Увесь свет Мацея Канапацкага

Увесь свет Мацея Канапацкага

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2011

Рэдактар: Глагоўская Лена

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Памеры: 280 с.

ISBN: 978-83-62857-04-3

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Крыніцы

Copyright © 2011 by Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [4003], [4004]

Дадатковая даведка: Асобнік у бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства з аўтографам Рэдактара.

Калі пару гадоў таму Мацей Канапацкі са сваёй сястрой Тамарай пачалі жыць у Сопаце па вуліцы Уладыслава Сыракомлі, прасіў мяне: „Можа некалі будзеш пісаць пра мяне, абавязкова ўспомні пра нечаканы сюрпрыз у маім жыцці. Знаеш, мне пашанцавала, — казаў Мацей. — Пачынаў я свае навуковыя пошукі з Сыракомлі, а зараз жыву на вуліцы яго імені”. Нагода надарылася — 29 студзеня гэтага года Мацей адзначыў юбілей 75-годдзя з дня нараджэння! Гэта даволі арыгінальная постаць у пасляваенным беларускім руху, нетыповая, бо ў ёй плыве татарская кроў. Свайго часу пашчасціла маладой сярмяжнай беластоцкай „Ніве”: захацеў у ёй працаваць магістр варшаўскай русістыкі.

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)