Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Трафімчык Анатоль, Лірыка Лірыка

Лірыка Лірыка

Трафімчык Анатоль

Месца выхаду: Баранавічы

Дата выхаду: 2007

Рэдактар: Трафімчык Анатоль

Мастацкі рэдактар: Гундар Уладзімір

Выдавец: Ба-ранавіцкая гарадская арганізацыя Грамадскага аб’яд-нання Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Памеры: 132с.

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Што ёсць каханне? Ці існуе яно наогул? Гэтыя і іншыя пытанні аб існаванні найвышэйшага пачуцця заўсёды турбавалі, турбуюць і будуць турбаваць чалавецтва ў цэлым і кожнага індывідуума асобна. Як падае тлумачальны слоўнік, каханне – гэта «вялікае сардэчнае пачуццё да пэўнай асобы іншага полу». І вось паўстаюць пытанні, ці сапраўды існуе такое «вялікае сардэчнае пачуццё» і калі існуе, то як вызначыць яго межы? Разгортваючы гэтую думку шырэй, як вызначыць той дзівосны пункт, калі каханне, скажам так, пачынаецца і... заканчваецца? Ніхто, думаецца, не будзе спрачацца, што каханне, калі яно ёсць (гэта ўмова будзе мецца на ўвазе і далей адносна паняцця «каханне» да поўнага вырашэння нашай праблемы), – пачуццё ірацыянальнае, невытлумачальнае. Значыць, вызначыць ступень пачуцця можна толькі адносна, ды і то з вялікай нацяжкай. Гэта будзе поўны суб’ектывізм. Колькі людзей, столькі і думак, сказаў нехта. Але яшчэ трэба дадаць, што ў асобнага чалавека таксама нельга знайсці дзве падобныя думкі ў працэсе эвалюцыі яго мыслення (нават праз секунду), хаця знешне (праз мову) яны (думкі) могуць выглядаць падобнымі, тоеснымі. Такім чынам, на маю думку, выявіць ступень «сардэчнага пачуцця», з якой пачынаецца каханне, практычна немагчыма. (Замест аўтарскіх уводзінаў, фрагмэнт)

Беларускія аўтары: Трафімчык Анатоль

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Трафімчык Анатоль, «Наш Касцюшка слаўны!»

«Наш Касцюшка слаўны!»

гістарычная постаць Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай літаратуры

Трафімчык Анатоль

Першае комплекснае даследаванне мастацкага вобраза ў беларускай літаратурнай традыцыі лідара вызвольнага паўстання 1794 г. у Рэчы Паспалітай, героя барацьбы за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі. Увагай даследчыка ахоплены ўвесь вядомы корпус беларускіх літаратурна-мастацкіх тэкстаў, прысвечаных Касцюшку. Кніга разлічана як на спецыялістаў — філолагаў, гісторыкаў, края-знаўцаў,так і ... Болей »


pdf
epub
Трафімчык Анатоль, Мой літпрацэс

Мой літпрацэс

зборнік рэцэнзій, эсэ, гутарак

Трафімчык Анатоль

Перад вамі зборнік літаратурна-мастацкай крытыкі бягучага літаратурнага працэсу на Беларусі. Большасць работ была апублікавана ў перыёдыках. Цяпер яны сабраны пад адной вокладкай. Аўтар звяртае ўвагу на некаторыя – перажытыя і асэнсаваныя ім непасрэдна – з’явы ў развіцці беларускага прыгожага пісьменства. Менавіта «працэджванне» тых з’яў праз сябе дало падставу назваць літпрацэс сваім (як называюць класікаў, напрыклад, мой Колас, мой Пу... Болей »


Трафімчык Анатоль, 1939 год i Беларусь

1939 год i Беларусь

забытая вайна

Трафімчык Анатоль

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый дадзены падрабязны аналіз прычын, перадумоў i ходу разгортвання ваеннага канфлікту, праўдзіва ахарактарызавана месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца... Болей »


pdf
Трафімчык Анатоль, Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Трафімчык Анатоль

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі. Кніга разлічаная не толькі на спецыялістаў-... Болей »


pdf
Трафімчык Анатоль, Беларуская дзіцячая драматургія

Беларуская дзіцячая драматургія

Трафімчык Анатоль

У манаграфіі ўпершыню прааналізавана і ахарактарызавана на шырокай сістэматызаванай аснове развіццё беларускай дзіцячай драматургіі, раскрываюцца агульныя тэндэнцыі развіцця драматургіі для дзяцей на кожным з этапаў, выяўляюцца змены і асаблівасці характараў у беларускай п’есе для дзяцей. Вартасць атрыманых вынікаў заключаецца ў стварэнні цэласнай працы па праблеме характару ў беларускай дзіцячай драматургіі на працягу стогадовай гістор... Болей »


pdf
Трафімчык Анатоль, Якуб Колас - вядомы і невядомы

Якуб Колас - вядомы і невядомы

Трафімчык Анатоль

Аўтар сабраў пад адной вокладкай свае даследаванні творчасці і жыцця народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Як вынікае з назвы, чытач не толькі абновіць некаторыя свае веды, але і адкрые для сябе дагэтуль незнаёмыя бакі класіка як мастака слова. Даследуюцца таксама некаторыя біяграфічныя старонкі пісьменніка. Разглядаюцца асобныя моманты захавання памяці пра Песняра. Аўтар не імкнуўся да сенсацый. Аднак месцамі Якуб Колас прадстаўлены я... Болей »


pdf
Трафімчык Анатоль, Пра нашу і вашу гісторыю

Пра нашу і вашу гісторыю

Трафімчык Анатоль

Зборнік артыкулаў аўтарства Анатоля Трафімчыка прадстаўляе бачаньне аўтара на разьвіцьцё гістарычнай думкі апошняга часу. Акрамя «рэцэнзійнасьці» аўтар прыбягае і да прыёмаў крытыкі, характэрных для мастацкай літаратуры. Але перадусім мэтай артыкулаў – выклікаць шырокую дыскусію на тэму гісторыі, праз прызму іроніі, а часам сатыры, Анатоль Трафімчык спрабуе расштурхаць старыя ідэалягемныя ўспрыманьні падзеяў гісторыі Беларусі ды Ўсходня... Болей »


pdf
Трафімчык Анатоль, Ноты цноты

Ноты цноты

Трафімчык Анатоль

Верш не толькі не дастаткова вывучаны, але і не дастаткова вядомы, ён не атрымаў яшчэ паўнавартасных ацэнак крытыкаў і чытачоў. Нягледзячы на знешнюю прымітыўнасць формы, беднасць мовы, змест твора даволі аўтэнтычны і рафінаваны, а яго поліфанічнасць патрабуе ўніверсальнага падыходу. Характэрны для постмадэрністаў сінкрэтызм (або яго іманентная адсутнасць) у дадзеным выпадкуіне можа завуаліраваць лейтматыў верша – экзістэнцыяльную пантр... Болей »


pdf
Трафімчык Анатоль, Вобраз Тадэвуша Касцюшкі ў беларускім мастацкім слове

Вобраз Тадэвуша Касцюшкі ў беларускім мастацк...

Трафімчык Анатоль

Праца рэпрэзентуе ўпершыню праведзенае на матэрыяле беларускай літаратуры даследаванне мастацкага вобраза ачольніка паўстання 1794 г., героя барацьбы за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы Т. Касцюшкі. Увагай ахопліваецца, бадай, увесь корпус беларускіх літаратурна-мастацкіх тэкстаў, прысвечаных Касцюшку. Не ставячы на мэце даць агульную ацэнку эстэтычных вартасцей твораў, у сваёй аналітыцы абазначанай тэмы, акрамя літар... Болей »