Ёрш Сяргей

Нарадзіўся 29.02.1972 году ў Слоніме, што ў Гарадзенскай вобласьці. Беларускі гісторык, журналіст. Скончыў слонімскую СШ № 1 (1989), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя М. Танка (1994). Служыў у беларускім войску (1994-95). Працаваў дырэктарам Народнага музэю СШ № 4 г. Слоніма (1995-97), журналістам газэтаў “Газета Слонімская” (1997-2001), “День” (2002), “Наша ніва” (2002-2004). Выдаваў газэты “Голас камбатанта” (Слонім-Менск, 2000-2001), “Наша вера” (Слонім, 2000), часопіс “Слонімскі край” (2000) ды інш. Галоўны рэдактар і адзін з выдаўцоў часопіса “Беларускі Рэзыстанс” (Менск, з 2004-га). Дасьледуе беларускі нацыянальны супраціў 1940-50-х гадоў, гісторыю Беларускай грэка-каталіцкай царквы, гісторыю Слонімшчыны. Аўтар кнігаў “Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі” (Слонім-Менск, 1998), “Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944-1956. Даведнік” (у сааўтарстве; Менск, 1999), “Рыцар Свабоды. Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі як ідэоляг і арганізатар беларускага нацыянальнага антынацыскага Супраціву” (Менск, 2004), брашураў “Слонімшчына антысавецкая” (Слонім, 1999), “Беларуская партызанка” (Менск, 1999), “Маладзёжны незалежніцкі рух на Слонімшчыне (гістарычны нарыс)” (пад псеўданімам “Міхась Гутар”, Слонім, 2000), “Усевалад Родзька. Правадыр беларускіх нацыяналістаў” (Менск, 2001), “Беларускі нацыяналізм. Даведнік” (пад псеўданімам “Пятро Казак”, Менск, 2001), “Генэрал вызвольнага фронту” (пад псеўданімам “Ян Каваль”, Менск, 2002), “Была вайна. З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву” (у сааўтарстве, Менск, 2003) ды інш. Ляўрэят прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру за кнігу “Вяртаньне БНП” (1998), ляўрэят прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў “За ўсталяваньне свабоды прэсы на Беларусі” (1998). Жанаты, мае дачку Рагнеду. Жыве ў Менску.

 

Ёрш Сяргей :: Выданьні

pdf
Ёрш Сяргей, Чыгрын Сяргей, Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны

Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны

(1916– 2016)

Ёрш Сяргей, Чыгрын Сяргей

У гэтым выданні даследуецца гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны ХХ — пачатку ХХI стагоддзя. Гэта адно з першых асобных даследаванняў гісторыі рэгіянальнага перыядычнага друку ў Беларусі. Болей »


pdf
Ёрш Сяргей, Дэсант у няпэўнасць

Дэсант у няпэўнасць

Беларускі парашутны батальён "Дальвіц" 1944-1945 гг.

Ёрш Сяргей

Апошняя вайна, якая самым непасрэдным чынам закранула Беларусь, дагэтуль крывавіць. Нягледзячы на тое, што пасля яе заканчэння ўжо прайшлі больш за 60 гадоў. Не ўсе раны загоеныя, не ўся праўда сказаная. Няма адзінай ацэнкі тых жахлівых падзеяў на нашай зямлі: для кагосьці вайна Вялікая Айчынная, для кагосьці Другая сусветная, іншыя кажуць пра малую грамадзянскую, якая разгарнулася на фоне супрацьстаяння дзвюх імперый — бальшавіцкага СС... Болей »


pdf
Ёрш Сяргей, Саюз Вызваленьня Беларусі

Саюз Вызваленьня Беларусі

1946—1947 гг.

Ёрш Сяргей

Гісторыя антысавецкага супраціву ў адрозьненьні ад суседзяў была суцэльнай “белай плямай” у беларускай гістарыяграфіі. Саюз вызваленьня Беларусі – адна з тых арганізацыяў, што былі створаныя маладымі патрыётамі, якія былі гатовыя ахвяраваць сабой дзеля незалежнасьці Беларусі. Доўгі час пра гэтую арганізацыю ведалі толькі самі яе ўдзельнікі, якія прайшлі праз сталінскія лягеры і архівы КДБ. Калі ў 1991 годзе Беларусь аднавіла сваю незале... Болей »


pdf
Ёрш Сяргей, Рыцар Свабоды

Рыцар Свабоды

Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі як ідэоляг і арганізатар беларускага нацыянальнага антынацыскага Супраціву Спэцвыпуск часопіса “Беларускі Рэзыстанс“

Ёрш Сяргей

Кніга Сяргея Ярша – знакамітага дасьледчыка беларускага супраціву прысьвячаецца адной з найважнейшых постацей беларускага адраджэнскага руху – ксяндзу Вінцэнту Гадлеўскаму. Ксёндз Гадлеўскі – няспынны змагар за свабоду і незалежнасьць Беларусі – пакінуў свай значны сьлед амаль у кожнай з эпохаў беларускай гісторыі першай паловы 20 стагодзьдзя. Ён вітаў абвяшчэньне незалежнасьці БНР, змагаўся за беларускую адукацыю і мову ў каталіцкай ца... Болей »


pdf
Ёрш Сяргей, Лескець Сяргей, Была вайна...

Была вайна...

З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву

Ёрш Сяргей, Лескець Сяргей

Шмат хто чуў пра Украінскую паўстанскую армію, ці як казалі ў савецкі час “бандэраўцаў”, гэтак жа як і пра летувіскіх “лясных братоў”, ці польскю Армію Краёву. І толькі Беларусь падавалася “сінявокай партызансткай савецкай рэспублікай”. Сяргей Ёрш, які некалі дасьледваў і беспасьпяхова спрабаваў абарніць дэсэртацыю на гэтую тэму зрабіў значны ўклад ў адкрыцьці праўды пра пасьляваенныя часы ў Беларусі. Дзякуючы супрацы з Сяргеем Лескецем... Болей »


pdf
Ёрш Сяргей, Генэрал вызвольнага фронту

Генэрал вызвольнага фронту

Ёрш Сяргей

Біяграфічныя занатоўкі з гісторыі адднага патрыёта і змагара за беларускую незалежнасьць генэрала Дзьмітра Касмовіча – чарговае выданьне Сяргея Ярша, які зьяўляецца спэцыялістам у справе антысавецкага супраціву ў Беларусі. У кнізе паказаны шлях сталеньня і станаўленьня генэрала Касмовіча, як шчырага беларуса і патрыёта. Маючы добрую адукацыю, генэрал прыкладаў усе свае намаганьні для стварэньня незалежнай Беларусі. Менавіта ён, будучы... Болей »


pdf
Ёрш Сяргей, Усевалад Родзька

Усевалад Родзька

Правадыр беларускіх нацыяналістаў

Ёрш Сяргей

Дасьледчык гісторыі беларускага рэзыстансу прадстаўляе чарговае выданьне, прысьвечанае постацям беларскга антысавецкага супраціву. Героем брашуры – Усевалад Родзька, кіраўнік Беларускай Незалежніцкай Партыі, маёр Беларускай Краёвай абароны, патрыёт і змагар за незалежнасьць Бацькаўшчыны. Падвойнае жыцьцё у якасьці памагатага нацыстаў і падпольнага кіраўніка антысавецкайі антынацысцкай арганізацыі, дапамагло пры выкарыстаньні ўлады спраб... Болей »


pdf
Ёрш Сяргей, Вяртаньне БНП

Вяртаньне БНП

Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі

Ёрш Сяргей

Гісторыкі, якія працуюць з тэмамі забароненымі для вывучэньня ў савецкія часы сутыкаюцца з вялікімі цяжкасьцямі – асноўныя крыніцы інфармацыі знаходзяцца зў засакрэчаных архівах, у якія няма доступу кожнаму, хто пажадае. Хаця некаторыя дыкумэнты ўзьнікалі і ў выданьнях савецкага часу, але зь вядомых прычынаў, яны былі пададзеныя адпаведна прапагандысцкім мэтам зь якімі яны публікаваліся. Такім чынам, адна са старонак гісторыі беларуска... Болей »


pdf
Беларускі Рэзыстанс, 2 (13) 2012

Беларускі Рэзыстанс

Часопіс найноўшай гісторыі

2 (13) 2012

Cкаўцкая паштоўка з партызанскімі матывамі Архіўная справа Янкі Гінько. Да 100-х угодкаў з дня нараджэньня сябра ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі Атрута супраць “лясных братоў” Кніга пра беларускіх камандас Справа Гадлеўскага Справа начальніка штабу батальёну Чырвонай Арміі Івана Люцко. Зноў пра спробу ўзьняць узброенае паўстаньне на Случчыне ў 1931 годзе Сшытак Уладзімера Шундрыка. Былы СБМавец пісаў “апавяданьні” ... Болей »


pdf
Беларускі Рэзыстанс, 2 (11) 2011

Беларускі Рэзыстанс

Часопіс найноўшай гісторыі

2 (11) 2011

Тэма гэтага нумару “БР” — беларускі нацыянальны партызанскі рух падчас нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў. Ад самага пачатку мы па драбніцах зьбіралі і публікавалі зьвесткі на гэтую тэму, каб толькі абазначыць яе, заахвоціць нашых аўтараў да пошуку новых сьведчаньняў і дакумэнтаў. Цяпер надыйшоў час пераходзіць на новы ўзровень: да абагульненьня і крытычнага аналізу. Нумар доўга ішоў да чытача, бо пачаў рыхтавацца яшчэ ў 2007-м. За гэтыя... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя