Бароўскі Анатоль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Анатоль Бароўскі.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Катлярчук Андрэй, У ценю Польшчы і Расеі

У ценю Польшчы і Расеі

Вялікае княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.

Катлярчук Андрэй

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010

Выдавец: Беларускае гістарычнае таварыства

Памеры: 305 с., 25 см

Катэгорыя: Гісторыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2500]

Тэрытарыяльныя спрэчкі за Літву і Беларусь былі галоўнай прычынай швэдзка-расейскіх, польска-расейскіх і ўкраінска-расейскіх сутыкненьняў. Відавочная роля літоўскай, казацкай ці трансыльванскай эліты ва ўсходнеэўрапейскім крызісе. У той час кожная зь іх мела ўласныя геапалітычныя мэты, дзеля дасягненьня якіх супрацоўнічала з магутнымі суседзямі. Усё гэта ўплывала ня толькі на разьвіцьцё гэтых паўнезалежных пэрыфэрыйных дзяржаваў, але і на балянс сілаў ва Ўсходняй Эўропе ў цэлым. 20 кастрычніка 1655 г., у Кейданах Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Швэцыя падпісалі дамову аб утварэньні супольнай фэдэратыўнай дзяржавы. У выніку вуніі былі прыняты тры асноватворныя дакумэнты. Па-першае, акт аб дзяржаўным саюзе паміж Швэцыяй і Літвой. Гэтае пагадненьне падпісалі 1172 прадстаўнікі літоўскай палітычнай нацыі. Па-другое, літвіны прынялі зварот да эўрапейскай супольнасьці, у якім патлумачылі прычыны разрыву вуніі з Польшчай і заключэньня саюзу са Швэцыяй. Па-трэцяе, 23 кастрычніка 1655 г. была заснавана Рада швэдзкай Літвы на чале з Бэнгтам Шутэ, намесьнікам швэдзкага караля ў Літве.

Беларускія аўтары: Катлярчук Андрэй

Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Катлярчук Андрэй, Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў, Выданьне другое, папраўленае і дапоўненае.

Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў

Катлярчук Андрэй

Кніга апісвае гісторыю беларуска-швэдзкіх дачыненьняў зь Сярэднявечча і па сёньняшні дзень. Шырака асьвятляюцца пытаньні, якія дагэтуль не атрымалі належнага разгляду - швэдзкага куль-турнага ўплыву на старажытнае Полацкае княства, характару гаспадарчай дзейнасьці вікінгаў на беларускіх земляху старажытнасьці, падзеяў Вялікай Паўночнай вайны на тэрыторыі нашай краіны. Прызначана для ўсіх, хто цікавіцца мінуўшчынай роднай зямлі. <br /><b... Болей »


pdf
Катлярчук Андрэй, Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў

Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў

Катлярчук Андрэй

Андрэй Котлярчук (1968 г.н.) - гісторык, дактарант унівэрсытэту Паўднёвага Стакгольму. Спэцыялізуецца на беларуска-летувіска-швэдзкіх і беларуска-расійскіх дачыненьнях XVII-XVIII стст. Аўтар манаграфіі "Праздничная культура в городах России и Белоруссии XVII века: официальные церемонии и крестьянская обрядность" (СПб., 2001). З кнігі Андрэя Котлярчука мы даведаліся, што праца Яўстаха Тышкевіча "Listy o Szwecji" 1846 году была першай ман... Болей »