Кучмель Наталля

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Наталля Кучмель.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Геніюш Ларыса, Казкі для Міхаські

Казкі для Міхаські

Геніюш Ларыса

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1972

Мастацкі рэдактар: Нартава С.

Выдавец: Беларусь

Памеры: 30 с., 21 см

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Дзіцячая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [1959]

УДК: 882.6-1=826

«Я быў тады малы і яшчэ не разумеў, што і ў казках для дзяцей можна сказаць пра важныя рэчы. Відаць, так думаў ня толькі я, і таму дзіцячую кніжку выдаць было лягчэй, чым кнігу для дарослых. Калі я выяжджаў з Зэльвы ў іншыя гарады, напрыклад, у Гомель, у Рыгу, Ларыса Антонаўна заўсёды прасіла мяне, каб я пашукаў яе кніжак, можа, удасца дзе-небудзь набыць. Памятаю, як, будучы ў Гомелі, я шукаў па кнігарнях „Казкі для Міхаські“, а іх нідзе не было. Потым ехаў у аўтобусе і раптам праз вакно ўбачыў, што ў кіёску за шклом мільганулі тыя „Казкі...“. Я выйшаў з аўтобуса на наступным прыпынку, пехатой вярнуўся назад і купіў усе бабуліны кніжкі, якія былі ў кіёску. Прадавачка зьдзівілася — нашто мне столькі аднолькавых кніжак? І я пахваліўся, што гэта кніга маёй бабулі, і што яна напісаная для мяне. Тады прадавачка папрасіла мяне пакінуць ёй адзін асобнік». (З успамінаў унука Ларысы Геніюш - Міхала, для якога яна напісала цэлую кніжку дзіцячых вершаў пад назвай «Казкі для Міхаські», Радыё Свабода)

Беларускія аўтары: Геніюш Ларыса

Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

Птушкі без гнёздаў

Успаміны

Геніюш Ларыса

Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчыры аповед нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і Фонд Kamunikat.org выдаюць яе ўспаміны “Птушкі бяз гнёздаў”. 19 снежня ... Болей »


video
Геніюш Ларыса, Сэрца, зямля мая...

Сэрца, зямля мая...

Віка Трэнас чытае верш Ларысы Геніюш "Сэрца, зямля мая..."

Геніюш Ларыса

Віка Трэнас – паэтка, літаратурны крытык. Нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, у 2006-2012 гадах рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”, працавала прэс-сакратаром ліквідаванага ўладамі Саюзу беларускіх пісьменнікаў, рэдактарам аддзела, членам рэдкалегіі часопісаў для дзяцей “Вясёлка” і “Буся”. # Ларыса Геніюш (1910-1983) – беларуская паэтка, пісьменніца, грамадская дзяячка. Вучылася ў Ваўкавыскай по... Болей »


Геніюш Ларыса, ...унукам.

...унукам.

Вершы і лісты. Без цэнзуры

Геніюш Ларыса

Паэтка і патрыётка Ларыса Геніюш разам з мужам Янкам была асуджаная на 25 гадоў сталінскіх лагераў. Іхразлучылі з сынам, калі Юрку было 12. Пасля вызвалення Геніюшы пасяліліся ў Зэльве, але сын мусіў заставацца жыць у Беластоку. Нарадзіліся ўнукі - Міхась і Алесь. Паэтку выпусцілі да іх тол ькі адзін раз за дваццаць пяць гадоў. Унукам дазвалялі прыязджаць да бабулі раз на два гады. Усё, што магла, яна старалася даць ім у лістах івершах.... Болей »


mp3
Геніюш Ларыса, Птушкі бяз гнёздаў

Птушкі бяз гнёздаў

Геніюш Ларыса

Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org, выдала яе ўспамі... Болей »


Геніюш Ларыса, Лісты з Зэльвы

Лісты з Зэльвы

З эпісталярнай спадчыны (1964-1983)

Геніюш Ларыса

Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” выпусціла новую кнігу “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы”. Укладальнікам кнігі з’яўляецца Міхась Скобла. Папярэдне дата прэзентацыі прызначана на 24 сакавіка, калі ў Гродна адбудзецца Агульнанацыянальная дыктоўка. “Проста дзіву даешся, як далёка і шырока бачыла Ларыса Геніюш са сваёй зэльвенскай хаты. Інфармаванасці Паэткі можа пазайздросціць і чалавек сённяшняй інтэрнэтнай эпохі. А тады ёй пі... Болей »


pdf
epub
Геніюш Ларыса, Збор твораў, Т. 2 Проза

Збор твораў

у 2 тамах

Геніюш Ларыса

Збор твораў у 2 тамах выдатнай беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш (1910-1983) выдаецца да 100-годдзя з дня яе нараджэння. Гэты двухтомнік – самае поўнае, жанрава разнастайнае, тэксталагічна апрацаванае і пракаментаванае выданне яе спадчыны. Першы том склалі вершы і паэмы, скампанаваныя: храналагічна – паводле выдадзеных пры жыцці аўтаркі кніг; тэматычна – на аснове пасмяротных публікацый. Датрыманне храналагічнага прынцыпу аказалася н... Болей »


pdf
epub
Геніюш Ларыса, Збор твораў, Т. 1 Паэзія

Збор твораў

у 2 тамах

Геніюш Ларыса

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не др... Болей »


pdf
Геніюш Ларыса, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Геніюш Ларыса

У зборнік выбраных твораў Ларысы Геніюш, які пабачыў свет у выдавецтве «Беларускі кнігазбор», увайшлі раней публікаваныя вершы, якія з'яўляліся у асобных зборніках паэткі, а таксама новыя творы, якія былі толькі ў рукапісах і ліставаннях. Зборнік умоўна падзелены на тры часткі: вершы, раман «Споведзь» і ліставанні. Усе апублікаваныя творы узбагачаны каментарамі укладальніка зборніка, якім з'яўляецца Міхась Скобла, блізкі сябра і давера... Болей »


pdf
Геніюш Ларыса, Гасціна

Гасціна

Выбранае

Геніюш Ларыса

Кнігу слыннай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910 — 1983) склалі вершы, напоўненыя сонечнай празрыстасцю, жыватворнымі, гаючымі сокамі роднай зямлі. У вершах яна заклікае любіць Бацькаўшчыну, свой народ, дадзеную продкамі пявучую беларускую мову. Болей »


pdf
Геніюш Ларыса, Ластаўка

Ластаўка

вершы

Геніюш Ларыса

Зборнік з літаратурнай спадчыны вядомай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910—1983) складаецца з трох раздзелаў: "Казкі для Міхаські", "Добрай раніцы, Алесь!", "Мая крыніца". Сюды ўвайшлі творы з аднайменных кніжак для дзяцей, а таксама вершы аб радзіме і роднай прыродзе, аб сакавітай беларускай мове і шчырых працавітых людзях нашай зямлі. Болей »