Калі вам часам засумуецца, настане нудзьгá — разгарніце гэтую кнігу і памылкі не зробіце. «У трох соснах...», чарговым зборніку сатыры i гумару Міколы Чарняўскага, усё толькі вясёлае, дасціпнае, з гуллівай смяшынкай. Разам з тым аўтар прапануе сваім чытачам i нізку цікавых лірычных вершаў. More »
Аповесць Васіля Быкава «У тумане» прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў i Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход i расказваецца ў творы. Трагічны лёс селяніна Хведара Роўбы ў гады сталінскіх ропрэсій пакладзены ў аснову аповесці «Аблава». У рамане «Кар'ер» узноўляюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны герой твора, камандзір Чырвонай Арміі Агееў, па волі франтавога лёсу апынаецца ... More »
Кніга раскрывае фізыялёгію і норавы савецкай сыстэмы. Працуючы ў галоўнай партыйнай газэце «Звязда», аўтар шмат назіраў за паводзінамі вялікага і малога начальства, а таксама звычайнага «гома саветыкуса». Падзеi кнiгi разгортваюцца за фасадам пампэзнай камунiстычнай iдэалёгii, дзе пануюць амаралізм і п’янства, дзе сплятае свае інтрыгі КГБ і няма свабоды. Аляксандар Лукашук (нар. 1955), працаваў перакладчыкам, журналістам, у дакумэнтальн... More »
Тэрытарыяльныя спрэчкі за Літву і Беларусь былі галоўнай прычынай швэдзка-расейскіх, польска-расейскіх і ўкраінска-расейскіх сутыкненьняў. Відавочная роля літоўскай, казацкай ці трансыльванскай эліты ва ўсходнеэўрапейскім крызісе. У той час кожная зь іх мела ўласныя геапалітычныя мэты, дзеля дасягненьня якіх супрацоўнічала з магутнымі суседзямі. Усё гэта ўплывала ня толькі на разьвіцьцё гэтых паўнезалежных пэрыфэрыйных дзяржаваў, але і ... More »
Калі пару гадоў таму Мацей Канапацкі са сваёй сястрой Тамарай пачалі жыць у Сопаце па вуліцы Уладыслава Сыракомлі, прасіў мяне: „Можа некалі будзеш пісаць пра мяне, абавязкова ўспомні пра нечаканы сюрпрыз у маім жыцці. Знаеш, мне пашанцавала, — казаў Мацей. — Пачынаў я свае навуковыя пошукі з Сыракомлі, а зараз жыву на вуліцы яго імені”. Нагода надарылася — 29 студзеня гэтага года Мацей адзначыў юбілей 75-годдзя з дня нараджэння! Гэта д... More »
У ВМК "Уводзіны ў літаратуразнаўства: Вершаванне", які грунтуецца на аднайменным курсе лекцый В. П. Рагойшы (Мн.: БДУ, 2002) змешчаны хрэстаматыйны матэрыял па метрыцы і рытміцы, рыфміцы і строфіцы беларускага верша. Дадзены тлумачэнні асноўных паняццяў і тэрмінаў, пытанні і заданні для кантролю самастойнай працы студэнтаў. Для ўсіх, хто цікавіцца тэорыяй і практыкай вершатворчасці. More »
Кніга прысвечана гісторыі ўзбраення насельніцтва беларускіх земляў у Х–ХІІІ стст. У навукова-папулярнай форме апісваюцца асноўныя катэгорыі старажытнарускага ўзбраення, паходжанне, час і асаблівасці выкарыстання пэўных відаў наступальнай зброі і засцерагальнага ўзбраення. Тэкст суправаджаецца шматлікімі ілюстрацыямі.Разлічана на шырокае кола чытачоў, зацікаўленых гісторыяй Беларусі. More »
Кніга прысвечана даследаванню комплексу баявых сродкаў на землях ВКЛ другой паловы ХIV – канца XVI ст., яго дынамікі і ўплыву на выдзяленне родаў войск. Асобны аналізуецца асартымент засцерагальнага ўзбраення, зброі блізкага і далёкага бою, рыштунку вершніка і верхавога каня. Звяртаецца ўвага на ўзровень забяспечанасці зброяй розных катэгорый ваяроў у залежнасці ад іх заможнасці і рэгіянальнай спецыфікі. Аўтар выкарыстоўвае шырокі спект... More »
Дмитрий Строцев - белорусский поэт, пишет на русском языке. Родился в Минске в 1963 году. Автор 18 книг стихов. Руководитель литературно-издательского проекта «Новые Мехи», издатель альманаха и поэтической серии «Минская школа». Член Белорусского ПЕН-центра. Лауреат много-численых премий, в том числе, премии Фонда Библиотеки Вацлава Гавела Disturbing the Peace Award to a Courageous Writer at Risk (2021), Swedish PEN's Tucholsky Award (2... More »
Ён урачыста падаўся дапераду і ўзыйшоў на круглую гарматную пляцоўку. Разгледзеўшыся па бакох, з паважным выглядам тройчы пабагаславіў вежу, навакольны край і горы, што прачыналіся ад сну. Потым, згледзеўшы Стывэна Дэдала, нахіліўся да яго й пачаў чыніць шпаркія знакі крыжа ў паветры, булькатліва пагыркваючы й пахітваючы галавою. Стывэн Дэдал, незадаволены й заспаны, усьпёрся локцямі на апошнюю прыступку й глянуў халодным позіркам на вы... More »