Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва


„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).

Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).

Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.

А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.

Тэкст www.niva.iig.pl

Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва :: Выданьні

Шубзда Уршуля, Бацькаўшчына колеру зямлі

Бацькаўшчына колеру зямлі

Шубзда Уршуля

Уршуля Шубзда нарадзілася ў Старой Хадароўцы, гміна Сухаволя, што на Сакольшчыне. Скончыла беларускую філалогію на Універсітэце ў Беластоку і польскую філалогію на Каталіцкім люблінскім універсітэце. Журналістка Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» і Беларускага Радыё Рацыя. Аўтарка шматлікіх рэпартажаў і артыкулаў прысвечаных культуры і этнаграфіі Падляшша, у тым і беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Таксама выходзілі ў друку я... Болей »


Bieżeństwo 1915 roku

Bieżeństwo 1915 roku

Proponowany tom zawiera wspomnienia mieszkańców dzisiejszej Białostocczyzny, którzy w 1915 roku porzucili miejsca swego zamieszkania i udali się na uchodźstwo (ros. bieżeństwo) w głąb Rosji. Zasadniczą część książki stanowią teksty drukowane na łamach tygodnika „Niwa” w latach 1958-2015 i materiały niepublikowane, zebrane przez dziennikarzy, korespondentów i czytelników. Pod tekstami podane jest imię i nazwisko autora oraz rok zapisu. W... Болей »


Кандрацюк Ганна, У прысценку старога лесу

У прысценку старога лесу

Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы

Кандрацюк Ганна

Беларускае слова пісьменніцы і неўтаймоўнай вандроўніцы Ганны Кандрацюк заўсёды жывое, шматфарбнае і духмянае, насычанае гукамі і водарамі дарагой ёй зямлі. Яе проза нязменна выклікае ў мяне ўсцешлівае адчуванне сваёй прысутнасці побач з аўтаркай - і тады, калі яна выпраўляецца ў дарогу па родным Падляшшы ці па беларускіх вёсках па той бок мяжы, і тады, калі кіруецца па Прыпяці па Нобель, і тады, калі падарожнічае ў прасторы і часе па а... Болей »


Сазонаў Віктар, Генетычны алфавіт

Генетычны алфавіт

раман

Сазонаў Віктар

Падзеі рамана Віктара Сазонава ахопліваюць значную тэрыторыю. Яны адбываюцца ў Вашынгтоне, Маскве, Лондане, Варшаве, у былой Чэхаславакіі і на далёкім Усходзе. Беларусь жа і геаграфічна, і духоўна займае цэнтральнае месца ў творы. У рамане не абышлося і без персанажа з Гродна. Ёсць нават рэальны эпізод, што адбываўся на адной з вуліц горада. Аўтар кажа, што ў кнізе паказаныя складанасці і раскіданасць лёсаў беларусаў, што адбываюцца не ... Болей »


Niwa foto arch.

Niwa foto arch.

Шаноўнае Спадарства! Перад Вамі незвычайнае выданне - альбом з імгненнымі хвілінамі жыцця беларусаў у Польшчы, зафіксаванымі на старонках нашага тыднёвіка „Ніва", пачаўшы з моманту яго выхаду ў сакавіку 1956 года. Вось гэтыя моманты прысутнай матэрыяльнасці і духоўнасці, дзяцінства і даросласці, вёскі і горада, прыроды і сялянскага побыту апынуліся ў аб'ектыве ніўскіх фатографаў. Сярод іх фотааматары, але з рэдакцыяй цягам усяго часу су... Болей »


Швед Віктар, З горада ў Мора

З горада ў Мора

Швед Віктар

Віктар Швед — паэт, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора на Беласточчыне. Піша на беларускай і польскай мовах. Сузаснавальнік Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”. Член Саюза польскіх літаратараў і ганаровы — Саюза пісьменнікаў Беларусі. За выдатныя дасягненні ў галіне літаратурнай творчасці, культурнай і грамадскай дзейнасці атрымаў, між іншым, Krzyż Oficerski Orderu Odrodzen... Болей »


Артымовіч Надзея, Краявід з невідочнай памылкай / Krajobraz z wadą ukrytą

Краявід з невідочнай памылкай / Krajobraz z wadą ukr...

Артымовіч Надзея

„У творчасці паэта ёсць адзін важны верш” - так піша Надзея Артымовіч у сваім эсэ „Паэзія - гэта вольнасць”, змешчаным у яе апошнім зборніку «Жоўтая музыка», выдадзеным нашай рэдакцыяй у 2005 годзе. Я не ведаю, які верш зяўляецца гэтым адзіным, самым важным для яе самой. Спадзяюся, што ён увесь час пішацца. Але ж усё напісанае дагэтуль Надзеяй Артымовіч дае кожнаму з нас магчымасць адшукаць у яе паэзіі менавіта той самы, адзі-ны, важны ... Болей »


pdf
Андрасюк Міхал, Поўня

Поўня

Андрасюк Міхал

Міхал Андрасюк нарадзіўся 2 снежня 1959 года ў Гайнаўцы на Падляшшы. Дзяцінства і маладосць правёў у вёсцы Войнаўка ў гміне Дубічы-Царкоўныя, дзе і зараз пражывае. Скончыў беларускі ліцэй у Гайнаўцы (1978), працаваў настаўнікам і каменячосам, супрацоўнічае з Беларускім радыё «Рацыя». Дэбютаваў у беластоцкай «Ніве» (1979). Тут друкуецца і надалей. Піша па-беларуску і па-польску. Аўтар кніг прозы «Фірма» (Беласток, 2000), «Мясцовая гравіт... Болей »


Кандрацюк Ганна, Па Прыпяці па Нобель

Па Прыпяці па Нобель

Кандрацюк Ганна

Гэтая незвычайная кніга нарадзілася падчас падарожжаў журналісткі беластоцкага тыднёвіка„Ніва"Ганны Кандрацюк-Свярубскай да вытокаў апетай беларускімі класікамі славутай Прыпяці. Аказваецца, каб патрапіць у свет адкрыццяў і дзівосаў, не абавязкова выпраўляцца за далёкія моры ды акіяны. Чароўнае, казачнае, неверагоднае і абсалютна невядомае нам Палессе агаломшыць вас сваёй фантастычнай рэальнасцю і магічнай аўтэнтычнасцю. Яно зусім побач... Болей »


Лукша Міра, Спеў Дрэў

Спеў Дрэў

Лукша Міра

Міра Лукша нарадзілася 9 лістапада 1958 г. у Гайнаўцы. Родам з вёскі Баравыя Нараўчанскай гміны на Падляшшы. Кончыла польскую і рускую філалогіі ў Філіяле Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. Жыве ў Беластоку. Журналістка, пісьменніца, перакладчыца, рэдактар. Дэбютавала ў тыднёвіку беларусаў Польшчы "Ніва" ў 1973 г. Член Беларускага літаратурнага аб'яднання "Белавежа" і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад 1985 г. з'яўляецца журналісткай ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-154]   Наступная   Апошняя