![]() |
![]() |
Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2021-10-31
Рэдактар: Стэпанюк Лукаш, мантаж і музыка
Выдавец: Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Кнігі бяз літар
Памеры: 00:47:28
Катэгорыя: Гісторыя; Відэа
Copyright © 2021 by Ігар Мельнікаў, Kamunikat.org - video
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Памежная трылогія, якая ўбачыла свет у перыяд з 2019 па 2021 гг. расказвае пра розныя этапы функцыянавання даваеннай савецка-польскай мяжы. Першай ў 2019 годзе свет убачыла кніга "Верасень 1939-га. Магілы "неаб'яўленай" вайны". Яна расказвае пра баі Чырвонай Арміі супраць Войска Польскага пачынаючы з лініі мяжы і да Горадні і Палесся. Чытач знаёміцца з месцамі пахаванняў савецкіх і польскіх жаўнераў на тэрыторыі Беларусі. У 2020 годзе ўбачыла свет кніга "На "мяжы цывілізацый". Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі", якая была прысвечана розным аспектам функцыянавання савецка-польскай мяжы ў міжваенны час. Нарэшце, да 80-й гадавіны з моманту нападу Германіі на СССР ўбачыла свет кніга "Чэрвень 1941-га. Спыніць на "старой" мяжы", якая расказвае пра тое, як Чырвоная Армія спрабавала стрымаць нацыстаў на даваенным кардоне. Кнігі багата ілюстраваныя архіўнымі фотаздымкамі і мапамі і ўяўляюць з сябе сапраўдныя альбомы.
Відэа: Кнігі бяз літар
Беларускія аўтары: Мельнікаў Ігар
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Каталёг: Kamunikat.org