Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Навумчык Сяргей, Дзевяноста трэці

Дзевяноста трэці

Навумчык Сяргей

Дата выхаду: 2018

Рэдактар: Лукашук Аляксандар

Мастацкі рэдактар: Мацур Генадзь

Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе

Памеры: 536 с.: іл.

ISBN: 978-0-929849-22-5

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Грамадзтва

Copyright © 2018 by Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Крыніца: www.svaboda.org

Інвэнтарныя нумары: BTH — [5120]

У пятым томе хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца ХХ стагодзьдзя аднаўляецца ва ўсёй вастрыні барацьба ў парлямэнце за і супраць вайсковых саюзаў, за энэргетычную незалежнасьць і супраць увядзеньня прэзыдэнцтва, ашаламляльныя здабыткі і паразы нацыянальнага адраджэньня і дэмакратыі, галоўныя дзейныя асобы і драматычныя наступствы іх выбару для свабоды — 1993 год вачыма ўдзельніка, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі (1990–1995). Папярэднія кнігі цыклю — «Дзевяноста першы», «Дзевяноста чацьверты», «Дзевяноста пяты» і «Дзевяноста другі». У кнізе скарыстаныя фатаздымкі Сяргея Грыца, Уладзімера Кармілкіна, Уладзімера Сапагова, Галіны Навумчык, Франака Вячоркі, газэты «Свабода», матэрыялы сайтаў «Вытокі» і «Міжнародны беларускі архіў», а таксама архіву аўтара.

Беларускія аўтары: Навумчык Сяргей

Выдавецкія сэрыі: Бібліятэка Свабоды

Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
epub
Навумчык Сяргей, Дзевяноста шосты, Выданьне другое, удакладненае і дапоўненае

Дзевяноста шосты

Навумчык Сяргей

У заключным томе хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца XX стагодзьдзя аўтар удзельнік падзеяў апавядае пра масавы супраціў аб’яднаньню Беларусі і Расеі, вядомы як «Вясна-96», арышты, драматычны выезд за мяжу і наданьне адміністрацыяй ЗША палітычнага прытулку лідэру Беларускага Народнага Фронту Зянону Пазьняку і яму, прызнаньне тым самым рэжыму ў Беларусі аўтарытарным, а таксама аналізуе адчайную спробу імпічмэнту, якая скончылася... Болей »


pdf
epub
Навумчык Сяргей, Дзевяноста другі

Дзевяноста другі

Навумчык Сяргей

У 1992-м, першым поўным годзе незалежнасьці, Беларусь мусіла выбіраць паміж невядомай дэмакратычнай будучыняй і знаёмай савецкай стабільнасьцю. Драматычная гісторыя барацьбы за рэфэрэндум аб новых выбарах, калі камуністычная намэнклятура перакрэсьліла 446 тысячаў подпісаў грамадзянаў. У кнізе скарыстаныя фатаздымкі Ўладзімера Сапагова, Ігара Кірына, Франака Вячоркі, газэты «Свабода». Таксама скарыстаныя матэрыялы сайту «Вытокі» і архіву... Болей »


pdf
epub
Навумчык Сяргей, Дзевяноста першы, Выданьне другое, дапрацаванае

Дзевяноста першы

Год Незалежнасьці вачыма ўдзельніка

Навумчык Сяргей

Кніга прысьвечаная падзеям 1991 году, удзельнікам якіх давялося быць аўтару — масавым вулічным пратэстам, парлямэнцкай працы Апазыцыі БНФ, абвяшчэньню незалежнасьці Беларусі і першым крокам у будаўніцтве новай дзяржавы. У кнізе скарыстаныя фотаздымкі Ўладзімера Кармілкіна, а таксама Ларысы Зайцавай, Сяргея Грыца, Сяргея Плыткевіча, Андруса Пятрулявічуса, AFP, ИТАР-ТАСС і аўтара. Таксама скарыстаныя матэрыялы архіву аўтара. Болей »


pdf
epub
Навумчык Сяргей, Дзевяноста чацьвёрты

Дзевяноста чацьвёрты

Навумчык Сяргей

Як карнавал дэмакратыі ў 1994 ператварыўся ў хаўтуры. У новай кнізе аўтар, якому давялося быць удзельнікам і сьведкам падзеяў, апісвае першыя прэзыдэнцкія выбары. Казачны час ляціць хутка – прынцэса была ўжо самастойнай, мела сваё войска і скарбніцу, суседзі запрашалі ў госьці і прысылалі паслоў, ёй падалося, што яна ўжо дарослая і ўсё ведае, і не хапае толькі клапатлівага гаспадара, як ва ўсіх навокал, які б верна служыў, усё зьберага... Болей »


pdf
epub
Навумчык Сяргей, Дзевяноста пяты

Дзевяноста пяты

Навумчык Сяргей

У 1995 годзе ў Беларусі прайшоў першы рэфэрэндум, які зьліквідаваў статус нацыянальных сымбаляў як дзяржаўных, загнаў мову ў гета, прывязаў краіну да Расеі, а прэзыдэнту адчыніў дзьверы да неабмежаванай улады. У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Франака Вячоркі, Сяргея Грыца, Лявона Дзейкі, Марыі Жылінскай, Галіны Навумчык і аўтара. Таксама скарыстаныя матэрыялы архіву аўтара. Болей »


pdf
Навумчык Сяргей, Дзевяноста першы

Дзевяноста першы

Год Незалежнасьці вачыма ўдзельніка

Навумчык Сяргей

«У, сука, апяць пашол да мікрафона!» — шыпелі, шалелі і курчыліся намэнклятурныя дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР, калі Сяргей Навумчык браў слова. Ён і яго паплечнікі бралі яго як штангіст бярэ вагу, вырываючы з ланцугоў зямнога прыцягненьня чыгунны цяжар, калі сэрца выбухам выкідвае кроў у жылы, дыханьне спыняецца на выдыху, мускулы ўзрываюцца і ўсё жыцьцё ператвараецца ў энэргію, каб адарваць, узьняць і трымаць. Пасьля Курапатаў, Хаты... Болей »


pdf
Навумчык Сяргей, Сем гадоў Адраджэньня

Сем гадоў Адраджэньня

альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988–1995)

Навумчык Сяргей

Ад падзеяў, якія апісаныя ў кнізе, прайшло больш за дзесяць гадоў – мінімальна неабходны тэрмін, каб можна было ня толькі падаваць фактуру, але падыйсьці да пэўнай ступені аналізу. Аўтар кнігі – жывы ўдзельнік векапомных падзеяў найноўшае гісторыі Беларусі: утварэньне Беларускага Народнага Фронту і абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі. Тэкст кнігі разьвіваецца ў палемічным стылі – Сяргей Навумчык ня проста дыскутуе са сваімі тагачаснымі а... Болей »