![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2000
Рэдактар: Далідовіч Г., Камейша К.
Выдавец: Дзяржаўнае прадпрыемства Дом прэсы
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопіса Маладосць
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2000 by Янка Лайкоў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Па інерцыі мы ўсё яшчэ кажам “малады паэт”, замест таго каб казаць “новы”. Бо няма паэтаў старых і маладых. Ёсць толькі паэты й не паэты. Мяноўна кожны новы паэт прыносіць з сабой свой свет, змушае чытача й прыхільніка глядзець на ўсё ягонымі, паэтавымі вачыма. Янка Лайкоў – паэт сучасны. Ён думае, узрушаецца, бачыць тое, што чакала быць убачаным нечакана. Глыбіня, вышыня, пространь – у іх жыве аскетычнае й прачулае слова Янкі Лайкова. Традыцыя й наватарства – яны – два крылы жаўруковага палёту ўтрапёна-замроенага паэта. Быў я шчаслівым сведкаю, як маці Янкава чытала на памяць сынавы вершы. Парадаваўся й пазайздросціў. Інтэлектуальнее новая беларус-кая паэзія, інтэлегентнее чытач. (Рыгор Барадулін, Вартавы ля брамы мар, фрагмент)
Беларускія аўтары: Лайкоў Янка
Каталёг: Kamunikat.org
Сучасны беларускі літаратурны працэс — вельмі размаіты і шматгранны. XXI стагоддзе, падараваўшы чалавецтву амаль неабмежаваныя магчымасці для камунікацыі і значна пашырыўшы інфармацыйныя абсягі, у той жа час істотна звузіла духоўны кругагляд. І не таму, што чытаць сталі менш — наадварот: колькасць тэкстаў, што прадуцыруюцца і спажываюцца, шматкроць узрасла. Айчынная ж літаратура за адносна кароткі тэрмін — апошнія два-тры дзесяцігоддзі ... Болей »
Здзейсніць немагчымае, прайсці праз спапяляльны жар Паэзіі, ачысціцца ў ім, адбыцца ў Слове – вось чым апантаны лірычны герой Янкі Лайкова. Удумлівы чытач знойдзе ў зборніку ўсё: ад філасофскіх разваг да ўзнёслых і кранальных інтымных вершаў. Традыцыя і наватарства, інтэлектуальнае і містычнае, міфалагічнае і біблейскае – усё гэта арганічна паяднаў у сваіх вершах малады паэт. Болей »