Аксана Данільчык нарадзілася 15 лістапада 1970 г. у Мінску. Закончыла філалагічны факультэт БДУ (1993) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (1996). Па стыпендыі Міністэрства замежных спраў Італіі вучылася ў г.Перуджы. Кандыдат філалагічных навук (2002).
Аўтар паэтычных зборнікаў “Абрыс Скарпіёна” (1996), “IL MEZZOGIORNO” (2006), «Сон, які немагчыма забараніць” (2011), кнігі вершаў для дзяцей «Павуцінка на агрэсце» (2005). Вершы друкаваліся ў беларускіх перыядычных выданнях, уваходзілі ў калектыўныя зборнікі і анталогіі, сярод якіх “Агледзіны” (1998), “Краса і сіла” (2003), “Poems on liberty” (2004), “Дзень паэзіі 2005” і інш.
Перакладае з італьянскай мовы, даследуе італьянскую літаратуру і яе ўзаемадачыненні з беларускай (працы “Рэцэпцыя Дантэ ў беларускай літаратуры ХІХ-ХХ стст.” апублікавана ў 2006; “Італьянскі рамантызм і патрыятычныя матывы беларускай літаратуры” апублікавана ў 2008). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
манаграфіі разглядаецца канцэпцыя чалавека ў беларускай і італьянскай прозе ХХ стагоддзя на тэму Другой сусветнай вайны. На прыкладзе твораў А. Адамовіча, Я. Брыля, В. Быкава, К. Чорнага, І. Чыгрынава, Э. Вітарыні, М. Вентуры, П. Леві, А. Маравія, Б. Фенольё і іншых аўтараў вызначаюцца асноўныя тэндэнцыі ў рэпрэзентацыі ўнутранага свету асобы. На падставе аналізу дынамікі эвалюцыі канцэпцыі чалавека вызначаюцца стадыі яе фарміравання і ... Болей »
«Блюмэнштрасэ» — вуліца сапраўдная і ўяўная. Яна існуе не толькі ў культурнай прасторы, але ў розных гарадах свету і, адпаведна, на розных мовах. Супярэчлівыя ўражанні, жыццё ў канкрэтнай прасторы і за яе межамі, праекцыя мінулага ў рэальны час і наадварот, асэнсаваныя ў паэтычнай форме – тэма новай кнігі Аксаны Данільчык Болей »
Новая кніга Аксаны Данільчык — гэта актуальная еўрапейская паэзія з глыбока асабістымі, але зразумелымі і блізкімі кожнаму, хто спрабуе адказаць на вечныя пытанні, вобразамі, думкамі і ідэямі, якія складаюца ў ланцужок рэфлексій, знакавы для арыгінальнай эстэтыкі паэткі. Змешчаныя ў кнізе пераклады з італьянскай мовы сведчаць пра шматграннасць творчага жыцця аўтара. Болей »
Адарыццё сябе праз адкрыццё свету, авалодванне майстэрствам мастацкага ўвасаблення жыцця ў слове, адчуванне незваротнасці часу i каштоўнасці кожнага імгнення, думка як вынік дзейнасці чалавека — тэма новай кнігі вершаў Аксаны Данільчык «IL MEZZOGIORNO / Поўдзень». Нарадзілася ў Мінску (1970). Аўтар паэтычнага зборніка «Абрыс Скарпіёна» (1996) i кнігі вершаў для дзяцей «Павуцінка на агрэсце» (2005). Перакладае з італьянскай мовы, займаец... Болей »
Здараецца, што хлопчыкі i дзяўчынкі, асабліва тыя, што жывуць у горадзе, не звяртаюць увагі на прыгажосць акаляючай прыроды. A заўважаць няспынныя змены, якія ў ёй адбываюцца, радавацца кожнаму новаму дню, навучыцца быць назіральнымі на самай справе не менш цікава, чым бавіць час перад тэлевізарам або камп'ютэрам. Бо свет прыроды — жывы, рэальны, поўны паэзіі i хараства. I ён неаднойчы парадуе вас цікавымі знаходкамі i ўражаннямі, як i ... Болей »
Вершы, якія аб'ядналіся пад назваю «Абрыс Скарпіёна», — вынік уздзеяння свету рэчаў i свету асоб на пэўнага чалавека ў пэўны момант i на працягу пэўнага перыяду. Гэта — фантазія i рэальнасць, колер i гук, статычнасць i зменлівасць. Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »
Яго прозвiшча ў беларускага чытача можа пакуль асацыявацца найперш цi з маркай пiсталета нямецкай вытворчасцi, цi — у лепшым выпадку — з iмем англiйскага раманiста-гiсторыка Скота, або з творцам-асветнiкам Вальтэрам. Аднак яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя такое прозвiшча мелi шматлiкiя сем’i латгальскiх беларусаў Дзвiншчыны, у 20-х гадах з волі неспрыяльных палiтычных абставiнаў адмежаваныя ад Беларусi-метраполii. У адной з такiх сем’яў 15 ... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »
Людзі ў камуфляжах. І сінія чалавечкі ў міліцэйскіх мундзірах, і зялёныя, і пераапранутыя ў цывільнае, але не цывільныя, а найбольш гэтай сілавой публікі ў чорным… Яны самыя актыўныя, тыя чорныя людзі, з чорнымі дубінамі ў чорных балаклавах на галовах, пад якімі хаваюць свой твар і сумленне. Людзі ў чорным хапаюць і валакуць у аўтазак дзіця, якое на асфальце крэйдай напісала «Жыве Беларусь!!!», пырскаюць газам у мірных дэманстрантаў, б... Болей »