Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007
Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
Мастацкі рэдактар: Мацур Генадзь
Выдавец: Хурсік Віктар
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў
ISBN: 985-6718-67-8
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2006 by Дзеяслоў, Усевалад Сьцебурака, Генадзь Мацур, мастацкае афармленьне
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі часопісу Дзеяслоў
Збор вершаў і прозы маладога беларускага пісьменьніка – першы ў жыцьці самаго аўтара. Праз сваю творчасьць аўтар спрабуе перадаць, сваё сьветаўспрыманьне і бачаньне сёньняшняга жыцьця. Вядома што не абыходзіць тэмы, якая нажаль і да сёньня актуальная для літаратуры нашага народа. Як раз Беларусь – стаіць на першым мейсцы ў тэматыцы пісьменьніка, праніклівыя вершы, прысьвечаныя роднаму краю: Калі б імя тваё было малітвай Я стаў бы вернікам, якіх не не адшукаць Калі б яно было іржавай брытвай Ў руцэ трымаў бы ўпэўнены сьпяваць. (Беларусі) Агульны аптымізм маладосьці гучыць у кожным радку, па-новаму часам жорстка, часам пяшчотна аўтар спрабуе перадаць свае пачуцьці і адкрывае нам іншы сьвет, сьвет надзеі. Такім надвор’ем трэба жыць Сягоньня паміраць няможна…
Беларускія аўтары: Сьцебурака Усевалад
Выдавецкія сэрыі: Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць тэма любові – да жанчыны, да сяброў, да роднага краю. Кніга мае прысвячэнне: “Родным па духу і крыві”. Болей »
Зьвечару, па ледзь зялёных вільготных лагчынках, над непрыбраным з зімы сьмецьцем і леташняй лістотай, над кволымі голымі дрэўцамі, пачаў зьбірацца мяккі рэдзенькі туман. Шэрае неба нізка нахілілася над горадам, які яшчэ не пасьпеў запаліць сьвятло ліхтароў і вітрынаў і праз тое выглядаў асабліва сонным, нейкім па-дзіцячы разгубленым, як малое, што заблукала і ня ведае ці плакаць, ці шукаць матулю... Вырашае ўсё ж плакаць – пачынае імжэ... Болей »
Прачынаюся — бы выпускаю шасі. Адкідаю коўдру — як расшпільваю форменны сіні лётны кіцель. Спускаю ногі з ложку — і бачу як падаюць да борту трап. Першыя крокі па цьвёрдае паверхні няўклюдныя, немаўлячыя. Трохі хістае. Збоку падасца – пасьля сну, насамрэч – пасьля палёту. Так, я лётаю ў сьне. Раней – рэгулярна, цяпер – зрэдку. Справа, вядома, ня ў колькасьці палётаў, а ў самім факце знаходжаньня не на зямлі. Ня ведаю, як для іншых, а дл... Болей »