pdf
epub
Крэйдзіч Анатоль, Параненыя мары

Параненыя мары

Пе'са, апавяданні, мініяцюры

Крэйдзіч Анатоль

Зборнік складаецца з празаічных твораў гістарычнай п'есы «Палескі Напалеон», арыгінальных апавяданняў, а таксама з кароткіх мініяцюр аўтара пра людзей са складанымі лёсамі. Анатоль Крэйдзіч спрабуе знайсці адказ на пытанне: для чаго жыве чалавек на гэтым белым свеце. На добры толк, назву «Палескі Напалеон» павінна мець гэтая кніга, а не тая, што выйшла ў 2001 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Не ў ёй жа, а ў гэтым зборніку адна... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Іпатава Вольга, Парасткі

Парасткі

Лірыка

Іпатава Вольга

Зборнік Вольгі Іпатавай склалі вершы апошніх гадоў. Павага да чалавека працы, яго імкненні і думкі — вось асноўныя матывы лірыкі паэтэсы. Цёпла і хораша піша Вольга Іпатава пра родную прыроду, пра. каханне. Болей »


Гайдук Мікола, Паратунак

Паратунак

Гістарычнае эсэ

Гайдук Мікола

Займальнае падарожжа ў гістарычную даўніну заходніх тэрыторый беларускіх зямель прапануе нам аўтар з Беластока Мікола Гайдук. Шляхам гадоў пройдзе чытач побач простых воінаў і знакамітых князёў, будзе раскрываць патаему барацьбы ўдзельных княстваў, стане сведкам згуртавання перад крыжацкім нашэсцем – за свой паратунак, за існаванне айчыны. Вобразы Міндоўга, Давыда Гарадзенскага, Ягайлы, Вітаўта даносяць да нас веліч і трагізм гісторыі н... Болей »


pdf
epub
Карпюк Аляксей, Партрэт

Партрэт

Аповесць, эсэ, непрыдуманыя гісторыі

Карпюк Аляксей

Кніга складаецца з двух частак – у першай аповесць, якая дала загаловак усяму зборніку, у другой – замалёўкі са штодзёнага жыцця – “нявыдуманыя гісторыі”. У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — народных ... Болей »


Бялевіч Антон, Партрэт Бацькаўшчыны

Партрэт Бацькаўшчыны

Бялевіч Антон

Новую паэтычную кнігу Антона Бялевіча склалі вершы пра самае запаветнае, самае дарагое ў жыцці: пра радзіму і мір, пра гераічныя справы савецкіх людзей, нашых сучаснікаў. У зборнік уключана паэма «Вяселле», у якой расказваецца пра подзвігі народных мсціўцаў — беларускіх партызан. Болей »


Гамолка Мікола, Партызанскія сёстры

Партызанскія сёстры

Аповесць

Гамолка Мікола

Новы твор пісьменніка — другая частка востра-сюжэтнай аповесці «Дзяўчына ішла па вайне». У ёй прасочваецца далейшы лёс галоўнай гераіні Ніны Воранавай. Шукаючы партызанскі атрад, яна разам з сяброўкай трапляе ў складаныя, часам і трагічныя сітуацыі. У партызанскім атрадзе Ніна сустракае Сашу Бубянцова, смелага разведчыка, добрага і адданага сябра. Болей »


pdf
epub
Панізнік Сяргей, Пасля вогненных вёсак...

Пасля вогненных вёсак...

Панізнік Сяргей

У гады Вялікай Айчыннай вайны Асвейшчына, як i ўся тэрыторыя Беларусі, была акупіравана гітлераўскімі захопнікамі, якія прынеслі нашаму народу незлічоныя бедствы. Сотні вёсак былі спалены разам з людзьмі, тысячы жанчын, старых, дзяцей вывезены ў канцэнтрацыйныя лагеры. Многіх беларускіх дзяцей выратавалі ад смерці латышы, даўшы ім ежу, прытулак, ласку. Аб усім гэтым расказваецца ў брашуры С. Панізніка «Пасля вогненных вёсак...». Болей »


Купала Янка, Паўлінка

Паўлінка

Камедыя ў двух актах

Купала Янка

Абшырная святліца. Направа ад публікі вокны ў сад, бліжэй да аркестра — стол; каля стала — лавы і табурэцікі, над сталом вісячая недарагая лямпа, на сцяне абразы. Налева — дзверы ў сенцы, бліжэй да аркестра — куфар. Напроці — сцяна і дзверы ў бакоўку (каморку); справа пры сцяне ад бакоўкі— ложак, засланы коўдрай, у галавах высока накладзена падушак; налева — у кутку — печ; на сцяне стрэльба, старасвецкі з гірамі гадзіннік і некалькі тан... Болей »


Паўлюк Багрым

Паўлюк Багрым

У кнігу ўключаны адзіны вядомы верш Паўлюка Багрыма «Зайграй, зайграй, хлопча малы...», даследчыя і крытычныя матэрыялы пра яго жыццё, паэтычную і мастацкую творчасць, а таксама творы паэзіі, прозы, драматургіі, прысвечаныя ролі і значэнню Багрыма ў духоўным жыцці беларусаў. Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »


pdf
Паўстаньне на Беларусі 1863 году

Паўстаньне на Беларусі 1863 году

„Мужыцкая Праўда” й лісты „з-пад шыбеніцы”. Тэксты й камэнтары

Сем нумароў нелегальнае беларускае газэты „Мужыцкая Праўда" становяць ці не найгалаўнейшую крыніцу для вывучэньня паўстаньня 1863 году на Беларусі й сьветагляду ягоных кіраўнікоў. Дасьледніцкая літаратура пра „Мужыцкую Праўду" даволі багатая. Не зважаючы на гэта, аднак, доступ да самых тэкстаў газэты вельмі ўскладнены, а ў савецкіх падкантрольных умовах для шмат каго проста немагчымы. Тым ня менш, савецкія аўтары аднадушна заяўляюць пра... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141]   Наступная   Апошняя