адраджэнне» (1970), «Назаўсёды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях-360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988), «У горадзе валадарыць Рагвалод», «Паляваньне ў райскай даліне», «Wortdichte» (2003; па-нямецку). Перакладае з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, англійскай моў. Перакл... Болей »
Кніга — білінгва: у ёй змешчаны вершы Вяліміра Хлебнікава ў мове арыгіналу і «з», здзейсненыя Алесем Разанавым у беларускай мове. Болей »
Квантэма, злёса, верш...— творы, што сабраліся ў гэтай кнізе, сваімі каранямі скіроўваюцца ў глыб пачатку, сваімі галінамі — у яго вышыню. Алесь Разанаў нарадзіўся 5 сьнежня 1947 году ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ, але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсытэту. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе», «Роднай прыродзе», выдавецтве «Мастацкая літа... Болей »
Лепшая кніга гутарак і інтэрв’ю – “З апокрыфа ў канон” Алеся Разанава. Літаратурныя нататкі жывога класіка беларускай літаратуры не менш цікавыя за яго авангардную паэзію, хоць, зразумела, адрасаваныя яны спакушанай публіцы. Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступленні, нататкі на палях прачытаных вершаў. Істотнае — іхны змест. Паэзія не апавядае пра кветку, а становіцца самой кветкай. Бо кветка, калі яна не міфалагічны нар... Болей »
Кнігу склалі новыя пункціры (акупункціры) Алеся Разанава. Творчая скарбонка Алеся Разанава ў 2010 годзе папоўнілася кнігай самых кароткіх паэтычных формаў – пункціраў «Воплескі даланёю адною». на долю цяпер ужо шырока вядомага не толькі ў Беларусі паэта выпала нямала выпрабаванняў, аб чым сведчыць і вопытны даследчык-літаратуразнаўца Іван Штэйнер у выдадзенай у мінулым годзе грунтоўнай кнізе «Криница, из которой пил святой: философия по... Болей »
"Паэзія - асаблівая веда", - зазначаецца ў адным са зномаў. Што тычыцца саміх зномаў, то гэта веда, у якой паэзія крышталізуецца ў высновы і, крышталізуючыся, набывае адмысловы кшталт. Зномы – чарговы від літаратурнага твора, «выснены» Алесем Разанавым і «запушчаны» ў беларускую, а затым у сусветную літаратуру. Новая кніга Алеся Разанава – першы і адзіны на сённяшні дзень уласна беларускі падручнік па тэорыі літаратуры. З цікавасцю чыта... Болей »
Паэт і перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Увёў у беларускую паэзію новыя жанры: версэты, вершаказы, зномы, квантэмы. Яго творы перакладаліся больш як на дваццаць замежных моў. Жыў некаторы час у Нямеччыне і Аўстрыі. Алесь Разанаў перавыдае свае творы. У 2009 годзе пабачыла свет кніга вершаказаў «Пчала пачала паломнічаць». Паэтыка вершаказаў грунтуецца на ілжывай этымалогіі, што надае кнізе сваеасаблівы народны калар... Болей »