Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Азёрная школа паэзіі

Азёрная школа паэзіі

творы фіналістаў літаратурнага конкурсу імя Максіма Танка

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2014

Рэдактар: Укладальнік А. Хадановіч

Выдавец: Логвінаў

Памеры: 134 с., 21 см

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Андрэй Хадановіч. Азёрная школа паэзіі І было возера, канцавы прыпынак гарадской чыгункі. І было неба, канцавы прыпынак яго легкадумных мрояў, шэсць дзён падарожжа праз дождж. І было сонца на сёмы дзень. І пабачыў ён, што шэсць папярэдніх было горай. І былі ветразі, параходы й буйкі з папярэджаннем “не заплываць”. І было іх двое на цэлым свеце, калі не лічыць вадаплаўных – чаек і весляроў-акадэмістаў. І была яна топлес, у модных шортах, з яблыкам у кішэні, які выпіраў збоку, нібы мячык у тэнісісткі, што рыхтуецца да першай падачы… Другой падачы не спатрэбілася.

Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле