Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Толь В. (Трафімчык Анатоль), Віталь Псеўданім (Чабатарэнка Віталь), Пасведчанне аб нараджэнні. Цянёты

Пасведчанне аб нараджэнні. Цянёты

Толь В. (Трафімчык Анатоль), Віталь Псеўданім (Чабатарэнка Віталь)

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1999

Выдавец: Дом прэсы

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопіса "Маладосць"

Памеры: 30 с., 17 см

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 1999 by Трафімчык А., Чабатарэнка В.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Стагоддзе, як і дрэва, прарастае гадавымі кольцамі, і калі гэтыя гадавыя кольцы, расцягнуўшы па акружнасці, скласці разам, атрымаецца велізарнае кола, у якім пачатак і канец стыкаюцца плаўна, амаль незаўважна. Тым самым пацвярджаецца чыясьці мудрасць: усё паўтараецца, усё вяртаецца на свае кругі. Яшчэ Максім Горкі заўважыў, што ў часы жабрацтва, смуты, разбурэння чалавечага духу за пяро не бяруцца хіба толькі лянівыя ды нямоглыя, а колькасць, бывае, і надта таленавітых творцаў расце няйнакш як у геаметрычнай прагрэсіі. Так было ў эпоху Сталыпіна. Тое ж назіраецца і сёння: жабрацтва, смута, разбурэнне маральных асноў грамадства, незалежна ад таго, хто іх дыктуе вялікім і малым народам планеты. Варта згадаць таксама няўхільны рост патоку інфармацыі, пастаяннае ўдасканаленне камунікатыўных сродкаў, што паслужыла надзейнай базай для пагалоўнай адукаванасці насельніцтва і што, у рэшце рэшт, справакавала ў маладых пісьменнікаў патрэбу згуляць у падкіднога, дакладней, у літаратуру, згуляць наўдачу, без якой-небудзь значнай групы падтрымкі, не часта маючы на руках казырнага туза, але пры азартнай карцёжнай гульні заўсёды шмат гвалту, шуму і крыку.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле