Ветрык, вей!

Ветрык, вей!

Вершы латышскіх паэтаў

Цёплай ласкай авеяны, Ты дайшоў да душы, Мілы, ціхі «Пут, веіні», Што пяюць латышы. Мы за рукі ўзяліся, Шмат даверлівых рук, Рыга з Мінскам сышліся, Выйшлі разам на круг. Хай не ведаем мовы, Толькі ўсе нам радней Сэрцу блізкія словы: Ветрык, вей! На паляне вяселай Разаслалі абрус, Водзяць песню наўкола 3 латышом беларус. Светлай дружбы крыніцы 3 кожным годам званчэй, Заспявалі ўкраінцы: Ветрык, вей! Болей »


Вецер з Волгі

Вецер з Волгі

Вершы і паэмы беларускіх паэтаў

Паэтычны зборнік уключае лепшыя творы вядомых беларускіх паэтаў П. Броўкі, М. Танка, П. Панчанкі, А. Вялюгіна, Р. Барадуліна і інш. Вершы і паэмы прысвечаны У. І. Леніну, Камуністычнай партыі, рэвалюпыі. Болей »


pdf
Баена Юрка, Вечар над светам

Вечар над светам

Баена Юрка

Юрка Баена - тыповы сын беларускае вёскі ў Польшчы. Нарадзіўся 24 сакавіка 1957 года ў вёсцы Мокрае Бельскападляскага павета. Прыйшоў ён на свет у добры час. Польшча гэтага перыяду павольна пазбаўлялася залежнасці ад Савецкага Саюза. Новы кіраўнік Польскае дзяржавы У.Гамулка адыйшоў ад прымусовае калектывізацыі вёскі. Былі ліквідаваны гэтак званыя абавязковыя пастаўкі дзяржаве малака, мяса і збожжа. Беларускія вёскі на Беласточчыне раза... Болей »


pdf
Гарэцкі Радзім, Вечна жыве Беларусь!

Вечна жыве Беларусь!

Артыкулы, інтэрв'ю, замалёўкі

Гарэцкі Радзім

У кнізе сабраны артыкулы, выступленні, інтэрв'ю акадэміка Р. Г. Гарэцкага за апошнія пяць гадоў. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра дзяр'жаўнасць, незалежнасць, дэмакратыю, нацыянальнае адраджэнне Беларусі, становішча беларускай мовы, развіццё культуры, навукі, адукацыі, успаміны і нарысы пра дзеячаў навукі, а таксама абразкі і кароткія мініяцюры розных гадоў. Болей »


pdf
epub
Дайнека Леанід, Вечнае імгненне

Вечнае імгненне

Вершы

Дайнека Леанід

У новай кнізе паэт застаецца верным стрыжнявой тэме сваёй творчасці — любові да Радзімы, бацькоўскай зямлі, вернасці запаветам папярэдніх пакаленняў. Многія старонкі зборніка прысвечаны беларускай прыродзе. Чалавек і Прырода — вось дзве сілы, дзве вялікія вяршыні, якія не могуць існаваць паасобку, асабліва ў нашым бурным дынамічным жыцці. Болей »


Вечная крыніца

Вечная крыніца

нарысы і публіцыстыка

Многія тысячы кіламетраў пераадолелі беларускія пісьменнікі і публіцысты, каб стварыць гэту кнігу. Чытачы знойдуць у ёй усхваляванае слова пра Расію і Туркменістан, Эстонію і Казахстан — пра ўсе братнія рэспублікі, што ствараюць непарушны Саюз савецкіх народаў. Болей »


Аляксандраў Андрэй, Вечны горад чырвонага сонца

Вечны горад чырвонага сонца

Аляксандраў Андрэй

Свой «новы сусвет» малады паэт Андрэй Аляксандраў прыдумаў сам, і гэты сусвет «вісіць люстраною кропляй над пашчай нябыту». Надзіва, усё вельмі проста. Для таго, каб трапіць у абладу высокіх пачуццяў і рамантычна-ўзнёслых летуценняў, творца «моўчкі здзьмухвае пыл з новага аркуша паперы». У бясконцай прасторы жорсткай рэчаіснасці з відавочяымі адзнакамі фантамасгорыі «свабодны мастак» абяцае: «Я знайду яго позна ці рана — Вечны Горад Чыр... Болей »


pdf
Аксак Валянціна, Віно з Каліфорніі

Віно з Каліфорніі

вершы

Аксак Валянціна

Валянціна Аксак паходзіць зь вёскі Смалічы, што на Нясьвіжчыне. Вяртаньне ў Смалічы з усіх жыцьцёвых вандровак сталася лейтматывам ейнае чацьвёртае паэтычнае кніжкі. “Віно ў жыцьці – ня ўсё, але жыцьцё безь віна – нішто” – гэта ня толькі французскае выслоўе, але і эпіграф, які абрала Валянціна Аксак да сваёй кнігі “Віно з Каліфорніі”. І хто не пагодзіцца з ім? Каб жыцьцё ня сталася “нічым”, віно п’юць і ў Гётэборгу, і ў Вільні, і ў Варш... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Содаль Уладзімір, Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч

Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч

Жыццё і творчасць

Содаль Уладзімір

Гэты альбом — своеасаблівая ілюстраваная энцыклапедыя пра Вінцэнта Якуба Дуніна-Марцінкевіча, яго асяроддзе, эпоху і час. Для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў, усіх, хто неабыякавы да нацыянальнай духоўнай спадчыны. Болей »


pdf
mp3
Мілн Алан, Віня-Пых

Віня-Пых

Мілн Алан

Казка пра неразумнае мядзьведзяня вядомая дзецям усяго сьвету. Кніжка Алана Мілна была перакладзена свайго часу на розныя мовы сьвету. І, што праўда, дзеці ў Беларусі таксама ведалі гэтае медзьведзяня, але чыталі пра яго па-расейску (некаторыя, магчыма, па-польску). Рознымі кінастудыямі былі створаны мультыплікацыйныя фільмы, а песенькі і выказванні плюшавага героя сталі прыказкамі і прымаўкамі і ўвайшлі ў народны фальклор. Цяпер белару... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141]   Наступная   Апошняя