Месца выхаду: Слонім – Менск
Дата выхаду: 2005
Выдавец: Беларускі Рэзыстанс
Катэгорыя: Гісторыя
Copyright © 2005 by Сяргей Ёрш
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Гісторыя антысавецкага супраціву ў адрозьненьні ад суседзяў была суцэльнай “белай плямай” у беларускай гістарыяграфіі. Саюз вызваленьня Беларусі – адна з тых арганізацыяў, што былі створаныя маладымі патрыётамі, якія былі гатовыя ахвяраваць сабой дзеля незалежнасьці Беларусі. Доўгі час пра гэтую арганізацыю ведалі толькі самі яе ўдзельнікі, якія прайшлі праз сталінскія лягеры і архівы КДБ. Калі ў 1991 годзе Беларусь аднавіла сваю незалежнасьць, шмат хто з былых “вызваленцаў” пачаў гаварыць. Праўда пра поўнае прыняцьце саветаў Беларусамі ў выніку аказалася дрэнна складзеным міфам. Вяртаньне нацыянальных сымбаляў давала надзею на рэабілітацыю і пачэснае мейсца для змагароў са сталінізмам. Але ў выніку сытуацыя гэтак і не зьмянілася: архівы па-ранейшаму хаваюць ад нас праўду. Гэтае выданьне – спроба сабраць разам успаміны сябраў арганізацыі і тыя парэшткі, якія ўдалося вырваць з архіву спадкаемцаў Дзяржынскага.
Беларускія аўтары: Ёрш Сяргей
Каталёг: Kamunikat.org | BTH
Апошняя вайна, якая самым непасрэдным чынам закранула Беларусь, дагэтуль крывавіць. Нягледзячы на тое, што пасля яе заканчэння ўжо прайшлі больш за 60 гадоў. Не ўсе раны загоеныя, не ўся праўда сказаная. Няма адзінай ацэнкі тых жахлівых падзеяў на нашай зямлі: для кагосьці вайна Вялікая Айчынная, для кагосьці Другая сусветная, іншыя кажуць пра малую грамадзянскую, якая разгарнулася на фоне супрацьстаяння дзвюх імперый — бальшавіцкага СС... Болей »
Кніга Сяргея Ярша – знакамітага дасьледчыка беларускага супраціву прысьвячаецца адной з найважнейшых постацей беларускага адраджэнскага руху – ксяндзу Вінцэнту Гадлеўскаму. Ксёндз Гадлеўскі – няспынны змагар за свабоду і незалежнасьць Беларусі – пакінуў свай значны сьлед амаль у кожнай з эпохаў беларускай гісторыі першай паловы 20 стагодзьдзя. Ён вітаў абвяшчэньне незалежнасьці БНР, змагаўся за беларускую адукацыю і мову ў каталіцкай ца... Болей »
Біяграфічныя занатоўкі з гісторыі адднага патрыёта і змагара за беларускую незалежнасьць генэрала Дзьмітра Касмовіча – чарговае выданьне Сяргея Ярша, які зьяўляецца спэцыялістам у справе антысавецкага супраціву ў Беларусі. У кнізе паказаны шлях сталеньня і станаўленьня генэрала Касмовіча, як шчырага беларуса і патрыёта. Маючы добрую адукацыю, генэрал прыкладаў усе свае намаганьні для стварэньня незалежнай Беларусі. Менавіта ён, будучы... Болей »
Дасьледчык гісторыі беларускага рэзыстансу прадстаўляе чарговае выданьне, прысьвечанае постацям беларскга антысавецкага супраціву. Героем брашуры – Усевалад Родзька, кіраўнік Беларускай Незалежніцкай Партыі, маёр Беларускай Краёвай абароны, патрыёт і змагар за незалежнасьць Бацькаўшчыны. Падвойнае жыцьцё у якасьці памагатага нацыстаў і падпольнага кіраўніка антысавецкайі антынацысцкай арганізацыі, дапамагло пры выкарыстаньні ўлады спраб... Болей »
Гісторыкі, якія працуюць з тэмамі забароненымі для вывучэньня ў савецкія часы сутыкаюцца з вялікімі цяжкасьцямі – асноўныя крыніцы інфармацыі знаходзяцца зў засакрэчаных архівах, у якія няма доступу кожнаму, хто пажадае. Хаця некаторыя дыкумэнты ўзьнікалі і ў выданьнях савецкага часу, але зь вядомых прычынаў, яны былі пададзеныя адпаведна прапагандысцкім мэтам зь якімі яны публікаваліся. Такім чынам, адна са старонак гісторыі беларуска... Болей »