![]() |
![]() |
Аляксандрс Чакс латышскі паэт і празаік. Друкаваўся з 1925 г. Прызнаны латышскі урбаніст, пясьняр рабочых прадмесьцяў, майстар вольнага верша. Найбольш плённы перыяд творчасьці – 30-я гады ХХ стагодзьдзя. Аляксандрс Чакс латышскі паэт і празаік. Друкаваўся з 1925 г. Прызнаны латышскі урбаніст, пясьняр рабочых прадмесьцяў, майстар вольнага верша. Найбольш плённы перыяд творчасьці – 30-я гады ХХ стагодзьдзя. Болей »
Візма Бэлшавіца (Элсберга, 1931-2005), латышская паэтэса, празаік, перакладчыца. Друкуецца з 1947 г. “У паэзіі Бэлшавіцы жыцьцё не ідылічнае. Я не магу адразу назваць другога латышскага паэта, у паэзіі якога так адухоўлена, але ў той жа час і балюча, нават няўмольна раскрываюцца “эоны” чалавечага жыцьця: ад дзіцячых пацешак да старэчага водуму з усімі яго ператварэньнямі і стратамі, з экзістэнцыяльным драматызмам, з парываньнямі ў будуч... Болей »
Канапніцкая (Конопніцка) Марыя (1842 – 1910)—польская пісьменьніца, паэтка, перакладчыца. Вядомая вершамі і рэалістычнымі навэламі пра жыцьцё вёскі і гарадзкой беднаты, на грамадзкую і псыхалягічную тэматыку (”Міласэрнасьць абшчыны”, “Мэндаль Гданьскі” і інш.). Шырока вядомыя паэма пра долю сялян-эмігрантаў “Пан Бальцэр у Бразыліі” , аповесьць для дзяцей “Пра гномаў і сіротку Марысю”, цыклі народных песьняў “З лугоў і палёў”, “На жалейц... Болей »
Юзаф Ігнацы Крашэўскі (1812 – 1887); польскі пісьменьнік і публіцыст. З незаможнай шляхты, вучыўся ў Вільні. За дачыннасьць да паўстання 1830 года быў арыштаваны. Да 1859 года жыў у бацькавым маёнтку на Пружаншчыне і ў сваім маёнтку на Валыні, пазьней у Варшаве, якую вымушаны быў пакінуць зноў жа да дачыннасьць да паўстаньня 1863 года, і жыў ды працаваў у Дрэздэне. Там былі напісаны раманы з саксонскай эпохі (“Графіня Козэль”, “Бруль”, ... Болей »
‘Гер Х альбо гер Y напісаў раман’, -- што гэта азначае? Ну, вельмі проста: ‘З дапамогай сваёй фантазіі ён паказаў асобаў, якіх насамрэч няма, прыпісаў ім перажыванні і звязаў іх паміж сабою.’ -- Прыкладна так, у агульных рысах, гучыць шырокавядомае меркаванне. Кожнаму здаецца, быццам ён ведае, што такое фантазія, але пра тое, што ёсць надта і занадта дзіўныя катэгорыі сілы ўяўлення, здагадваюцца толькі вельмі нямногія. Што сказаць, калі... Болей »
Маска, зь якою танцаваў Мэланхтон, -- гэта быў кажан, нагамі дагары, галавою ўніз. Крылы шчыльна абліпалі цела, а ў кіпцях кажан моцна трымаў вялікую залатую апону, падняўшы яе ўгору, як бы тым самым паказваючы, што ён зь нечагась зьвісае, -- глядзелася гэта, ну, зусім дзіўна і павінна было ўразіць Мэланхтона адмыслова, калі падчас танцу ён увесь час мусіў глядзець у гэты абруч, які быў яму сама-сама ў рост. Гэта была ці не найарыгіналь... Болей »
Забрахаў сабака. Раз. Другі раз. Пасьля поўная цішыня, быццам жывёла ўслухоўвалася ў ноч,- якая там яшчэ прыгода нахапілася. - Мне здаецца, забрахаў Брок, - сказаў стары барон Канстанцін Эльзэнвангер, - мусіць, ідзе пан раднік. - Гэта, душа мая, яшчэ ня прычына, каб брахаць, - строга кінула графіня Заградка, старая жанчына зь сівымі сьнежна белымі локанамі, вострым арліным носам і кушчастымі брывамі над вялікімі, чорнымі, крыху шалёнымі... Болей »
Аднаго разу ў жніўні, адвячоркам, калі ўжо большасць людзей пакінула Люксембургскі сад, у павільёне яго паўночнай часткі за шахматнай дошкай яшчэ сядзелі двое, за партыяй якіх з такой напружанай увагай сачылі дзесяткі два гледачоў, што, хоць ужо і блізілася гадзіна аперытыву, ніхто і не думаў сыходзіць з поля бою, пакуль не будзе вырашаны лёс супроцьстаяння. Цікавасць гурту гледачоў прыкаваў да сябе чарнявы бледнатвары малады чалавек з ... Болей »
Гэта я. Альбо нават, можа, мы. Калегі і я. Дзяржаўны аркестр. Другая Брамса -- гэта вам не абы што. У Другой нас было шасцёра. Сярэдні склад. А ўсяго нас восем. Часам згаджаюць яшчэ сяго-таго, да дзесяці. Аднаго разу нават было дванаццаць, гэта моц, каб вы ведалі, вялікая моц. Дванаццаць басэтляў, калі яны ўрэжуць, кажу тэарэтычна, вы не заглушыце іх цэлым аркестрам. Нават чыста фізічна. Тады астатнія могуць пакавацца. Без нас сапраўды ... Болей »
Геарг Тракль (Georg Trakl, 1887 – 1914), сын гандляра металам з Зальцбурга. Вывучаў фармацэўтыку ў Вене; як пазаштатны чыноўнік-медык паступіў у 1913 г. на працу ў гарнізонны шпіталь у Інсбруку, але неўзабаве пакінуў службу. Жыў у доме Людвіга ф. Фікера, у часопісе якога “Der Brenner” ён супрацоўнічаў. З пачаткам вайны ў складзе ранейшай вайсковай часткі зь перасоўным шпіталем апынуўся на фронце. Пасля бітвы пад Гродакам (Гарадок, Галіц... Болей »