Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў

Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў


Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў :: Выданьні

Законнікаў Сяргей, Вечны пароль

Вечны пароль

паэмы

Законнікаў Сяргей

Пяць паэмаў Сяргея Законнікава, напісаных у 2020 г., ядна­юц­­ца ў своеасаблівы метатвор, які высвечвае душэўныя пошукі і перажыванні аўтара на яго жыццёвым шляху. Болей »


Трэці Эдэм

вершы

Аксак Валянціна

Гэта самая распусная кніга, — скажа каторы чытач. І слушна. А іншы запярэчыць, што самая цнатлівая. І будзе мець рацыю. Межы раю і пекла рухомыя і яны пралягаюць праз усе дзевяноста вершаў дзявятай кнігі Валянціны Аксак. У яе "Трэцім Эдэме" гібее разбэшчанасьць першага, сохне пыхлівасьць другога, набухаюць бутоны ўсёдаравальнага новага. Болей »


Абрамовіч Павел, Мой спосаб чытання

Мой спосаб чытання

эсэ, нарысы, артыкулы, інтэрв’ю

Абрамовіч Павел

ніга літаратурна-мастацкай крытыкі вядомага журналіста і блогера Паўла Абрамовіча складаецца з выбраных тэкстаў, якія былі створаныя ў розныя гады для часопіса «Дзеяслоў» і іншых беларускіх масмедыя. Таксама ў кнізе змешчаныя допісы пра літаратуру П. Абрамовіча з сацыяльных сетак. Усе тэксты пададзеныя ў адпаведнасці з першакрыніцамі, з захаваннем правапісу. Болей »


pdf
epub
Някляеў Уладзімір, На ўсякім свеце

На ўсякім свеце

апавяданні і прыпавесці

Някляеў Уладзімір

«Што б ні казалі, ні плялі, мы не ў зямлі, а на зямлі!» - напісаў Уладзімір Някляеў у адным з вершаў пра Беларусь і беларусаў. У ягоных творах увогуле як бы няма памерлых. Ні тых, хто перайшоў з гэтага свету ў іншы стагоддзі таму, ні тых, хто ўчора. Усе - жывыя. Не Ў зямлі, а НА зямлі, не Ў небе, а ПАД ім. I тэта не толькі дае чытачу адчуванне цэласнасці свету, але і дазваляе аўтару ствараць неверагодныя, фантастычныя - і ў той жа час н... Болей »


Шкляревский Игорь, Ожерелье сушёных грибов

Ожерелье сушёных грибов

Стихи, поэмы, эссе

Шкляревский Игорь

Имя поэта Игоря Шкляревского неотделимо от Беларуси. В 1938 году он родился на Могилёвщине. В 1987-м свою Государственную премию СССР потратил на посадку леса на берегу Припяти. Одна из его книг неслучайно называется “Паром из Беларуси в Россию” (в ней собраны переводы из белорусской классики). В его стихах навечно прописаны Баркалабово и Днепр, Кричев и Березина, в его книгах через века перекликаются “Песня о зубре” и “Слово о полку Иг... Болей »


pdf
Сцяпан Уладзімір, Папяровая шапка

Папяровая шапка

хайку

Сцяпан Уладзімір

Зборнік Уладзіміра Сцяпана — кароткія паэтычныя тэлеграмы з трох радкоў. Яны — як фотаздымкі, якія фіксуюць розныя моманты жыцця. Кожны верш з сямнаццаці складоў – спроба знайсці паэзію ў самым звычайным і будзённым. Болей »


pdf
epub
Федарэнка Андрэй, Сузіральнік

Сузіральнік

Аповесці, апавяданні, эсэ

Федарэнка Андрэй

Федарэнка Андрэй нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, Мінскі інстытут культуры, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, цяпер – у часопісе “Дзеяслоў”. Аўтар дзесяці кніг прозы, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа за кнігу «Смута» (1995). Новую кнігу Андрэя Федарэнкі «Сузіральнік» складаюць творы, напісаныя ў апошнія га... Болей »


pdf
Снарская Іна, Вогнепаклонніца

Вогнепаклонніца

Паэзія

Снарская Іна

“Вогнепаклонніца” — восьмая кніга паэткі, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-ўкраінскім бязмежжы. Гэта кніга пра любоў, любоў маладую і сталую — да свайго карэння, роднай зямлі, дарагіх людзей і ўсяго жывога. З дапамогай ранішняга, па-дзіцячаму светлага вобразу Іна Снарская раскрывае сваю “агнявую”, сонечную натуру, дзе, нягледзячы на ўсе выпрабаванні лёсу, яна застаецца вернай парадам дзеда-каваля: “Паддай агню, не падай духам,... Болей »


pdf
epub
Скобла Міхась, Камізэлька для месяца

Камізэлька для месяца

Паэзія

Скобла Міхась

Кніга “Камізэлька для месяца” — і пэўнае падсумаванне, і працяг шляху паэта, які запомніўся чытачам адметнай вобразнасцю, яскрава-нацыянальнай метафорыкай, пазбаўленай мудрагельства філасафічнасцю. “Паэтычнае мысленне Міхася Скоблы цэласнае, у ім не разарваныя зямля і неба, жыццё і смерць, карані і вецце; там усё жывое, і ўсё — адно ў адным” (У. Някляеў). Асобны раздзел склалі пераклады з польскай, украінскай і літоўскай паэзіі. Болей »


Тарановіч Алесь, Берлінская мазаіка

Берлінская мазаіка

Проза, эсэ

Тарановіч Алесь

Даўні аўтар “Дзеяслова”, мастак і пісьменнік Алесь Тарановіч, які цяпер жыве ў Берліне, нарэшце выдаў сваю першую кнігу на радзіме, прысвечаную жыццю на чужыне, сучаснай Нямеччыне і немцам, а таксама Беларусі і беларусам... Погляд зблізку і здалёку адрозніваецца “сваёй лірычнай паэтычнасцю і метафарычнай вобразнасцю, якія дзіўна спалучаюцца з вострай сацыяльнасцю, надзённасцю і ўражваюць назіральнасцю аўтара”, – гаворыцца ў анатацыі да ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя