![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2002
Выдавец: Юнацтва
Памеры: 191 с.
ISBN: 985-05-0365-3
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2002 by Валеры Гапееў; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [8496]
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Гапееў Валеры, Пастка на рыцара. Аповесць, апавяданні; для дзяцей сярэд. i ст. шк. узросту. — Мінск: Юнацтва, 2002, 191 с.
У сучаснай школе сучасныя падлеткі вырашаюць свае штодзённыя задачы, імкнуцца адначасова адказаць на мноства самых розных пытанняў, што ўзнікаюць перад імі: што такое сапраўднае высакародства і дабрыня? Якім павінна быць сяброўства? Што такое каханне і ці бывае яно толькі адзіным? Якую плату і ахвяру патрабуе каханне? Кніга была ўзнагароджана літаратурнай прэміяй імя Уладзіміра Калесніка Брэсцкага аблвыканкама.
Зьмест
Абсалютнае жаданне
Адарваны гузік
Акуляры
Альтэрнатыва
Быць тваім сабакам…
Бярозкі за ваколіцай
Галка
Кантрольная па фізіцы
Качаняты
Крыж у жыце
На кляновых прысадах
Назіральнік
Падарунак
Першыя навальніцы
Работа над памылкамі
Сашка
Туман
Ты не памрэш
Уступны экзамен
Хрышчэнне
Чырвоны радок (З дзённіка першакурсніка)
Цяпер я ведаю, як вар’яцеюць. Не ў сэнсе «раз’юшваюцца», калі ўскіпае злосць і табой кіруе крыўда ці прага помсты, а ў сэнсе «едуць з глузду». Вось я — еду з глузду. I гэта адбываецца паступова. Бо цені паволі набрыньваюдь, набываюць формы. 3 колішніхамаль празрыстых аблачынак, што злёгку зацямнялі сцяну, падлогу, бацькавы ногі, дзверы, кут у пакоі, яны за гэтыя два месяцы ператварыліся ў паўпразрыстых істот, і ў некаторых я выразна бач... Болей »
Яго звалі Сашкам, яе — Аляксандрай. Яго пабойваліся і дарослыя, і дзеці, а яе рэдка можна было пабачыць адну — дзяўчынкі пастаянна акружалі яе, прыпынялі на вуліцы кабеты. У яе быў адкрыты, незвычайна светлы позірк. Ён паглядваў на ўсіх і ўсё з-пад ілба, быў дзікаватым, і за спінай яго так і клікалі: “Дзічок”. Яна вырасла без бацькі, ён — без маці. Ён быў вучань адзінаццатага класа, другагоднік і, высокі, шырка-плечы, выглядаў куды стар... Болей »
Цяпер я зрэдку бываю дома, іншы год і аднаго разу не даводзіцца наведаць неяк незаўважна пастарэўшых і ссівеўшых бацькоў. Але ўжо колькі гадоў запар, калі аўтобус падвозіць мяне да Доўска, і я іду на спадарожную машыну, прыпыняю ў гэтым месцы крок. Хутка, каб зусім не спыняцца, абглядваю вялікі лапік зямлі. Розум супярэчыць — немагчыма праз столькі год знайсці на зямлі шэры гузік. Тым больш, што гэтулькі аўтобусаў тут прыпынялася, гэтул... Болей »
Ну, вось я і ў Мінску. Мне 15 з паловай, я стаў самастойным ча-лавекам. Тры месяцы таму быў яшчэ вучанем сярэдняй школы. Праўда, вучанем не простым: я — круглы выдатнік ад першага класа, намеснік старшыні Савета школы. Там, у той вясковай школе, я быў на асаблівым уліку, я быў першы. Уга, як мяне адгаворвалі ад паступлення, угаворвалі заканчваць школу і атрымаць залаты медаль. А мне надакучыла. Быць першым, быць лепшым добра, але сярод ... Болей »
Усе адзінаццаць год вучобы ў школе ў Андрэя жыло гэтае хваляванне — хваляванне перад чыстай старонкай сшытка. Ён ўвесь час быў унутрана перакананы, што ад таго, як ён напіша самую першую літару, будзе залежаць канчатковы вынік усяго напісанага. Андрэй хвалюецца і цяпер — сёння апошні ўступны экзамен, сачыненне, — хаця і ведае, што паступіць. Ён можа зрабіць у сачыненні процьму памылак — і паступіць. Бо паступленне не залежыць ад яго — м... Болей »
Памірала вёска. Цяпер ужо кожнаму, хто праходзіў доўгай вуліцай з прарэджанымі радамі хат, было зразумела, што яшчэ колькі год — і каля адзінае студні з галосна рыпучым жоравам не натоліш смагу, бо вада пазелянее, набудзе непрыемны пах старасці і затхласці. Як і не паласуешся са здзічэлага саду яблыкам маленькім і кісла-горкім. Вёска памірала. Толькі некалькі хат насцярожана ўглядваліся з-пад стрэх-брывоў жоўтымі вачамі вокнаў у шэрае ... Болей »
Віцька крычыць на адной ноце, крычыць з усяе моцы, а крычаць так цяжка, не хапае паветра, быццам крычыш пад вадой. І голасу свайго не чуеш. Гэта не дзіўна, гэта жудасна, бо Віцька не аглух, ён толькі чуў, як трашчаў сук той вярбы, што нахілілася над вадой, чуў плёскат, з якім упаў у ваду, нязграбна хапаючы паветра рукамі, Сёмка. Чуў Віцька і той страшэнны, ніколі раней не чуты гук — ці то нейкі ўсхліп, ці то выдых — то жалезны, тоўсты, ... Болей »
Красці трэба ўдвух! Ігар ужо больш за паўгадзіны назірае за кіёскам і ўсё больш баіцца, што яго заўважаць. Не адтуль, ад кіёскаў, а вось адсюль, ад гэтай лаўкі, на якой ён так доўга чакае. Здаецца, сцяжынка тут глухая, ніхто на ёй не павінен з’явіцца, а за той час, як Ігар тут сядзіць, ужо двойчы міма яго прайшлі. Калі ён будзе там, каля кіёска, а тут нехта будзе ісці і кіне адзін толькі позірк у прагал яловых лапкаў — ён убачыць Ігара.... Болей »
За дзевяць год вучобы ў школе Аксана ні аднога разу не забыла пра дамашняе заданне. Нават калі прыкрая ангіна ўклала яе ў ложак, усё роўна яна кожны вечар, патэлефанаваўшы сяброўцы, выконвала не толькі пісьмовыя заданні, але чытала і вусныя. Аднойчы і назаўсёды яна вырашыла, што калі ты нешта абавязаны зрабіць, значыць гэта павінна быць выканана. Складзены ёю і вывешаны над сталом распарадак дня быў для яе найвышэйшым законам, кожны пун... Болей »
Учора днём возера здавалася зусім побач. З бабулінага агарода было відаць прыбярэжнае кустоўе. А цяпер нізкі кудлаты туман заслаў луг, і росная сцяжынка, што студзіць ногі, казыча мяцёлкамі цімафееўкі, здаецца бясконца доўгай — не відаць канца — а ракітнік на беразе возера хаваецца недзе далёка ў тумане. Яшчэ не вельмі зыркім чырвоным кругам сонца толькі прыўзнялося над жытам і павольна набаўляе свой бляск, меншае ў памерах, увачавідкі... Болей »