Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Шлях па прамой часу

Шлях па прамой часу

Да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы 1958 – 2008 гг.

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2007

Рэдактар: Чыквін Ян

Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга пяцьдзесят дзевятая

Выдавецтва/ друкарня: Prymat, Białystok

ISBN: 978-83-85918-42-4

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Літаратуразнаўства

Copyright © 2007 by Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [10044]

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Літаратурнага Аб’яднання Белавежа

Беларуская літаратура, як літаратура кожнага народу, не ведае паняцця мяжы. Няма загароды, няма муру, які б здолеў утрымаць мастацкую думку. Беларуская літаратура заўсёды развівалася і надалей развіваецца не толькі ў самой Беларусі, але і па-за яе межамі. Творчыя людзі, дзе б яны ні жылі, маюць патрэбу выказацца, што і робяць, карыстаючы пры гэтым родную мову. Польшча не з’яўляецца выключэннем, а беларусы, якія тут карэнныя прадстаўнікі этнічнай меншасці, пацвярджаюць вышэй згаданае правіла. Літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”, якое згуртавала творчых беларусаў Польшчы ў 1958 годзе, прайшло доўгі і не заўсёды лёгкі шлях, хаця сказаць “прайшло” было б няправільна, бо Аб’яднанне існуе і дзейнічае надалей. Але 50-гадовы юбілей – добрая нагода, каб падсумаваць зробленае, заўважыць хібы, падвесці пэўны рахунак і зрабіць прымеркі на будучыню. Публікацыя “Шлях па прамой часу” – своеасаблівае падвядзенне вынікаў 50 гадоў дзейнасці “Белавежы” і апісанне 50 гадоў гісторыі беларускай літаратуры ў Польшчы. (Н. Г.)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Шлях па прамой часу

Шлях па прамой часу

Да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы 2008-2018 гг.

Другi том «Шляху па прамой часу. Да гiсторыi беларускай лiтаратуры Польшчы. 2008–2018 гг.», якi аддаем у рукi шаноўнаму чытачу, з’яўляецца своеасаблiвым падсумаваннем шасцiдзесяцiгадовай творчай гiсторыi Беларускага лiтаратурнага аб’яднання «Белавежа». Трэба адзначыць, што на працягу «белавежскага» перыяду (1958–2018) зацiкаўленасць творчасцю беларускiх пiсьменнiкаў Польшчы выказала цi не звыш сотнi даследчыкаў. У першым томе «Шляху па ... Болей »