Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2004
Выдавец: Логвінаў
Выдавецкая сэрыя: Другі фронт мастацтваў
Памеры: 120 с.
ISBN: 985-6701-32-5
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2004 by Алесь Бычкоўскі, Другі фронт мастацтваў
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2710]
Сыгнатура: IV.1.Byc
Кніга "Горад за 101-ым кіламетрам" - літаратурная прастора, дзе пануюць ваўкалакі і чарадзеі-вартаўнікі, міліцыянты і п’яныя суседзі. Аўтар-бумбам-літавец здзекуецца з чытача, герояў і самога сябе. Але творы трымаюць своеасаблівы каларыт аповеду, што, зрэшты, і прыцягвае... Выданне разлічана на прыхільнікаў жанру "фэнтэзі".
Гарэлка, бабы, покер… Цьху. Марціні, шампанскае, віскі, блудлівыя спакусніцы, ахвотніцы на чужое шчасце. Ён гуляе ў карты – на коне партманет і залаты пярсцёнак-пячатка. Рыхтык пушкінскі герой прамаўляе: “Тройка, шасцёрка, туз, дама, шасцёрка, туз”. Дама і туз – ключавыя словы. Чарнавокая ведзьма юрліва лашчыцца, а тоўсты ігрун-карцёжнік, навідавоку катала, спакушае згуляць “па-крупнаму”. Зараза! Здаецца, ён сапраўды спусціў усё. (фрагм... Болей »
“…Даўней на Беларусі акрамя простых людзей жылі ваўкалакі, істоты злыя і сквапныя, багацце ім даваў чорт, а з простых людцаў жылле яны цягнулі ўжо самі. Удзень яны сноўдалі ў абліччы чалавека, а вось уначы… уначы наставала жуда і паніка – тыя істоты гублялі чалавечае аблічча і рабіліся ненажэрнымі звярамі, што бегаюць па лясах, харчуюцца жывёламі ды начнымі вандроўнікамі. А яшчэ ў беларускіх казках часам сустракаецца негатыўны персанаж ... Болей »
Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі змешчаныя ў гэтай кнізе: дзве фантастычныя навелы «Ён прыйдзе апоўначы» і «Муары Лідлу». А разам з імі — захапляльныя аповесці і твор ... Болей »