Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў

Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў


Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў :: Выданьні

pdf
Шалкевіч Віктар, Блюз Вясна

Блюз Вясна

песьні і вершы

Шалкевіч Віктар

"Блюз Вясна" – кніга вершаў і песьняў вядомага барда і актора Віктара Шалкевіча гарманічна зьнітаваная зь лірычных, грамадзянскіх і сатырычных мелёдыяў, словаў і вобразаў. Віктар Шалкевіч нарадзіўся ў 1959 годзе ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн. Ляўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93». З канцэртамі выступае ў Беларусі, Летуве,... Болей »


pdf
Гілевіч Ніл, Замова ад страху

Замова ад страху

новая кніга паэзіі

Гілевіч Ніл

Новую кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча “Замова ад страху” складаюць лірычныя і ліра-эпічныя творы рознага кшталту і розных, не толькі самых апошніх, гадоў. Усе яны друкаваліся, па меры напісання, у часопісах і газетах, але ў ранейшыя зборнікі аўтара не ўваходзілі. Болей »


Плакс Дзмітры, Трыццаць тэкстаў

Трыццаць тэкстаў

Плакс Дзмітры

Кніга Дзмітрыя Плакса складаецца з новых тэкстаў i фота мастака i пісьменніка. Характарызуючы жанр, у якім напісаныя ягоныя вершы, сам аўтар робіць акцэнт на форме, называючы іх своеасаблівымі "рэчытатывамі". "У Швецыі адзін з крытыкаў назваў гэта "культурным рэпам", – кажа спадар Плакс. İ дадае: "Гэта своеасаблівы канструктар, як дзіцячыя кубікі "Лега". Я ўжо цяпер працую над наступнаю кніжкаю, дзе паспрабую паказаць прыклад, што з гэт... Болей »


pdf
Сыс Сяржук - укладальнік, Ягамосьць

Ягамосьць

вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу

Сыс Сяржук - укладальнік

Зборнік “Ягамосць” поўнасцю прысвечаны паэту Анатолю Сысу. Тут знойдзем і творы-прысвячэнні, якія былі напісаныя яшчэ пры жыцці Анатоля, але большасць была створана пасля яго смерці. Выхад зборніка быў прымеркаваны да пяцідзесяцігадовага юбілея паэта. Назва зборніка невыпадковая. “Ягамосьць” – так марыў назваць сваю кнігу вершаў Анатоль Сыс... У гэтай анталогіі паэтычных прысьвячэньняў увасоблена задуманае Анатолем Сысам, а зьдзейсьнена... Болей »


pdf
Дубянецкая Галіна, Анадыямэна

Анадыямэна

Дубянецкая Галіна

"Анадыямэна", "тая, што ўзьнікла з мора" – кніга вершаў, што ўзьніклі, як паўстае да жыцьця жывое, – з "мора" непра­яўленасьці – на покліч любові – на здабыцьцё сімвалічных "ключоў" да "незачыненай брамы" сэнсу. Сьцісла пра аўтара: Галіна Дубянецкая, паэт, перакладчык. Нарадзілася 20 жніўня 1962 году ў Менску. Скончыла Інстытут замежных моваў. Працавала ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук, Скарынаўскім цэнтры, у часопісе “Крыніца”. Жы... Болей »


pdf
Прылуцкі Сяргей, Дзевяностыя forever

Дзевяностыя forever

вершы

Прылуцкі Сяргей

Імя аўтара гэтай кнігі добра вядомае ў моладзевых літаратурных асяродках у Беларусі і па-за яе межамі. Сяргей Прылуцкі – лаўрэат многіх літаратурных конкурсаў і ўдзельнік шматлікіх паэтычных фестываляў. Ягоныя творы друкаваліся ў зборніках і анталогіях маладой беларускай літаратуры, аднак асобнай кнігай выходзяць упершыню. Болей »


pdf
Сапач Тацяна, Няхай не пакіне нас Восень

Няхай не пакіне нас Восень

Вершы

Сапач Тацяна

Вершы “ветранай жанчыны” (У. Арлоў) Тацяны Сапач завяршаюць залатое ХХ стагоддзе беларускай паэзіі. Тацяна Сапач, паэтка, журналістка, перакладчыца. Нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў вёсцы Маркава (Маладэчанскі раён), скончыла журфак БДУ. У войску не служыла, замест гэтага выйшла замуж, нарадзіла дачку, працавала на Берасьцейскай і Гомельскай тэлестудыях (1982-87). Заснавальніца і аўтарка культуралагічнай праграмы “Альбаросіка” на Бела... Болей »


pdf
Дранько-Майсюк Леанід, Цацачная крама

Цацачная крама

Кніжка для вялікіх і малых

Дранько-Майсюк Леанід

Цацачная крама – першае, што прыходзіць на думку, чытаючы загаловак кнігі, што кніга гэтая або для дзяцей, або пра дзяцей. Насамрэч кніга зуім не для і не пра маленькіх. Кніга для дарослых, бо тэмы, закранутыя ў ёй, - філасофскія, складаныя і не зусім зразумелыя для дзіцячага розуму. Хаця чытаць яе можна ўсёй сям’ёй. Кожны ў вершах Леаніда Дранько-Майсюка знойдзе нешта для сябе, проастае і зразумелае. У кнізе, быццам у сапраўднай цацачн... Болей »


pdf
Дубавец Сяргей, Вершы

Вершы

Дубавец Сяргей

Новая кніга Сяргея Дубаўца – гэта прыватнае дасьледаваньне сучаснай паэзіі, яе сутнасьці, структуры і “падводных плыняў”. Упершыню “Вершы” прагучалі ў аўтарскім чытаньні ў перадачы “Вострая Брама” беларускай службы Радыё Свабода (2007). Болей »


pdf
Кудравец Анатоль, За дальнім прычалам

За дальнім прычалам

Літаратурныя партрэты.

Кудравец Анатоль

У новую кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Анатоля Кудраўца ўвайшлі літаратурныя партрэты сяброў па пяры: Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Васіля Быкава, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Івана Чыгрынава, Віктара Карамазава, Фёдара Янкоўскага, Алеся Жука, Варлена Бечыка, Уладзіміра Верамейчыка, Яна Скрыгана... Болей »