Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Снарская Іна, Зачараваны скарб

Зачараваны скарб

Аповесць з аповедаў

Снарская Іна

Дата выхаду: 2022

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2021 by Дзеяслоў; Copyright © 2021 by Міхась Булавацкі; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Снарская Іна, Зачараваны скарб. Аповесць з аповедаў; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (113) 2021; с. 141-159; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (114) 2021; с. 100-118

Сёння мне прыснілася баба Матрона. Яна засцілала стол белым ільняным настольнікам, а я была шчаслівая, як у дзяцінстве. Час не спяшаўся, мы пра нешта гаварылі, а мне думалася: як гэта цудоўна, што я такая дарослая, а бабуля яшчэ жывая... Нібыта сяджу ў нашай хаце за гасцявым сталом, абапершыся галавой на кулачкі, а час нібы запаволіўся і загусцеў, – размаўляю з бабуляй... Сёння нам было б пра што пагаварыць, ужо і сама бабуля, але так сябе ўспрымаць яшчэ не навучылася: здаецца, па-ранейшаму іду дарогамі маладосці, – што там за паваротам, якія дзівы дзівосныя?.. Часам я задаю сабе пытанне: чаму ў бабулінай хаце мне было так добра, так светла і радасна? Нібы рай апусціўся на зямлю з усімі тымі белымі настольнікамі, вышыванымі ручнікамі, спарышом у двары, каровай Малышкай, якая волка і цёпла дыхае на далонь лугавымі кветкамі... Ляціць гэта ўсё цяпер па сёмым небе, і толькі ў снах праступаюць няўлоўныя абрысы таго дзіцячага раю, чуюцца родныя галасы, інтанацыі, словы, якія да раніцы забываюцца, бо начная памяць кароткая, як узмах крылаў ластаўкі. Прачнешся – і застаецца толькі празрысты лёгкі ўспамін-адчуванне, і хоць плач, хоць крычы, ужо не ўтрымаеш, пройдзе рай, як вада скрозь пальцы... Памяць новага дня, вярні мне тыя словы, што гаварыла бабуля ў сне! На жаль, не паўторыць, самой сабе даводзіцца быць і пытаннем, і адказам, і дачкой, і маці, і бабуляй... (фрагмент)

Беларускія аўтары: Снарская Іна

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле

Варта пазнаёміцца:

epub
Снарская Іна, Мама

Мама

Фрагмент з аповесці “Зачараваны скарб”

Снарская Іна

Прысніўся сон пра матулю. Мы пра нешта гаварылі, і я радавалася, што яна жывая. Мама збіралася на працу ў школу, доўга выбірала сукенку. У жыцці такога не было: яна апраналася хутка, з густам, але галоўнае, каб было зручна. Не памятаю, ці гаварылі мы калі-небудзь пра моду? У матулі былі цудоўныя югаслаўскія боты з натуральнай скуры, якія яна вельмі рэдка абувала. Час ад часу даставала са скрынкі, змазвала вазелінам, падкладала ў халявы ... Болей »


epub
Снарская Іна, Таямніца самаробнай шафы

Таямніца самаробнай шафы

Абразкі з аповесці «Зачараваны скарб»

Снарская Іна

Ноччу глядзела на зорнае неба і думала, што, магчыма, душы памерлых людзей знаходзяць свой прытулак на далёкіх планетах, якіх мільярды мільярдаў, дзе няма войнаў і пакут, дзе ўсім хопіць месца. Хацела пабачыць у сне бацьку, бо 18 жніўня – дзень яго смерці, а прысніўся ўлюбёны акцёр Алег Янкоўскі. Магчыма, такім чынам тата намагаўся перадаць мне сваё прывітанне... Раней з бацькам мы часта глядзелі на зоркі й размаўлялі пра тое, што, магч... Болей »


pdf
Снарская Іна, Вогнепаклонніца

Вогнепаклонніца

Паэзія

Снарская Іна

“Вогнепаклонніца” — восьмая кніга паэткі, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-ўкраінскім бязмежжы. Гэта кніга пра любоў, любоў маладую і сталую — да свайго карэння, роднай зямлі, дарагіх людзей і ўсяго жывога. З дапамогай ранішняга, па-дзіцячаму светлага вобразу Іна Снарская раскрывае сваю “агнявую”, сонечную натуру, дзе, нягледзячы на ўсе выпрабаванні лёсу, яна застаецца вернай парадам дзеда-каваля: “Паддай агню, не падай духам,... Болей »


epub
Снарская Іна, Таямніца самаробнай шафы

Таямніца самаробнай шафы

Апавяданне

Снарская Іна

– Іна, прачынайся, – гаворыць дзядзька Міхась і свеціць на мяне ліхтарыкам. – Пойдзем глядзець, якія ў поўні вочы. – Добра, пойдзем, толькі я яшчэ хвілінку пасплю, – гавару я спрасоння сіплым голасам і нацягваю на галаву коўдру. Ліхтарык мяне асляпляе. Гэта непрыемна нават у сне. – Давай хуценька, а то поўню закрыюць хмаркі і мы нічога ўжо не пабачым, – шэпча проста ў вуха дзядзька Міхась і казыча мой вялікі палец на правай назе, які вы... Болей »


Снарская Іна, Ад сэрца да сэрца - дарога...

Ад сэрца да сэрца - дарога...

Снарская Іна

“Ад сэрца да сэрца - дарога...” - сёмая кніга паэзіі беларуска-украінскай пісьменніцы Іны Снарскай, у якой аўтарка адкрывае чытачу тое сакравеннае, што хвалюе яе душу. Дарогі, дрэвы, карані - тры часткі, тры цыклы, тры архетыпы ўспрымання свету. Разам яны - адно цэлае. Ва ўласцівай паэтцы метафарычнай форме яна гаворыць пра любоў: да Бога, Радзімы, родных і дарагіх людзей, жыцця. Яе дарога “зазямлілася з двух бакоў”: Беларусь та Україна... Болей »


pdf
Снарская Іна, Верасовыя песні зары

Верасовыя песні зары

Снарская Іна

У збірці сучасної білоруської поетеси, яка живе в Україні і пише рідною мовою, найбільш повно представлено її поетичний доробок. Це – громадянська, філософська та інтимна лірика. В окремому розділі паралельно з авторськими творами подано поетичні переклади українською мовою, здійснені українськими поетами. Болей »


pdf
Снарская Іна, Дзве зямлі – дзве долі

Дзве зямлі – дзве долі

Снарская Іна

Інна Дідик-Снарська народилася у місті Полоцьку (Білорусь). Скінчила Новополоцький політехнічний інститут та Полтавський державний педагогічний університет імені В.Г.Короленка. Живе у Полтаві. Працює редактором телебачення обласної державної телерадіокомпанії “Лтава”. Автор близька 150 телевізійних передач та документальних фільмів. Член Спілки письменників Білорусі, Національних спілок письменників та журналістів України. Лауреат літер... Болей »


pdf
Снарская Іна, Кветка Гарынь

Кветка Гарынь

Вершы

Снарская Іна

Кветка Гарынь — чарадзейная лясная кветка. Пяшчотная і мужная, яна гарыць - не згарае, пераадольвае спякотнае лета і лютую зіму, нішчыць праклёны і самотнасць, абыякавасць і няшчырасць. Гэта чароўная кветка ведае мову птушак і ветру, галінак дрэў і збажыны. Кветка Гарынь загаворвае хваробы і загойвае раны душы. А расце яна на «срэбным узмежку» сэрца паэта. Іна Снарская — выхаванка Полацка і жыхарка Палтавы. Яе кніга «Кветка Гарынь» — уд... Болей »


pdf
Снарская Іна, Лясная панна

Лясная панна

Вершы

Снарская Іна

Іна Снарская — выхаванка Полацка, а жыхарка Палтавы. Паэтка жыве жыццём суседняе дзяржавы, знаходзіцца ў залатой стыхіі ўкраінскае мовы, але сны свае бачыць па-беларуску і вершы складае таксама па-беларуску... Гэта кніга — удзячнасць беларуска-ўкраінскаму свету. Я чытаў гэтую кніжку і нібыта піў віно; я хваляваў¬ся, як грэшнік, які ніколі не стане праведнікам... Вершы спадарыні Снарскай — поле душы, у якім няма закалыханай гармоніі, у я... Болей »


Снарская Іна, Пачакай, мая птушка...

Пачакай, мая птушка...

Вершы

Снарская Іна

Іна Снарская — палачанка, удзячная наступніца сваіх вальнадумных продкаў. Так сталася, што па волі лёсу яна апынулася на Украіне, а светлы вобраз Беларусі стаў яе паратункам у мроях. Туга па Радзіме дамінуе ў паэзіі Іны. Гэтым пачуццём яна гоіць свае раны. З ім перамагае жыццёвыя і творчыя навалы. Стылія народнай паэзіі і сувязь з беларускім фальклорам, тонкі лірызм і філасофскае асэнсаванне Сусвету — усё гэта у паэзіі І. Снарскай. Болей »