Ігар Вячаслававіч Мельнікаў – беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук.
Нарадзіўся ў красавіку 1980 года ў Бабруйску.
Скончыў гістарычны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка (2002 год), Варшаўскі ўніверсітэт (2005 год).
У 2011 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Аўтар 100 навуковых і публіцыстычных артыкулаў па гісторыі Беларусі.
Рэдактар беларускай версіі сайта “Гістарычная праўда”.
Кніга прысвечаная гісторыі ўдзелу беларусаў у барацьбе с нацызмам у складзе Польскіх узброеных сіл на Захадзе. Аўтар на падставе шматлікіх унікальных архіўных матэрыялаў паказвае лёс звычайных жаўнераў Другога польскага корпусу, а таксама Першай асобнай польскай паветрана-дэсантнай брыгады. Выданне багата ілюстраванае фотаздымкамі з архіва аўтара. Болей »
Кніга прысвечана невядомым старонкам гісторыі савецка-польскай мяжы ў раёне Заслаўля. Напісана на падставе дакументаў з архіваў Беларусі, Польшы, Расіі і іншых краін, вусных успамінаў сведкаў эпохі і матэрыялаў з асабістай калекцыі аўтара. Кніга ўтрымлівае больш за 100 унікальных архіўных здымкаў. Болей »
Працяг бэстсэлера «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.», за які Ігар Мельнікаў быў уганараваны прэміяй імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі. Другая кніга, як і першая, прысвечана малавядомым старонкам гісторыі Беларусі ў міжваеннае дваццацігоддзе. Вялікая ўвага надаецца сюжэтам, звязаным як з гісторыяй заходнебеларускага рэгіёна, так і БССР. Акрамя гэтага, значнае месца ў выданні займае асвятленне не... Болей »
Зборнік матэр'ялаў канференцыі налічвае 19 дакладаў, з яких 9 на беларускай мове, 10 на на расейскай. Адпаведна мове, зборнік падзелены на дзве часткі. Сярод аўтараў-сацыёлагі, эканамісты, палитолагі, культуролагі, пісьменнікі. Болей »
Зборнік матэрыялаў міжнароднага семінара першы такога зместу на Беларусі, які характарызуе жыццё і дзейнасць тадэвуша Касцюшкі, яго ўплыў на развіццё Рэчы Паспалітай, Польшчы і Беларусі. У дадатак дадзены найноўшыя дакументальныя матэрыялы ваенна-дзяржаўнай эліты Расійскай імперыі перыяда барацьбы з паўстаннем 1794 г. У Вялікім княстве Літоўскім. Таксама гістарычная трагедыя „Рыцар свабоды” беларускага гісторыка і драматурга Алеся Петра... Болей »
Гэты нумар асьвятляе асноўныя вехі ўзброенай барацьбы польскага народу супраць захопнікаў падчас Другой сусьветнай вайны. Яго тэматычныя вузлы: гісторыя стварэньня і баявога шляху як рэгулярных вайсковых фармаванняў, якія дзейнічалі на розных франтах вайны, так і партызанскага руху, а таксама ваенна-палітычная сытуацыя ў Польшчы і рэгіёне напярэдадні і падчас Другой сусьветнай вайны. Чытачы змогуць даведацца шмат новага пра ўдзел паля... Болей »
Памежная трылогія, якая ўбачыла свет у перыяд з 2019 па 2021 гг. расказвае пра розныя этапы функцыянавання даваеннай савецка-польскай мяжы. Першай ў 2019 годзе свет убачыла кніга "Верасень 1939-га. Магілы "неаб'яўленай" вайны". Яна расказвае пра баі Чырвонай Арміі супраць Войска Польскага пачынаючы з лініі мяжы і да Горадні і Палесся. Чытач знаёміцца з месцамі пахаванняў савецкіх і польскіх жаўнераў на тэрыторыі Беларусі. У 2020 годзе ў... Болей »
У свой час Украіна перадала Польшчы спіс ахвяр сталінскіх рэпрэсій, накіраваных супраць польскіх грамадзян у 1940 г. Гутарка ідзе пра Украінскі катынскі спіс. Большасць польскіх і беларускіх даследчыкаў сталінскіх рэпрэсій лічаць, што быў і такі ж Беларусі спіс. Што гэта за дакумент, ці група дакументаў? Хто мог трапіць у яго? Дзе растрэльвалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій з паўночна-усходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай увесну 1940 г... Болей »
Даваенная савецка-польская мяжа наклала вялікі адбітак на жыццё Беларусі ў 1920-1930-я гады. Аднак да апошняга часу гэтая тэма была слаба вывучана ў Беларусі. Між тым, той кардон - гэта не толькі кантрабантысты, пра якіх пісаў С. Пясецкі. Барацьба савецкай і польскай выведак у памежным пасе, савецкія ДАКі і польскія памежныя ўмацаванні, бальшавіцкія высяленні і рэпрэсіі супраць жыхароў памежжа - гэта толькі шэраг тэм, пра якія ідзе гута... Болей »