![]() |
![]() |
Янка Лайкоў
Нарадзіўся 10.09.1979 г. у вёсцы Мётча Барысаўскага раёна Менскай вобласці ў сям’і настаўнікаў-філолагаў. Вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2006 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (аддзяленне “літаратурная работа”, спецыяльнасць “тэатральная драматургія”). Скончыў магістратуру філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны па спецыяльнасці “літаратуразнаўства”. Працаваў загачыкам аддзелаў, аглядальнікам рэдакцыі ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” (Менск), у часопісе “Маладосць” (Менск), журналістам і рэдактарам на фрылансе, на аўтазаправачнай станцыі. Жыве ў г. Барысаў Менскай вобласці.
Выступае з прозай, вершамі, літаратуразнаўчымі артыкуламі, перакладамі. Выдаў два зборнікі паэзіі – “Логіка пасткі” (2000, Менск, бібліятэчка часопіса “Маладосць”) і “Вогнепаклоннік” (2003, Менск, выдавецтва “Мастацкая літаратура”). Вершы перакладаліся на ангельскую (анталогія “Poems of liberty”, 2004, перакладчыца Вера Рыч), украінскую (часопіс “Буковиньский журнал”, 2019, перакладчыца Марыя Вайна, “Україньска літературна газета”, “Олександрійський маяк”, 2024, перакладчыца Юля Палісянка), польскую (анталогія “Jeszcze zmierzch żarzy”, Уроцлаў, 2021, перакладчык Казімеж Бурнат) мовы.
Перакладае паэзію з украінскай і польскай моў. Адзін з укладальнікаў і перакладчыкаў анталогіі сучаснай паэзіі Заходняй Украіны “На мове душы і сэрца”, (падрыхтавана да друку ў 2019 г.). Пераклаў на беларускую мову творы сучасных украінскіх паэтаў Іны Злівы, Назарыя Несцерука, Віктара Шупера, вершы польскага паэта Казімежа Бурната. У 2019 г. быў удзельнікам міжнароднага паэтычнага фестываю “Бідэнка-фэст” у Ставішчах на Кіеўшчыне.
Аўтар шэрагу крытычных артыкулаў, прысвечаных сучаснаму літаратурнаму працэсу ў Беларусі. Напісаў і абараніў магістарскую дысертацыю на тэму “Постапакаліптычны сюжэт у сучаснай беларускай прозе”. З літаратуразнаўчымі дакладамі выступаў на Кангрэсах даследчыкаў Беларусі ў Коўна (2022) і ў Гданьску (2023).
Сучасны беларускі літаратурны працэс — вельмі размаіты і шматгранны. XXI стагоддзе, падараваўшы чалавецтву амаль неабмежаваныя магчымасці для камунікацыі і значна пашырыўшы інфармацыйныя абсягі, у той жа час істотна звузіла духоўны кругагляд. І не таму, што чытаць сталі менш — наадварот: колькасць тэкстаў, што прадуцыруюцца і спажываюцца, шматкроць узрасла. Айчынная ж літаратура за адносна кароткі тэрмін — апошнія два-тры дзесяцігоддзі ... Болей »
Здзейсніць немагчымае, прайсці праз спапяляльны жар Паэзіі, ачысціцца ў ім, адбыцца ў Слове – вось чым апантаны лірычны герой Янкі Лайкова. Удумлівы чытач знойдзе ў зборніку ўсё: ад філасофскіх разваг да ўзнёслых і кранальных інтымных вершаў. Традыцыя і наватарства, інтэлектуальнае і містычнае, міфалагічнае і біблейскае – усё гэта арганічна паяднаў у сваіх вершах малады паэт. Болей »
Па інерцыі мы ўсё яшчэ кажам “малады паэт”, замест таго каб казаць “новы”. Бо няма паэтаў старых і маладых. Ёсць толькі паэты й не паэты. Мяноўна кожны новы паэт прыносіць з сабой свой свет, змушае чытача й прыхільніка глядзець на ўсё ягонымі, паэтавымі вачыма. Янка Лайкоў – паэт сучасны. Ён думае, узрушаецца, бачыць тое, што чакала быць убачаным нечакана. Глыбіня, вышыня, пространь – у іх жыве аскетычнае й прачулае слова Янкі Лайкова. ... Болей »
Анталогія «Краса і сіла» — першая спроба аб'яднаць пад адной вокладкай найлепшыя ўзоры беларускай паэзіі прамінулага XX стагоддзя. У кнігу ўвайшлі творы 358 паэтаў незалежна ад іх палітычных поглядаў і месцажыхарства. Складальнік і выдавецтва спадзяюцца, што сабраныя ў анталогіі радкі спатоляць уласцівую чалавеку прагу да прыгожага і годна залрэзентуюць культурны пласт канца другога тысячагоддзя перад пашымі наступнікамі. Выданне ілюстр... Болей »
Гэтую кнігу можна чытаць пад музыку — рэкамэндуем Джузэпэ Вэрдзі, арыю з опэры «Набука», — яна гучала на хвалях беларускай «Свабоды» ўвесь 2001 год да апошняга сьнежаньскага вечара: «Ты пяеш — і з табой маё сэрца пяе, о Свабода!..» «Freedom House» — міжнародная арганізацыя «Дом Свабоды» — у 2001 годзе аднесла Беларусь да несвабодных краінаў сьвету, адзіную з усёй Эўропы на пачатку ХХІ стагодзьдзя. І ўсё ж тады, прынамсі, пабольшала паэт... Болей »
Гзта кніга пазнаёміць з вершамі маладых беларускіх паэтаў. Многія з іх друкаваліся ў часопісах, газетах, з’яўляюцца аўгарамі паэтычных зборнікаў, кніг. Вершы прасякнуты верай паэтаў у нашу бацькаўшчыну, у шчырае сяброўства і сапраўднае каханне і ў тое светлае, што яшчэ ёсць у нашым жыцці. Для школьнага кола чытачоў. Болей »
Здавалася б, пытанне ў назве бессэнсоўнае, бо ўсім вядома, што Беларусь — усходнееўрапейская краіна. Усё так, калі б не адзін парадокс: у Заходняй Еўропе ўсе краіны Цэнтральнай Еўропы таксама лічацца ўсходнееўрапейскімі. Іншымі словамі, Цэнтральная Еўропа ўключае толькі тыя краіны, якія бачаць сябе ў гэтай частцы кантынента. Таму што Цэнтральная Еўропа — гэта насамрэч не геаграфія, а інтэлектуальная канцэпцыя вызвалення ад Усходу. Гэта... Болей »
За кратамі хлопец знаходзіцца з 25 чэрвеня мінулага года. 15 снежня Ігар распачаў галадоўку ў знак пратэсту супраць тых абвінавачванняў, якія яму прад’яўляюць. Не так даўно адвакат Лосіка паведаміў, што ў яго падабароннага пачаліся праблемы са здароўем – скача ціск. У той жа час Дэпартамент выканання пакаранняў заявіў: “У цяперашні час Ігар Лосік змяшчаецца ў агульнай камеры, ён не абмежаваны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам у ат... Болей »
З нагоды 80-годдзя Віктара Апанасавіча Казько (нарадзіўся 23 красавіка 1940 года) друкуем ягоныя спавядальныя ўспаміны пра перажытае і кранальныя роздумы пра будучае, «застэнаграфаваныя» з дакументальнага фільма пра пісьменніка «Знакі лёсу» (кінастудыя «Беларусьфільм», студыя «Летапіс») — і сардэчна жадаем нашаму паважанаму аўтару яшчэ шмат шчаслівых старонак на ягоным шляху. Палессе — край паэтаў. Колькі людзей мастацтва адсюль выйшла!... Болей »
Міжволі згадаўся гэты крылаты радок класіка пасля першай жа вясновай вандроўкі па Міншчыне. Нават ранішнія прымаразкі не развейвалі светлага настрою: усмешлівыя твары людзей, што, нарэшце, дачакаліся вясны, жоўтыя галоўкі нарцысаў ледзь не ў кожным гародчыку, чысціня, упарадкаванасць — насустрач лету, спадзеву на добрую ўрадлівасць ва ўсім. Гэта дзесьці бушуюць ураганы, неўтаймоўныя паводкі, а наша зямля, як і неба над намі, да нас, бел... Болей »