Трафімчык Анатоль

Трафімчык Анатоль Віктаравіч нарадзіўся 14 лютага 1976 г. у в. Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1993 г. закончыў школу з залатым медалём ды паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1998 г. скончыў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт па спецыялінасці настаўнік беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры (дыплом з адзнакай). Працаваў у Дзяніскавіцкай СШ. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі ў 1998 - 2001 гг. У 2003 г. скончыў аспірантуру Інстытута еўрапейскіх даследаванняў НАН Украіны. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны на тэму "Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939 - 1941 гг.", атрымаў дыплом доктара філасофіі ў галіне гістарычных навук (кандыдата гістарычных навук).

З верасня 2004 да снежня 2007 г. працаваў на пасадах дацэнта і старшага выкладчыка кафедры філасофіі і гісторыі УА "Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт". Чытаў лекцыі па дысцыплінах “Гісторыя Беларусі”, “Філасофія”. У 2008 г. скончыў паліталагічны курс Студый Усходніх пры Варшаўскім універсітэце. У ліпені 2009 г. атрымаў дыплом Школы летняй Варшаўскага універсіэта. Ад верасня 2009 працую на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Займаюся пытаннямі гісторыі асветы заходняга рэгіёна Беларусі сярэдзіны ХХ ст., даследую праблемы заходнебеларускага памежжа і палітычнай гісторыі першай паловы ХХ ст. Выступаю ў друку як літаратуразнаўца і літаратурны творца. Маю больш за 80 навуковых публікацый у айчынным і замежным друку па разнастайных праблемах гістарычнай навукі, літаратуразнаўства, літаратурнай крытыкі, дыялекталогіі, методыкі выкладання літаратуры. З’яўляючыся адначасова пазаштатным карэспандэнтам рэгіянальных газет, публікуюся ў іх з артыкуламі ў асноўным на гістарычную і культуралагічную тэматыку. Выдаў тры паэтычныя зборнікі “Пасведачанне аб нараджэнні” (Мінск, 1999), “Ноты цноты” (Брэст, 2003), “Лірыка Лірыка” (Баранавічы, 2007), літаратуразнаўчую брашуру “Тадэвуш Касцюшка ў беларускім мастацкім слове” (Баранавічы, 2002). Падрыхтавана да друку манаграфія на аснове дысертацыйнага даследавання “Палітыка савецкай улады ў сферы асветы заходніх абласцей БССР ў 1939 – 1941 гг.”, а таксама манаграфія на тэму “Адносіны расійскіх бальшавікоў да беларускае дзяржаўнасці ў перыяд 1917 – 1939 гг. (гістарыяграфічны нарыс)”.

 

Трафімчык Анатоль :: Выданьні

Трафімчык Анатоль, «Наш Касцюшка слаўны!»

«Наш Касцюшка слаўны!»

гістарычная постаць Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай літаратуры

Трафімчык Анатоль

Першае комплекснае даследаванне мастацкага вобраза ў беларускай літаратурнай традыцыі лідара вызвольнага паўстання 1794 г. у Рэчы Паспалітай, героя барацьбы за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі. Увагай даследчыка ахоплены ўвесь вядомы корпус беларускіх літаратурна-мастацкіх тэкстаў, прысвечаных Касцюшку. Кніга разлічана як на спецыялістаў — філолагаў, гісторыкаў, края-знаўцаў,так і ... Болей »


Трафімчык Анатоль, 1939 год i Беларусь

1939 год i Беларусь

забытая вайна

Трафімчык Анатоль

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый дадзены падрабязны аналіз прычын, перадумоў i ходу разгортвання ваеннага канфлікту, праўдзіва ахарактарызавана месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца... Болей »


pdf
epub
Трафімчык Анатоль, Мой літпрацэс

Мой літпрацэс

зборнік рэцэнзій, эсэ, гутарак

Трафімчык Анатоль

Перад вамі зборнік літаратурна-мастацкай крытыкі бягучага літаратурнага працэсу на Беларусі. Большасць работ была апублікавана ў перыёдыках. Цяпер яны сабраны пад адной вокладкай. Аўтар звяртае ўвагу на некаторыя – перажытыя і асэнсаваныя ім непасрэдна – з’явы ў развіцці беларускага прыгожага пісьменства. Менавіта «працэджванне» тых з’яў праз сябе дало падставу назваць літпрацэс сваім (як называюць класікаў, напрыклад, мой Колас, мой Пу... Болей »


pdf
Трафімчык Анатоль, Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Трафімчык Анатоль

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі. Кніга разлічаная не толькі на спецыялістаў-... Болей »


pdf
Трафімчык Анатоль, Беларуская дзіцячая драматургія

Беларуская дзіцячая драматургія

Трафімчык Анатоль

У манаграфіі ўпершыню прааналізавана і ахарактарызавана на шырокай сістэматызаванай аснове развіццё беларускай дзіцячай драматургіі, раскрываюцца агульныя тэндэнцыі развіцця драматургіі для дзяцей на кожным з этапаў, выяўляюцца змены і асаблівасці характараў у беларускай п’есе для дзяцей. Вартасць атрыманых вынікаў заключаецца ў стварэнні цэласнай працы па праблеме характару ў беларускай дзіцячай драматургіі на працягу стогадовай гістор... Болей »


pdf
Трафімчык Анатоль, Якуб Колас - вядомы і невядомы

Якуб Колас - вядомы і невядомы

Трафімчык Анатоль

Аўтар сабраў пад адной вокладкай свае даследаванні творчасці і жыцця народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Як вынікае з назвы, чытач не толькі абновіць некаторыя свае веды, але і адкрые для сябе дагэтуль незнаёмыя бакі класіка як мастака слова. Даследуюцца таксама некаторыя біяграфічныя старонкі пісьменніка. Разглядаюцца асобныя моманты захавання памяці пра Песняра. Аўтар не імкнуўся да сенсацый. Аднак месцамі Якуб Колас прадстаўлены я... Болей »


pdf
Трафімчык Анатоль, Пра нашу і вашу гісторыю

Пра нашу і вашу гісторыю

Трафімчык Анатоль

Зборнік артыкулаў аўтарства Анатоля Трафімчыка прадстаўляе бачаньне аўтара на разьвіцьцё гістарычнай думкі апошняга часу. Акрамя «рэцэнзійнасьці» аўтар прыбягае і да прыёмаў крытыкі, характэрных для мастацкай літаратуры. Але перадусім мэтай артыкулаў – выклікаць шырокую дыскусію на тэму гісторыі, праз прызму іроніі, а часам сатыры, Анатоль Трафімчык спрабуе расштурхаць старыя ідэалягемныя ўспрыманьні падзеяў гісторыі Беларусі ды Ўсходня... Болей »


pdf
Трафімчык Анатоль, Лірыка Лірыка

Лірыка Лірыка

Трафімчык Анатоль

Што ёсць каханне? Ці існуе яно наогул? Гэтыя і іншыя пытанні аб існаванні найвышэйшага пачуцця заўсёды турбавалі, турбуюць і будуць турбаваць чалавецтва ў цэлым і кожнага індывідуума асобна. Як падае тлумачальны слоўнік, каханне – гэта «вялікае сардэчнае пачуццё да пэўнай асобы іншага полу». І вось паўстаюць пытанні, ці сапраўды існуе такое «вялікае сардэчнае пачуццё» і калі існуе, то як вызначыць яго межы? Разгортваючы гэтую думку шырэ... Болей »


pdf
Толь В. (Трафімчык Анатоль), Віталь Псеўданім (Чабатарэнка Віталь), Пасведчанне аб нараджэнні. Цянёты

Пасведчанне аб нараджэнні. Цянёты

Толь В. (Трафімчык Анатоль), Віталь Псеўданім (Чабатарэнка Віталь)

Стагоддзе, як і дрэва, прарастае гадавымі кольцамі, і калі гэтыя гадавыя кольцы, расцягнуўшы па акружнасці, скласці разам, атрымаецца велізарнае кола, у якім пачатак і канец стыкаюцца плаўна, амаль незаўважна. Тым самым пацвярджаецца чыясьці мудрасць: усё паўтараецца, усё вяртаецца на свае кругі. Яшчэ Максім Горкі заўважыў, што ў часы жабрацтва, смуты, разбурэння чалавечага духу за пяро не бяруцца хіба толькі лянівыя ды нямоглыя, а коль... Болей »


pdf
Трафімчык Анатоль, Ноты цноты

Ноты цноты

Трафімчык Анатоль

Верш не толькі не дастаткова вывучаны, але і не дастаткова вядомы, ён не атрымаў яшчэ паўнавартасных ацэнак крытыкаў і чытачоў. Нягледзячы на знешнюю прымітыўнасць формы, беднасць мовы, змест твора даволі аўтэнтычны і рафінаваны, а яго поліфанічнасць патрабуе ўніверсальнага падыходу. Характэрны для постмадэрністаў сінкрэтызм (або яго іманентная адсутнасць) у дадзеным выпадкуіне можа завуаліраваць лейтматыў верша – экзістэнцыяльную пантр... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-7]   Наступная   Апошняя