Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2022 by Іна Снарская; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Снарская Іна, Таямніца самаробнай шафы. Абразкі з аповесці «Зачараваны скарб»; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 6 (121) 2022; с. 40-51.
Ноччу глядзела на зорнае неба і думала, што, магчыма, душы памерлых людзей знаходзяць свой прытулак на далёкіх планетах, якіх мільярды мільярдаў, дзе няма войнаў і пакут, дзе ўсім хопіць месца. Хацела пабачыць у сне бацьку, бо 18 жніўня – дзень яго смерці, а прысніўся ўлюбёны акцёр Алег Янкоўскі. Магчыма, такім чынам тата намагаўся перадаць мне сваё прывітанне... Раней з бацькам мы часта глядзелі на зоркі й размаўлялі пра тое, што, магчыма, недзе на далёкіх планетах жывуць разумныя істоты і вось так, як і мы, у тое ж самае імгненне, стаяць, задраўшы галовы, і глядзяць на нас. Мы для іншапланецян – зоркі, свет ад якіх ідзе нават тады, калі іх саміх ужо няма... Мой тата быў летуценнікам. Рамантычная і мройная я менавіта ад бацькі, які захапляўся фантастыкай, легендамі й міфамі, усялякімі дзіўнымі прыроднымі з’явамі і трохі містыкай. Яго прафесія была абсалютна зямной і празаічнай – інжынер-будаўнік, хоць і скончыў лясны тэхнікум. Калі б бацька стаў ляснічым, як мой дзед і прадзед, то, магчыма, я б нарадзілася ў вёсцы, паблізу лесу, як усе мае продкі, а не ў Полацку. Люблю Полацк, але заўсёды цягне да лесу, мабыць, завуць гены. Лес – лёс... (фрагмент)
Беларускія аўтары: Снарская Іна
Каталёг: Kamunikat.org
Прысніўся сон пра матулю. Мы пра нешта гаварылі, і я радавалася, што яна жывая. Мама збіралася на працу ў школу, доўга выбірала сукенку. У жыцці такога не было: яна апраналася хутка, з густам, але галоўнае, каб было зручна. Не памятаю, ці гаварылі мы калі-небудзь пра моду? У матулі былі цудоўныя югаслаўскія боты з натуральнай скуры, якія яна вельмі рэдка абувала. Час ад часу даставала са скрынкі, змазвала вазелінам, падкладала ў халявы ... Болей »
Сёння мне прыснілася баба Матрона. Яна засцілала стол белым ільняным настольнікам, а я была шчаслівая, як у дзяцінстве. Час не спяшаўся, мы пра нешта гаварылі, а мне думалася: як гэта цудоўна, што я такая дарослая, а бабуля яшчэ жывая... Нібыта сяджу ў нашай хаце за гасцявым сталом, абапершыся галавой на кулачкі, а час нібы запаволіўся і загусцеў, – размаўляю з бабуляй... Сёння нам было б пра што пагаварыць, ужо і сама бабуля, але так с... Болей »
“Вогнепаклонніца” — восьмая кніга паэткі, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-ўкраінскім бязмежжы. Гэта кніга пра любоў, любоў маладую і сталую — да свайго карэння, роднай зямлі, дарагіх людзей і ўсяго жывога. З дапамогай ранішняга, па-дзіцячаму светлага вобразу Іна Снарская раскрывае сваю “агнявую”, сонечную натуру, дзе, нягледзячы на ўсе выпрабаванні лёсу, яна застаецца вернай парадам дзеда-каваля: “Паддай агню, не падай духам,... Болей »
– Іна, прачынайся, – гаворыць дзядзька Міхась і свеціць на мяне ліхтарыкам. – Пойдзем глядзець, якія ў поўні вочы. – Добра, пойдзем, толькі я яшчэ хвілінку пасплю, – гавару я спрасоння сіплым голасам і нацягваю на галаву коўдру. Ліхтарык мяне асляпляе. Гэта непрыемна нават у сне. – Давай хуценька, а то поўню закрыюць хмаркі і мы нічога ўжо не пабачым, – шэпча проста ў вуха дзядзька Міхась і казыча мой вялікі палец на правай назе, які вы... Болей »
“Ад сэрца да сэрца - дарога...” - сёмая кніга паэзіі беларуска-украінскай пісьменніцы Іны Снарскай, у якой аўтарка адкрывае чытачу тое сакравеннае, што хвалюе яе душу. Дарогі, дрэвы, карані - тры часткі, тры цыклы, тры архетыпы ўспрымання свету. Разам яны - адно цэлае. Ва ўласцівай паэтцы метафарычнай форме яна гаворыць пра любоў: да Бога, Радзімы, родных і дарагіх людзей, жыцця. Яе дарога “зазямлілася з двух бакоў”: Беларусь та Україна... Болей »
У збірці сучасної білоруської поетеси, яка живе в Україні і пише рідною мовою, найбільш повно представлено її поетичний доробок. Це – громадянська, філософська та інтимна лірика. В окремому розділі паралельно з авторськими творами подано поетичні переклади українською мовою, здійснені українськими поетами. Болей »
Інна Дідик-Снарська народилася у місті Полоцьку (Білорусь). Скінчила Новополоцький політехнічний інститут та Полтавський державний педагогічний університет імені В.Г.Короленка. Живе у Полтаві. Працює редактором телебачення обласної державної телерадіокомпанії “Лтава”. Автор близька 150 телевізійних передач та документальних фільмів. Член Спілки письменників Білорусі, Національних спілок письменників та журналістів України. Лауреат літер... Болей »
Кветка Гарынь — чарадзейная лясная кветка. Пяшчотная і мужная, яна гарыць - не згарае, пераадольвае спякотнае лета і лютую зіму, нішчыць праклёны і самотнасць, абыякавасць і няшчырасць. Гэта чароўная кветка ведае мову птушак і ветру, галінак дрэў і збажыны. Кветка Гарынь загаворвае хваробы і загойвае раны душы. А расце яна на «срэбным узмежку» сэрца паэта. Іна Снарская — выхаванка Полацка і жыхарка Палтавы. Яе кніга «Кветка Гарынь» — уд... Болей »
Іна Снарская — выхаванка Полацка, а жыхарка Палтавы. Паэтка жыве жыццём суседняе дзяржавы, знаходзіцца ў залатой стыхіі ўкраінскае мовы, але сны свае бачыць па-беларуску і вершы складае таксама па-беларуску... Гэта кніга — удзячнасць беларуска-ўкраінскаму свету. Я чытаў гэтую кніжку і нібыта піў віно; я хваляваў¬ся, як грэшнік, які ніколі не стане праведнікам... Вершы спадарыні Снарскай — поле душы, у якім няма закалыханай гармоніі, у я... Болей »
Іна Снарская — палачанка, удзячная наступніца сваіх вальнадумных продкаў. Так сталася, што па волі лёсу яна апынулася на Украіне, а светлы вобраз Беларусі стаў яе паратункам у мроях. Туга па Радзіме дамінуе ў паэзіі Іны. Гэтым пачуццём яна гоіць свае раны. З ім перамагае жыццёвыя і творчыя навалы. Стылія народнай паэзіі і сувязь з беларускім фальклорам, тонкі лірызм і філасофскае асэнсаванне Сусвету — усё гэта у паэзіі І. Снарскай. Болей »