Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2000
Рэдактар: Тварановіч Галіна
Рэдакцыйная калегія: Рэцэнзенты: Гніламёдаў Ул., Занеўска Т.
Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга трыццаць пятая
Выдавецтва/ друкарня: Offset-Print, Białystok
ISBN: 83-85918-27-2
Катэгорыя: Культура; Літаратуразнаўства
Copyright © 2000 by Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Дадатковая даведка: Publikacja wydana dzięki pomocy finansowej Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska-Białoruś i Ministerstwa Kultury i Dziedzictwa Narodowego; Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа
У свет сапраўднай паэзіі заўсёды ўвайсці няпроста. Гэта не абавязкова залежыць ад складанасці і своеадметнасці вобразнай сістэмы або фармальна-стылёвай арыгінальнасці вершаў. Тут, калі хочаце, патрабуецца пэўнае супадзенне духоўна-эстэтычных каардынат, поглядаў аўтара і чытача, іх суіснаванне ў адным вымярэнні, каб адкрылася эдэмская брама паэтычнага сусвету, прырода мастацка-творчага акту. Ян Чыквін – грамадзянін Польшчы і беларус па паходжанні. Прафесар, тонкі знаўца класічнай паэзіі. Удумлівы крытык і адкрыты паэт-лірык. Яго творчасць у многім з’яўляецца адным з тых звенняў, якімі беларуская паэзія лучыцца з сучасным літаратурным працэсам. Аднак мастацкая індывідуальнасць гэтага творцы па-сапраўднаму ўсё яшчэ не заангажавана ў метрапалійнай крытыцы і літаратуразнаўстве, хоць значнасць набыткаў пісьменніка не выклікае сумненняў. (Уводзіны, Фрагмант)
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
Выдавецкія сэрыі: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа
Каталёг: Kamunikat.org | BTH