Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2012
Выдавец: Галіяфы
Выдавецкая сэрыя: Калекцыя беларускай фантастыкі
Памеры: 136 с.
ISBN: 978-985-6906-59-9
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2012 by Алесь Бычкоўскі, Галіяфы
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Крыніца: www.halijafy.by
Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі змешчаныя ў гэтай кнізе: дзве фантастычныя навелы «Ён прыйдзе апоўначы» і «Муары Лідлу». А разам з імі — захапляльныя аповесці і твор па-за жанрам — «Хвалі. Бязмежная плынь» — для тых, хто любіць філасофскія вандроўкі. Героі «Скарпіёнаў Даўра», касмічныя кантрабандысты, падчас даследвання закінутага карабля выпадкова знаходзяць старажытны артэфакт, за якім, як аказалася, даўно палююць усе вядомыя спецслужбы Галактыкі. Артэфакт мае ўласцівасць вымушаць людзей, якія побач, казаць толькі праўду. Узнікла небяспека, што зламыснікі ўпотай правязуць небяспечную рэч на савет Галактычнага Сената, і тады палітыкі пачнуць прызнавацца ў хабарніцтве, тэрактах, гандлю рабамі і іншым, настане глабальны палітычны крызіс і пачнецца вайна. Спыніць развіццё трагічных падзей узяліся палкоўнікі варагуючых разведак…
Выдаўцы і выдавецтвы: Галіяфы
Каталёг: Прыватны кнігазбор
Гарэлка, бабы, покер… Цьху. Марціні, шампанскае, віскі, блудлівыя спакусніцы, ахвотніцы на чужое шчасце. Ён гуляе ў карты – на коне партманет і залаты пярсцёнак-пячатка. Рыхтык пушкінскі герой прамаўляе: “Тройка, шасцёрка, туз, дама, шасцёрка, туз”. Дама і туз – ключавыя словы. Чарнавокая ведзьма юрліва лашчыцца, а тоўсты ігрун-карцёжнік, навідавоку катала, спакушае згуляць “па-крупнаму”. Зараза! Здаецца, ён сапраўды спусціў усё. (фрагм... Болей »
“…Даўней на Беларусі акрамя простых людзей жылі ваўкалакі, істоты злыя і сквапныя, багацце ім даваў чорт, а з простых людцаў жылле яны цягнулі ўжо самі. Удзень яны сноўдалі ў абліччы чалавека, а вось уначы… уначы наставала жуда і паніка – тыя істоты гублялі чалавечае аблічча і рабіліся ненажэрнымі звярамі, што бегаюць па лясах, харчуюцца жывёламі ды начнымі вандроўнікамі. А яшчэ ў беларускіх казках часам сустракаецца негатыўны персанаж ... Болей »
Кніга "Горад за 101-ым кіламетрам" - літаратурная прастора, дзе пануюць ваўкалакі і чарадзеі-вартаўнікі, міліцыянты і п’яныя суседзі. Аўтар-бумбам-літавец здзекуецца з чытача, герояў і самога сябе. Але творы трымаюць своеасаблівы каларыт аповеду, што, зрэшты, і прыцягвае... Выданне разлічана на прыхільнікаў жанру "фэнтэзі". Болей »